Что такое складаныя словы

Что такое складаныя словы

Склад. Складападзел. нацiск

Складам называецца частка слова, утвораная галосным гукам або яго спалучэннем з зычнымi на аснове злiтнага з iмi вымаўлення.

Словы падзяляюцца на склады. Колькасць складоў у слове вызначаецца колькасцю ўваходзячых у яго галосных. У беларускай мове колькасць складоў у слове можа быць ад аднаго (дом, луг) да шасцi (падпарадкоўваецца) i нават болей.

У залежнасцi ад становiшча ў складзе галоснага гука адносна зычных склады падзяляюцца на адкрытыя i закрытыя, прыкрытыя i непрыкрытыя. У адкрытым складзе на канцы размешчаны галосны (тры, мы), у закрытым — зычны (луг, лес). Прыкрытым складам лiчыцца той, якi пачынаецца з зычнага (два, сад). У адрозненне ад яго непрыкрыты склад пачынаецца з галоснага (ах, ад).

Па пачатку склады найбольш тыповыя прыкрытыя, а паводле канца — адкрытыя. Для беларускай мовы характэрна тэндэнцыя ператвараць непрыкрытыя склады ў прыкрытыя (маецца на ўвазе наяўнасць прыстаўных гукаў).

У беларускай мове словы цi склады не могуць пачынацца з лабiялiзаваных гукаў [о], [у] (усе словы на [о], [у] запазычаныя). Перад гэтымi гукамi звычайна развiваецца зычны [в]: вока, вуха.

Калi ненацiскное о мяняецца на а, прыстаўны [в] адпадае (вокны — акно). У некаторых слова в можа захоўвацца (вока — вачэй, навокал — ваколiца).

У запазычаных словах прыстаўны [в] не развiваецца перад о,у: опера, урад.

Не развiўся прыстаўны [в] перад [у], якое само ўзнiкла з [в] (унук) або з`яўляецца прыставачным (ураджай).

Пасля прыставак такi гук [в] з`яўляецца ўстаўным: увосень, завочнiк. Устаўны гук бывае i ў сярэдзіне слоў: павук, Тадэвуш.

Складападзел — гэта вызначэнне межаў памiж складамi ў слове i на стыках слоў.

Будова склада ў нашай мове падпарадкоўваецца закону ўзрастаючай гучнасцi. Усе гукi беларускай мовы па гучнасцi (сiле гучання) падраздзяляюцца на тры класы: галосныя — клас найбольш гучных гукаў; санорныя — гукi з сярэдняй велiчынёй гучнасцi; астатнiя — зычныя гукi з малой гучнасцю. Пры пабудове ў словах розных складоў, у тым лiку i пачатковых, гукi беларускай мовы спалучаюцца ў розныя паслядоўнасцi, аднак, заўсёды такiм чынам, што зычныя гукi, якiя папярэднiчаюць у складзе галоснаму гуку, ствараюць з iм узрастаючую па гучнасцi паслядоўнасць.

Закон узрастаючай гучнасцi патрабуе, каб склады былi адкрытыя. Гэты закон не дзейнiчае толькi ў канцы слоў, дзе пасля адпадзення старажытных рэдукаваных ь, ъ склады могуць заканчвацца на зычны. Гэты закон можа парушацца i пры збегу зычных у сярэдзiне слова.

Прынцып складападзелу ў адпаведнасцi з узрастаннем гучнасці канкрэтна рэалiзуецца ў наступных правiлах:

1) калi ў слове апошнi гук галосны, а зычныя i галосныя гукi ў iм размешчаны па чарзе, складападзел праводзiцца памiж галосным i наступным зычным (да-ро-га, са-ма-да-па-мо-га);

2) калi памiж галоснымi ёсць спалучэнне шумных зычных цi шумнага i санорнага, то складападзел праводзiцца перад першым зычным, а спалучэнне зычных адносiцца да наступнага склада (по-шта, мя-тла);

3) калi памiж галоснымi ёсць спалучэнне санорных зычных, санорнага з шумным, складападзел праходзiць памiж зычнымi; [й] i [ў] адносяць да папярэдняга склада, а другi зычны — да наступнага (зям-ля, жар-ты, буй-ны, роў-ны);

4) спалучэннi зычных гукаў у пачатку i ў канцы слова (незалежна ад тыпу зычных) цалкам адносяцца да склада, утворанага суседнiм галосным гукам (зва-нi-ла, ка-лiбр);

5) складападзел на стыку марфем праводзiцца паводле агульнага прынцыпу, таму падзел слова на марфемы (пад-ыгр-а-л-а) можа не супадаць з падзелам яго на склады (па-ды-гра-ла).

Складападзел як фанетычную з`яву нельга атаясамлiваць з пераносам слоў як арфаграфiчнай з`явай. Пры складападзеле ўлiчваецца ступень гучнасцi гукаў, а пры пераносе — марфемны састаў слова. Падзел слоў на склады i перанос часта не супадаюць. Напрыклад, слова адрознiць на склады дзелiцца так: а-дро-знiць, а пераносiцца iнакш: ад-рознiць або адроз-нiць.

У кожным слове беларускай мовы, калi яно мае два цi некалькi складоў, адзiн склад вымаўляецца найбольш гучна i працяжна. Выдзяленне аднаго склада з лiку iншых большай сiлай вымаўлення i працягласцю гучання называецца нацiскам. Склад, на якi падае нацiск, называецца нацiскным, усе астатнiя — ненацiскныя: вышыня, горад, гарады.

У беларускай мове (як i ў рускай, украiнскай, польскай) нацiск сiлавы. Ён характарызуецца тым, што нацiскны склад у адрозненні ад ненацiскнога вымаўляецца з большай сiлай голасу.

У беларускай мове нацiск не замацаваны за пэўным складам, а ў рознах словах можа знаходзiцца на любым складзе, г.зн. нацiск у нашай мове рознамясцовы (восень, дарога, дарагi, карэспандэнт). У беларускай мове нацiск можа быць таксама на любой марфеме: на прыстаўцы (вынесцi), на коранi (рэкi), на суфiксе (нервовы), на канчатку (гарады). Такi нацiск называецца свабодным, або разнамесным.

У залежнасцi ад характару размяшчэння нацiску разнамесны нацiск можа быць рухомы i нерухомы. Калi ва ўсiх словаформах парадыгмы месца нацiску не мяняецца (парта — парту — партай), ён называецца нерухомы, а калi ён перамяшчаецца на iншы склад — рухомы (горад-гарады). Разнамеснасць нацiску дазваляе адрознiваць словы-амографы: каса — каса, пара — пара.

Звычайна кожнае самастойнае слова мае адзiн нацiск, але ў беларускай мове ёсць шматскладовыя словы, якiя могуць мець два нацiскi.

Адзiн з нацiскаў называецца асноўным, другi — пабочным. Асноўны нацiск абазначаецца значком акута ( ), а пабочны — значком графiса ( `) (землеапрацоўчы). Пабочны нацiск характарызуе не ўсе складаныя словы. Многiя з iх не маюць пабочнага нацiску (вадавоз, земляроб).

Нацiск у беларускай мове маюць толькi самастойныя часцiны, службовыя свайго нацiску не маюць. Яны ў якасцi ненацiскнога склада прымыкаюць да папярэдняга цi да наступнага слова (на рэчку, сказаў бы).

Ненацiскныя словы, якiя прымыкаюць да наступнага самастойнага слова, называюцца праклiтыкамi. Праклiтыкамi найчасцей з`яўляюцца злучнiкi i прыназоўнiкi (з хаты, сястра i брат). Ненацiскныя словы, якiя прымыкаюць да папярэдняга самастойнага слова, называюцца энклiтыкамi. Энклiтыкамi звычайна бываюць часцiцы (сказаў бы, прынёс жа).

Акрамя слоўнага нацiску, вылучаюць яшчэ тактавы, або сiнтагматычны нацiск. Напрыклад, фраза Калi ты хочаш родны край / Любiць любоўю сына, — /Наперад толькi ты ступай, / З табой твая Айчына // (А.Бялевiч) члянiцца на 4 такты. Словы край, сына, ступай, Айчына знаходзяцца пад тактавым нацiскам. Тактавы нацiск накладваецца на слоўны i ўзмацняе яго.

Выдзяленне больш моцным нацiскам аднаго або некалькi слоў у межах фразы называецца фразавым, або лагiчным, нацiскам. Пад фразавы націск падпадае звычайна апошні такт фразы. Любая фраза набывае розныя сэнсавыя адценнi ў залежнасцi ад таго, якое слова выдзелена фразавым, або лагiчнам, нацiскам: Яна прыехала пад вечар (яна, а не хто-небудзь iншы); Яна прыехала пад вечар (прыехала, а не прыйшла); Яна прыехала пад вечар (пад вечар, а не ранiцай). Слоўныя нацiскi астатнiх слоў як бы знаходзяцца ў ценi фразавага, што робiць фразу пэўным маўленчым адзiнствам.

Роля нацiску ў фанетычнай арганiзацыi кожнай мовы выключна вялiкая. Характар нацiску, яго месца i сiла i звязаныя з iм рытм i мелодыка маўлення прадвызначаюць шматлiкiя фанетычныя з`явы, уплываюць на характар вымаўлення асобных гукаў i iх спалучэнняў, што непасрэдна адбiваецца на гукавым ладзе мовы.

Пытаннi для самаправеркi

1. Што такое склад? Колькi гукаў i якiя гукi могуць утвараць склад?

2. Цi могуць быць склады з адной галоснай?

3. Якiя склады называюцца адкрытымi i закрытымi?

4. Ахарактарызуйце правiлы фанетычнага падзелу слоў на склады.

5. Якому закону падпарадкоўваецца будова склада ў нашай мове? Яго сутнасць.

6. Цi парушаецца пры складападзеле закон узрастаючай гучнасцi?

7. Што такое нацiск? Якая яго роля ў слове?

8. Цi ўсе словы могуць мець свой асобны, самастойны нацiск?

9. Што такое праклiтыкi i энклiтыкi?

10. Што такое фанетычнае слова?

11. Ахарактарызуйце разнамясцовасць i рухомасць нацiску ў беларускай мове.

12. Што такое свабодны нацiск?

13. У чым сутнасць сiлавога нацiску?

14. раскрыйце сутнасць тактавага i фразавага нацiску ў мове.

15. Якiмi акцэнтуацыйнымi адметнасцямi характарызуюцца складаныя словы?

16. У якiх выпадках складаныя словы маюць два нацiскi?

17. На якую частку складаных слоў прыпадае асноўны нацiск (акута), а на якую — дадатковы, пабочны (графiса)?

Заданнi да практычных заняткаў

1. Падзялiце словы на фанетычныя склады, ахарактарызуйце склад як фанетычную адзiнку мовы.

Заалогiя, агарод, iголка, трактар, iржавы, збiць, падаконнiк, перадгор`е, прыйсцi, заўтра, адказаць, помнiць, патруль, аддаць, плантацыя, квартал, зберагчы, экземпляр, паадрываць.

2. Вызначце будову адкрытых i закрытых складоў у словах:

Абарона, сталы, сцены, многа, травы, вёдры, аржаны, рукавы, воран, волат, голас, арка, iрдзець, палка, квартал, вайна.

3. Спiшыце, падзяляючы кожнае слова на фанетычныя склады i для пераносу. Чаму падзел слоў на склады i для пераносу не заўсёды супадаюць?

Сонечны дзень плыве ў цёплай бясхмарнай празрыстасцi. У апошнiя днi лета заўсёды нараджаецца адчуванне запланаванасцi часу. Усё навокал млявае, перанасычанае радасцямi жыцця, ахопленае смуткам блiзкага знiкнення. (І. Навуменка).

4. Затранскрыбiруйце тэкст. Падзялiце яго на фанетычныя словы. Назавiце праклiтыкi i энклiтыкi i скажыце, у залежнасцi ад чаго яны вылучаюцца.

Дзе б я нi быў, куды б нi закiнуў лёс, сэрца маё заўсёды рвецца дамоў, у родную вёску. І шчыра прызнаюся, што няма для мяне найшчаслiвейшых хвiлiн, як ехаць дамоў, да мацi, да сваiх землякоў, дзе кожная пядзя сходжана тваiмi нагамi, дзе з маленства знаёмае кожнае дрэўца ў лесе, кожны сiнi васiлёк i белы рамонак пры дарозе. (В.Дайлiта)

5. Абазначце галоўны (знак графiса — ’) i пабочны (знак — ‘) нацiскi ў наступных словах.

Добрасумленна, дабрабыт, агульнаадукацыйны, высокаразвiты, раўнапраўе, заводакiраўнiцтва, дзеепрыметнiк, дзеепрыслоўе, белагаловы, высокаадукаваны, мовазнаўства, ваеннаабавязаны, новабудоўля, разнаскланяльны.

6. Пастаўце нацiск у нiжэйпрыведзеных словах. Пры неабходнасцi карыстайцеся слоўнiкамi.

Адзiнаццаць, беларусы, квартал, выпадак, алфавiт, iснуе, магазiн, украiнцы, iмя, буйны, цяжкi, ласкавы, каменны, статуя, крапiва, насуха, цэнтнер, слабы, стары, цяжар, шэсцьдзесят, фартух, сiвы, спiна, глiняны, iнструмент, муляр, дыялог.

7. Выпiшыце спачатку розныя формы аднаго i таго ж слова, а потым — розныя словы, якiя адрознiваюцца месцам нацiску.

Нашу — нашу, пара — пара, вараны — вараны, мазалi — мазалi, адразаць — адрэзаць, высыпаць — высыпаць, выклiкаць — выклiкаць, мука — мука, сталы — сталы.

8. Затранскрыбiруйце тэкст, падзяляючы яго на фразы i такты. Словы, якiя знаходзяцца пад тактавым нацiскам, падкрэслiце адной лiнiяй, а якiя пад фразавым — дзвюма.

Слушна гавораць, што толькi той настаўнiк здольны апраўдаць сваё высокае званне, якi пастаянна вучыцца, штодзень павышае свой прафесiйны ўзровень, агульны кругагляд, культуру. У сувязi з ажыццяўленнем школьнай рэформы патрабаваннi да педагога — стваральнiка духоўнага свету юнай асобы — яшчэ больш узрастаюць. (Настаўнiцкая газета).

Источник

§ 3-26. Правапіс складаных і складанаскарочаных слоў

Сайт:Профильное обучение
Курс:Беларуская мова. 10 клас
Книга:§ 3-26. Правапіс складаных і складанаскарочаных слоў
Напечатано::Гость
Дата:Среда, 22 Декабрь 2021, 08:51

Оглавление

Правіла

Что такое складаныя словы. Смотреть фото Что такое складаныя словы. Смотреть картинку Что такое складаныя словы. Картинка про Что такое складаныя словы. Фото Что такое складаныя словы

Что такое складаныя словы. Смотреть фото Что такое складаныя словы. Смотреть картинку Что такое складаныя словы. Картинка про Что такое складаныя словы. Фото Что такое складаныя словы

Что такое складаныя словы. Смотреть фото Что такое складаныя словы. Смотреть картинку Что такое складаныя словы. Картинка про Что такое складаныя словы. Фото Что такое складаныя словы

Практыкаванне 16

Утварыце і запішыце складаныя словы. Растлумачце правапіс злучальнай галоснай.

а) Земле- (земля-) + …капалка, …знаўства, …робства, …карыстальнік, …праходзец, …ўладальніцкі.

б) вугле- (вугля-) + …пагрузачны, …прамысловасць, …коп, …драбілка, …носны, …здабывальны.

в) жыцце- (жыцця-) + …сцвярджальны, …апісальны, …ўстойлівы, …здольнасць, …разуменне, …любства, …адчуванне, …забеспячэнне, …радасны, …піс, …любівы, …дзейнасць.

Что такое складаныя словы. Смотреть фото Что такое складаныя словы. Смотреть картинку Что такое складаныя словы. Картинка про Что такое складаныя словы. Фото Что такое складаныя словы

Практыкаванне 17

Спішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары, растлумачце правапіс галосных о, э, е, я ў складаных словах.

П..ўнапраўны, шт..хвілінна, сл..ваўжыванне, св..ечасовасць, в..лікадушнасць, св..жавымыты, л..гкадумна, б..епрыпасы, жыцц..апісанне, л..дарэз, ф..таграфія, ваг..нарамонтны, в..гнеўстойлівы, в..сьмігадовы, ш..сціствольны, тр..хдзённы, шкл..завод, д..брасуседскі, выс..кавітамінны, д..ўгалецце, ст..годдзе, гал..вакружэнне, н..вагодні, р..знакаляровы.

Практыкаванне 18

Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.

1. Паглядзі на ж..ўталісты сад. Вунь ідзе між ябл..нь ліст..пад (В. Вітка). 2. Цякла ў гэтым месцы ср..бнаводная рака Струмень. Была і другая, такая ж п..ўнаводная, рака Язда, ад якой засталася сёння толькі невялічкая сл жываточынка (К. Камейша). 3. Па загадзе Ефрасінні зрабіў Лазар Богша знакаміты ш..сціканцовы крыж (У. Бутрамееў). 4. Удзень у сад наведваліся чырв..нагрудыя сн..гіры (З. Бяспалы). 5. На самым пачатку вераснёўскай раніцы мяне сустрэлі, выб..гшы з бору, крэпкія ч..рнагаловыя баравікі (А. Вялюгін).

Практыкаванне 19

Утварыце і запішыце складаныя прыметнікі на аснове прыведзеных словазлучэнняў.

Верхні бераг, востры канец, белая грыва, белая галава, доўгія валасы, востры вугал, чырвоны твар, вялікі рост, светлыя бровы, вялікая душа, розныя мовы, вялікі акіян.

Что такое складаныя словы. Смотреть фото Что такое складаныя словы. Смотреть картинку Что такое складаныя словы. Картинка про Что такое складаныя словы. Фото Что такое складаныя словы

Практыкаванне 20

Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары.

Музычны сімвал Беларусі

Что такое складаныя словы. Смотреть фото Что такое складаныя словы. Смотреть картинку Что такое складаныя словы. Картинка про Что такое складаныя словы. Фото Что такое складаныя словы

Беларускі народ тал..навіты, музычны, творчы, вынаходлівы. На працягу сваёй гісторыі гэты шматаблічны г..ніяльны музыкант стварыў цудоўныя, самабытныя, р..знастайныя песні, танцы, л..гказразумелыя інструм..нтальныя найгрышы с і ар..гінальныя музычныя інструм..нты — наш духоўны арс..нал.

У «сям’і» народных інструм..нтаў Беларусі цымбалы — самы, бадай, любімы і распаўсюджаны. Гэта інструм..нт са старажытным р..даводам, прыгажосць і гонар беларусаў. Да ўдасканалення цымбалы былі прыналежнасцю сельскіх музыкаў і, верагодна, з гэтай прычыны лічыліся «мужы..кім» інструм..нтам. Музыкі(?)цымбалісты, як правіла, выступалі ў трох іпастасях * : выраблялі інструмент, ігралі на ім і рыхтавалі с..бе змену. У народзе іх пачціва называлі ўмельцамі (Паводле М. Солапава).

Практыкаванне 21

21. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып.

Что такое складаныя словы. Смотреть фото Что такое складаныя словы. Смотреть картинку Что такое складаныя словы. Картинка про Что такое складаныя словы. Фото Что такое складаныя словы

Стары Даніла славіцца на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзяць з яго рук моцныя, гладкія і вельмі зграбныя. Кожную пасудзіну паасобку ён робіць натхнёна ад пачатку да канца.

Бондар падбірае матэрыял — калодкі, палены і дошкі, што ў вялікім запасе ляжаць у яго хаце. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі, арэшнік на абручы са сваіх дабраякасных запасаў? Ці ж можна апавядаць аб тым, як ён пераглядаў, перамацваў рукамі, спрабаваў на язык пале́ны, дошкі і звычайныя кавалкі дрэва, як ён іх сушыў, як з імі няньчыўся, каб стварыць з іх новае хараство, каб у іх душу пераліць? Ці ж можна казаць аб тым, як ён бачыў мастацкім вокам велікадушнага майстра ў нямых кавалках дрэва гаварлівыя, пявучыя, вабныя сваёй зграбнасцю і грацыяй начоўкі, вядзёркі і лыжкі?

Якую сэнсава-стылістычную ролю выконваюць у тэксце назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі?
Дапоўніце рады словамі з тэксту з адпаведнымі суфіксамі і прыстаўкамі:
а) рупнасць, цярплівасць…;
б) пераглядаў, перамацваў … .
Значок “Слоўнік” Растлумачце значэнне слова асабісты. Падбярыце да яго аднакаранёвае слова-паронім.
Разбярыце па саставе выдзеленыя ў тэксце словы.
Знайдзіце ў тэксце сінонімы, антонімы, растлумачце іх сэнсава-стылістычную функцыю.
Выпішыце з тэксту складаныя словы. Растлумачце іх напісанне.
Разгледзьце рэпрадукцыю карціны С. Скачкова «Бондар». Ці адпавядае яна зместу тэксту?
Что такое складаныя словы. Смотреть фото Что такое складаныя словы. Смотреть картинку Что такое складаныя словы. Картинка про Что такое складаныя словы. Фото Что такое складаныя словыСкладзіце план тэксту. Перакажыце яго па плане.
Прачытайце працяг апавядання З. Бядулі «Бондар» і адкажыце, як адрэагавала пані на змайстраваны Данілам посуд.

Источник

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Склада́ныя сло́вы — словы, утвораныя з двух ці больш словаў. Складаныя словы ўтвараюцца ў выніку складаньня асноў пры дапамозе злучальных галосных о (а), е (я):

Некаторыя складаныя словы ўтвараюцца без злучальных галосных: Калінінград, Салігорск, радыёэлектроніка, інжынэр-канструктар, пяцігодка, дванаццаціпавярховы (першая частка двух апошніх словаў — від роднага склону лічэбнікаў).

У складаных словах могуць быць два націскі — асноўны й дадатковы (пабочны). Пабочны націск маюць тыя словы, ў якіх асноўны націск прыпадае не на першы склад другой часткі, а на які-небудзь іншы (другі, трэці і г. д.): во́далячэ́бніца, во́дазабясьпячэ́ньне, ву́глездабы́ча, ву́глепрамысло́васьць.

У складаных словах з адным націскам напісаньне галосных падпарадкоўваецца агульным правілам (ненаціскное о пераходзіць у а; е, ё — у я): вадавоз, хлебароб, землямер, разнастайны, мнагазначны. Ненаціскное э ў першае частцы складаных словаў захоўваецца: мэтазгодны, рэдкалесьсе, шэравокі, шэсьцьсот (але: шасьцюстамі і г. д.).

Знак о пішацца і ў складаных словах з часткамі мота-, грос-, контр-, а таксама што-, сто-, проці-: мотакрос (але: матацыкль), гросмайстар, контрамера, штогод, стотысячны (але: стагодзьдзе), процілеглы, процівага.

Праз злучок пішуцца:

Частка слова паў- пішацца праз злучок, калі яна стаіць перад уласным імем: паў-Эўропы, паў-Менску, але: паўяблыка, паўлімона, паўгода.

Источник

Что такое складаныя словы

Для называння новых прадметаў і рэалій, якія ў вялікай колькасці з’яўляюцца ў сучасным жыцці, наша мова прадукуе новыя словы як з уласнага матэрыялу, так і запазычвае іх з іншых моваў ці папросту калькуе. Прычым вялікая частка з іх – складаныя словы.

Такім чынам, складаныя словы – гэта такія, што маюць у сваім складзе два, тры ці больш каранёў. Карані могуць злучацца паміж сабой галоснымі о, а, е, я, правапіс якіх падпарадкоўваецца агульным правілам.

Пад націскам будзе пісацца злучальная галосная о (часопіс, ільнозавод), але гэта адзінкавыя словы ў беларускай мове, бо націск на злучальным о нам не ўласцівы. Не пад націскам адбываецца аканне (чорнавалосы, высакародны). Пасля мяккіх зычных будзе пісацца злучальная е (конегадоўля, землекарыстанне). Калі ж націск падае на наступны склад, е пераходзіць у я, то бок адбываецца яканне (земляроб, сінявокі).

Аднак найбольшую складанасць звычайна выклікае напісанне галосных у першай частцы складанага слова, якое залежыць ад наяўнасці ці адсутнасці пабочнага націску (асноўны націск падае на другую частку, а ў першай можа ўзнікаць пабочны націск).

Літары а і о

Пабочны націск звычайна не ўзнікае, калі ў другой частцы слова націск падае на першы склад, таму пішацца а: раўнава́га, санцапёк.

Аднак гэта не заўсёды так, бо, паводле правілаў, калі ў першай частцы выразна праяўляецца пабочны націск, у такім выпадку пішацца о нават тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі: мовазна́ўства, малочнакі́слы.

Але вызначыць, выразна ён праяўляецца ці не, для звычайнага чалавека часта бывае надзвычай складана, таму спецыялісты раяць звяртацца да слоўнікаў, дзе, на жаль, напісанне аднаго і таго ж слова не заўсёды супадае.

Самая ж вялікая праблема ўзнікае якраз з неалагізмамі, якія яшчэ не сустракаюцца ў слоўніках і немаведама калі туды патрапяць. А тут ужо, так бы мовіць, хто ў лес, а хто па дровы.

Дарэчы, найбольш лагічна напісанне о можна патлумачыць у тых словах, дзе ўзнікае непатрэбная двухсэнсоўнасць ці аманімія, г.зн. супадзенне з іншымі, звычайна выпадковымі словамі (кормасклад, а не кармасклад, словаформа, а не славаформа, манголазнўства, а не мангалазнаўства).

Калі ў другой частцы націск падае не на першы склад, а таксама калі другая частка пачынаецца з ў, у першай частцы пішацца літара о: доўгачасо́вы, добразычлі́вы, водаўстойлівы, торфаўборачны.

Таксама з літарай о пішуцца наступныя часткі складаных словаў:

Літары е і ё

Літара е ў першай частцы звычайна пішацца незалежна ад націску ў другой: свежавы́мыты і свежамаро́жаны.

Этымалагічнае ё пішацца ў першай частцы складанага слова, калі пабочны націск падае не на першы склад другой часткі: лёгкадасту́пны, цёмнавало́сы. Аднак калі націск у другой частцы падае на першы склад, у першай частцы будзе пісацца е: легкаду́мны, цемнавокі.

Запомніце: святлафор, але светлавалосы, бо першае ўтворана ад слова святло, а другое – ад светлы.

Частка радыё- пішацца нязменна (радыёхвалі, радыёперадача).

Літара э

Літара э ў першай частцы захоўваецца незалежна ад таго, на які склад падае націск у другой: шэраво́кі (а не шаравокі))), рэдказу́бы.

У складаных словах, утвораных ад лічэбнікаў, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбнікаў: трохдзверны, чатырохпавярховы, пяцідзёнка, шасцісоты, сямігодка, стаметровы.

Заданне

Устаўце патрэбныя літары (каб убачыць правільны адказ, вылучыце курсорам поле справа ад працяжніка):

Источник

Беларуская граматыка

Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!

Літары А, О, Э, Ы у складаных словах

Что такое складаныя словы. Смотреть фото Что такое складаныя словы. Смотреть картинку Что такое складаныя словы. Картинка про Что такое складаныя словы. Фото Что такое складаныя словыСкладаным лічыцца слова, якое мае ў сваім саставе дзве і больш асновы: заасад, скараход, дабраякасны, салявар, сухавей, чорнабароды, паравозавагонарамонтны. У такіх словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў.

Літары А, О, Э, Ы будуць арфаграмамі ў складаных словах, калі:

Злучальнымі называюцца літары, якія абазначаюць гукі, што аб’ядноўваюць дзве і больш асновы ў адно слова: добр-а-зычлівы, час-о-пісны, мног-а-галоссе.

Правіла 1

Злучальныя літары о, э пішуцца ў невялікай группе слоў толькі пад націскам (апорныя напісанні): Вадохрышча, часопіс, куродым, селенограф; ілжэвучэнне, ілжэсведка, ілжэнавуковы (лжэвучэнне, лжэсведка, лжэнавуковы).

Правіла 2

Не пад націскам замест о заўсёды пішацца злучальная галосная а (фанетычны прынцып): вёслападобны, гнёздапляценне, ружаварня, сыракваша, энергагаспадарка.

Правіла 3

Напісанне злучальнай галоснай о ці а ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляецца ільно- (льно-), шкло-, святло-, дно-, зло- залежыць ад націску ў другой частцы слова:

Правіла 4

Літара э ў першай частцы складаных слоў пішацца ў адпаведнасці з існуючай традыцыяй заўсёды, незалежна ад націску ў другой частцы: ардэнаносец, рэдказубы, рэдкалессе, шэравокі, шэравалосы, грэхападзенне.

Правіла 5

Літара о у першай частцы складаных слоў пішацца ў наступных выпадках:

Правіла 6

Літара а ў першай частцы складаных слоў пішацца ў наступных выпадках:

Да такіх частках адносяцца, напрыклад:

вела…велагонка, велатрэк
відэа…відэабізнес, відэамагнітафон, відэапракат, відэасалон
галава…галавакружэнне, галаваломка, галавацяпства
кіна…кінааператар, кінаглядач, кіназала, кіназорка, кінакамера
малака…малакавоз, малаказавод, малакавытворчасць
сада…садаахоўны, садавод, садаводства, садаводчы
слава…славалюбівы, славалюбства
ста…стагадовы, стаградусны, стагалосы, стаметроўка
танка…танкабудаванне, танкабудаўнічы, танкаваджэнне, танкадром
шмат…шматпланавасць, шматполле, шматпудовы, шматрадковы

Правіла 7

Замест літары о (у складзе — ро) у першай частцы складаных слоў можа пісацца літара ы, калі ў складаным слове няма пабочнага націску, г. зн. пад націскам знаходзіцца першы склад другой часткі складанага слова: крыважэрны, крывяносны, крывасос, крывапівец. Калі ж націск падае на другі, трэці і г. д. склад другой часткі складанага слова, то ў такіх выпадках захоўваецца напісанне літары о: кровацячэнне, громападобны.

Правіла 8

Лічэбнікі шэсцьсот, семсот і восемсот утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова (фанетычны прынцып):

Правіла 9

У складаных словах, утвораных ад колькаснага лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка, незалежна ад націску ў другой частцы слова (фанетычны прынцып): чатырохпавярховы, трохдзённы, шасцісоты, васьмігадовы, саракашасцітонны, трохсотметровы, старублёвы, стагодні і інш.

Правіла 10

Першая частка поў- у складаных словах пішацца заўсёды пад націскам (апорныя напісанні): поўнач, поўдзень; паў- — не пад націскам (фанетычны прынцып): паўвярсты, паўтоны, паўяблыка, паў-Еўропы.

Что такое складаныя словы. Смотреть фото Что такое складаныя словы. Смотреть картинку Что такое складаныя словы. Картинка про Что такое складаныя словы. Фото Что такое складаныя словыТрэба памятаць, што частка паў- (поў-) пішацца разам, калі другая частка слова прадстаўлена агульным назоўнікам (паўкіламетра, паўяблыка), і праз злучок, калі другая частка слова — уласны назоўнік (паў-Мінска, паў-Італіі).

Правіла 11

У складаных словах, што пішуцца праз злучок, кожная частка захоўвае свой націск і пішацца як самастойнае слова (апорныя напісанні): грот-мачта, чорна-сіні, што-колечы, рок-спявак, шоу-бізнес.

ЗАПОМНІЦЕ НАПІСАННЕ СЛОЎ! Блокпост, ноўтбук, пастфактум

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *