Что мне дала беларуская літаратура

Старажытная Беларуская літаратура

Гісторыя старабеларускай літаратуры

Старажытная беларуская літаратура ўяўляе сабой першы этап у развіцці пісьмовага мастацкага слова беларускага народа. У значнай меры менавіта яна – побач з фальклорам – падрыхтавала трывалую нацыянальную глебу для новай беларускай літаратуры.

Цяжка дакладна вызначыць, калі з’явілася пісьмовая літаратура на Русі. Несумненна адно, што яна была ўжо ў даволі развітым класавым грамадстве, калі ў асноўным аформілася дзяржаўнае жыццё. З узнікненнем дзяржавы нарадзілася пачуццё патрыятызму, жаданне ведаць мінулае сваёй зямлі, праславіць подзвігі продкаў і сучаснікаў, пры дапамозе пісьменнасці замацаваць усё гэта для перадачы будучым пакаленням.

Старажытная беларуская літаратура, вядома, развівалася не ізалявана, бо беларускія землі знаходзіліся ў цесных эканамічных і культурных сувязях з усімі суседнімі дзяржавамі. Яшчэ ў перыяд Кіеўскай Русі нашы продкі многае перанялі з Візантыі, што абумовіла прыкметнае ўздзеянне на наша пісьменства візантыйскай, а таксама балгарскай літаратуры. Пазней, пасля распаду Кіеўскай Русі, узмацніліся культурныя сувязі з Захадам, што садзейнічала прытоку да нас заходнееўрапейскіх твораў.

Асабліва цеснай была сувязь старажытнай беларускай літаратуры с украінскай і польскай. Гэта тлумачыцца тым, што беларускія і большасць украінскіх зямель былі далучаны да Вялікага Княства Літоўскага, а пазней (1569 г.) аб’яднаныя з польскімі землямі ў Рэч Паспалітую.

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратура

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратура

…Першае, што скажу я табе, гэта чытай, у кніжках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі…

Источник

Уводзіны

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратура

1. Узгадайце, калі пачалося развіццё мастацкага слова на тэрыторыі Беларусі.
2. Якія літаратурныя творы вам найбольш спадабаліся? Чым яны вылучаюцца (сюжэт, персанажы, майстэрства аўтара або інш.)?
Сайт:Профильное обучение
Курс:Беларуская літаратура. 10 клас
Книга:Уводзіны
Напечатано::Гость
Дата:Четверг, 16 Декабрь 2021, 08:58

Оглавление

Літаратура

Літаратура — спецыфічная форма пазнання жыцця народа, выяўлення мастацкага спосабу мыслення. Мастацкая літаратура — гэта цэласная сістэма з унутранымі сувязямі, заканамернасцямі развіцця, складанымі ўзаемадзеяннямі паміж тэкстам і чытачом, на якія ўплываюць грамадскія абставіны.
Этапы развіцця літаратуры, тэарэтычныя аспекты яе функцыянавання, літаратурную крытыку, ролю слоўнага мастацтва ў нашым жыцці даследуе літаратуразнаўства. Гэтай навуцы ўжо больш за 200 гадоў.
Вучоныя называюць літаратурай сукупнасць пісьмовых і друкаваных твораў прыгожага пісьменства ў іх узаемадзеянні.

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратураСлова «літаратура» паходзіць ад лацінскага litteratura, што значыць ‘напісанае’, і таму творы вуснай народнай творчасці да літаратуры не адносяць.
У фальклорных твораў, як правіла, няма канкрэтнага аўтара, яны бытуюць у вуснай форме. Літаратурныя творы функцыянуюць у запісаным (надрукаваным) выглядзе, і ў іх ёсць аўтар.

Мастацкай літаратурай называюць від мастацтва, у якім сродкам адлюстравання свету выступае слова (як у мастацтве фатаграфіі — святло, колер і перспектыва, у музыцы — гук, яго вышыня, працягласць, тэмбр).

Літаратуру можна з поўным правам назваць спосабам пазнання свету. Спачатку пісьменнік асэнсоўвае законы жыцця, пільна назіраючы за ім, а затым перадае сваё бачанне чытачам, якія праз мастацкі твор спазнаюць навакольнае асяроддзе. Паступова творы літаратуры фарміруюць светапогляд чытача. Напрыклад, асоба, знаёмая з творамі Максіма Гарэцкага, разумее трагізм становішча чалавека на вайне, апынаецца разам з героямі ў складаных жыццёвых сітуацыях.
Духоўныя каштоўнасці сцвярджаюцца, захоўваюцца і перадаюцца наступным пакаленням праз закладзеныя ў творах маральныя прынцыпы, праз жыццёвыя ўрокі, якія дае літаратура, праз выхаванне маладых чытачоў на літаратурнай класіцы. Дзякуючы гэтаму больш за сто гадоў беларуская літаратура аб’ядноўвае грамадства.
Даследаванне літаратуры ідзе ў трох напрамках, паводле якіх выдзяляюць тры галіны літаратуразнаўства: гісторыю літаратуры, тэорыю літаратуры і літаратурную крытыку.

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратура

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратураДэталёва аналізаваць развіццё прыгожага пісьменства літаратуразнаўству дапамагае тэксталогія — спецыяльная дысцыпліна, якая вывучае і ўзнаўляе гісторыю і лёс твораў, іх варыянты, аўтарскія рэдакцыі з мэтай далейшага даследавання, інтэрпрэтацыі, апублікавання.

І. Гісторыя літаратуры

Даследуе заканамернасці ўзнікнення і развіцця пэўных літаратурных з’яў і фактаў, устанаўлівае значэнне творчасці пісьменнікаў і асобных твораў у нацыянальным, рэгіянальным і сусветным літаратурным працэсе (гл. раздзел «Тэорыя літаратуры. Літаратурны працэс»), жыцці грамадства.
У гісторыі беларускай літаратуры вучоныя вылучаюць некалькі этапаў. Новы этап можа пачацца па розных прычынах: у сувязі з культурнымі падзеямі, развіццём іншых відаў мастацтва, наватарскімі пошукамі асобных аўтараў, са зменамі гістарычных абставін, палітычнага ладу. Сістэмнае апісанне этапаў развіцця літаратуры называецца перыядызацыяй.
У Х класе вы паслядоўна пазнаёміцеся з некаторымі этапамі развіцця беларускай літаратуры:

1. Даўняя літаратура (XI—XVIII стагоддзі).
Зразумела, падчас такога працяглага перыяду літаратура змянялася, была неаднароднай.

Літаратура Сярэдневякоўя (ХІ—XV стагоддзі), час пасля прыняцця хрысціянства, — гэта перыяд твораў царкоўна-рэлігійнай тэматыкі, дзейнасці беларускіх падзвіжнікаў Кірыла Тураўскага, Ефрасінні Полацкай, стварэння цэнтраў пісьменства, летапісання, распаўсюджвання рукапісных дакументаў і кніг.

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратураУ тэкстах часоў Вялікага Княства Літоўскага, у склад якога ўваходзіла тэрыторыя Беларусі, назіралася ўнікальная сітуацыя з наяўнасцю трох моў: дзвюх кніжных — інтэрнацыянальных (царкоўнаславянскай і лацінскай) і адной вуснай — старабеларускай.
У XV стагоддзі, калі з’явіліся пераклады пісьмовых тэкстаў на нацыянальныя мовы, пазіцыя старабеларускай мовы ўмацавалася.

У XVІ стагоддзі пачалася эпоха Адраджэння (або, па назве з лацінскай мовы, Рэнесансу), падчас якой еўрапейскія культуры звярнуліся да ідэалаў і каштоўнасцей антычнасці. Стварэнне статутаў Вялікага Княства Літоўскага, асветніцкая і літаратурная дзейнасць на старабеларускай мове Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, лацінамоўная творчасць Міколы Гусоўскага, з’яўленне друку, напісанне твораў пра беларусаў на лацінскай і польскай мовах — вось няпоўны пералік таго, чым узбагаціла гэта эпоха літаратуру. Да гэтага ж часу адносяць і з’яўленне кітабаў — беларускамоўных тэкстаў, напісаных арабскімі літарамі.
У літаратуры XVІI—XVIIІ стагоддзяў выдзяляюць эпохі барока і Асветніцтва. Падчас барока (XVІ—XVІІІ стагоддзі) расквітнела паэзія (Сімяон Полацкі), з’явілася так званая школьная драма — камедыі, а з імі інтэрмедыі, а таксама творы палітычнай сатыры.

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратураТворы мастацкай літаратуры на беларускіх землях, якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, пісаліся ў асноўным на польскай мове. Кніжная старабеларуская сыходзіла ў нябыт. Для стварэння мастацкіх тэкстаў усё часцей выкарыстоўвалася беларуская гутарковая мова.
Праўда, аўтары заставаліся невядомымі, выдаваць кнігі на ёй было немагчыма — і творы распаўсюджваліся праз завучванне на памяць. З’яўляліся тэксты на лацінскай мове.
Выхадцы з Беларусі, якія працавалі на ніве рускай культуры, пісалі па-руску (напрыклад, Сімяон Полацкі).

Літаратура эпохі Асветніцтва (другая палова XVІІІ — пачатак ХІХ стагоддзя) — гэта перыяд культу інтэлекту, рацыянальнага погляду на свет, распаўсюджвання свецкай друкаванай кнігі. У мастацтве другой паловы XVІІІ стагоддзя пераважаў такі мастацкі напрамак, як класіцызм.

2. Развіццё новай беларускай літаратуры (XIX стагоддзе). Беларуская літаратура названа новай таму, што ў ёй пасля доўгага перапынку
на аснове гутарковых пластоў беларускай мовы аднавілася прыгожае пісьменства. Пэўны час для літаратуры было ўласціва шматмоўе.

Менавіта тады на літаратурнай ніве працавалі Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Кастусь Каліноўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Адам Гурыновіч і інш. Некаторыя пісьменнікі надавалі вялікае значэнне пачуццям чалавека, што выявілася ў літаратуры сентыменталізму; развіваўся рамантызм; зарадзіўся наіўны, а затым і класічны рэалізм, які стане адным з вядучых літаратурных напрамкаў на працягу ХХ і пачатку ХХІ стагоддзяў.

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратураАмаль да сярэдзіны ХІХ стагоддзя ў літаратурным асяроддзі Паўночна- Заходняга краю Расійскай імперыі панавалі традыцыі Рэчы Паспалітай з адпаведным дамінаваннем польскай мовы.
Пасля паўстання 1830—1831 гадоў было ўведзена абавязковае вывучэнне рускай мовы — і паступова пісьменнікі з беларускіх тэрыторый пачалі ёй карыстацца.
Статус беларускай мовы ў ХІХ стагоддзі моцна змяніўся: яна прайшла шлях ад вуснай гаворкі, увасобленай у ананімных тэкстах, да выкарыстання ў друкаваных аўтарскіх і перакладных творах.


3. Беларуская літаратура першай паловы ХХ стагоддзя.
Адносна невялікі па працягласці перыяд першай паловы ХХ стагоддзя быў вельмі насычаны з пункту гледжання змен у сацыяльна-палітычных абставінах і ў слоўным мастацтве.

У пачатку ХХ стагоддзя фарміраваліся класічныя асновы беларускай літаратуры. Гэтаму спрыялі аўтары і стваральнікі першых беларускамоўных газет «Наша доля» і «Наша ніва», таму азначаны перыяд называюць нашаніўскім. У гэтых выданнях пачыналі творчы
шлях пісьменнікі, якія заклалі падмурак беларускай літаратуры, — Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі. Услед за паэзіяй сталі развівацца празаічныя жанры, літаратурная крытыка. Да рамантычных і рэалістычных далучыліся творы беларускага мадэрнізму.

Утварэнне БССР, палітыка беларусізацыі абумовілі наступны этап літаратурна-грамадскага руху 1920—1930-х гадоў — перыяд літаратурных спрэчак, творчых пошукаў і смелых эксперыментаў, дзейнасці літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», затым — арганізацыі БелАПП (Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў), што завяршыўся ўтварэннем Саюза пісьменнікаў БССР; гады самастойнага развіцця заходнебеларускай літаратуры. Гэта час фарміравання сацыялістычнага рэалізму, прыходу ў літаратуру Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага, Кандрата Крапівы, Андрэя Мрыя, перыяд ідэалагізацыі літаратуры, падпарадкавання яе палітычным устаноўкам.

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратураМастацкія тэксты першай трэці ХХ стагоддзя пераважна былі напісаны на беларускай мове як мове тытульнай нацыі. Таксама пісьменнікі Беларусі ў той час карысталіся рускай мовай, ідыш і польскай. Выбар мовы твора быў часцей за ўсё абумоўлены адукацыяй, паходжаннем аўтара і той аўдыторыяй, да якой ён хацеў звярнуцца.

Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны развівалася ва ўмовах змагання беларускага народа з захопнікамі. Яна прадстаўлена сатырычнай публіцыстыкай («Раздавім фашысцкую га´дзіну», «Партызанская дубінка»), нататкамі, кароткім апавяданнем і, несумненна, яркай паэзіяй, што выявілася ў вершах, баладах, ліра-эпічных паэмах. Аўтары ў імкненні ўзняць дух байцоў і жыхароў акупаваных тэрыторый плённа выкарыстоўвалі фальклорныя вобразы народных заступнікаў, барацьбітоў за волю.

Тэмы стваральнай працы, аднаўлення разбуранай краіны, перамогі над фашызмам сталі вызначальнымі для літаратуры першых пасляваенных дзесяцігоддзяў: 1945—1955 і 1955—1965 гадоў. Пазней ідэйна-тэматычныя абсягі літаратуры, натуральна, пашырыліся, а многія падзеі былі пераасэнсаваны. У пасляваенную паэзію прыйшлі такія майстры, як Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, у драматургію — Андрэй Макаёнак. У гэты час літаратура ўзбагацілася аповесцямі, раманамі, эпапеямі мэтраў беларускай прозы Міхася Лынькова, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна.

ІІ. Тэорыя літаратуры як навука

Дазваляе разабрацца ў літаратурных напрамках і плынях, складаных шляхах развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства, літаратурных родах і жанрах, вершаваных памерах, мастацкіх сродках, якія ствараюць індывідуальны стыль пісьменніка, а таксама ў іншых аспектах літаратурнай творчасці. Гэта дае магчымасць і чытачам, і навукоўцам правільна зразумець і вытлумачыць мастацкія вартасці тэкстаў, іх сэнс, ролю ў літаратурным працэсе. Напрыклад, тэарэтыкі прапануюць аднастайна прымяняць паняцце лірызму як «элемента эмацыянальнасці, паэтычнай усхваляванасці ў творах мастацтва», каб пазбегнуць двухсэнсоўнасці, розных трактовак.

* ІІІ. Літаратурная крытыка

Заклікана ацаніць мастацкія тэксты. Часцей за ўсё гэта новыя творы, але бывае, што яны ўпершыню друкуюцца праз шмат гадоў пасля напісання, — і крытыка пачынае займацца імі пасля публікацыі. Задача літаратурных крытыкаў — аб’ектыўна, з навуковага пункту гледжання ацаніць поспехі, наватарства, знаходкі аўтара, параўнаць твор з іншымі падобнымі, паставіць яго ў кантэкст беларускай, а магчыма, еўрапейскай і сусветнай літаратуры, асэнсаваць яго значэнне для культуры і грамадства. Вядома, калі аўтарскаму тэксту не хапае пэўных істотных якасцей, літаратуразнаўцы могуць указаць на недахопы.

Канкрэтна-гістарычнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў мастацтве слова. Літаратурны твор адлюстроўвае канкрэтныя падзеі — рэальныя або выдуманыя. Яны акрэсліваюць умовы аповеду або лірычнага перажывання і адлюстроўваюць пэўныя гістарычныя абставіны. Напрыклад, у аповесці Янкі Брыля «Сірочы хлеб» («Урокі пані Мар’і») канкрэтна-гістарычныя рэаліі Заходняй Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя паказаны праз апісанне школьнага навучання галоўнага героя — Даніка Мальца.

Нацыянальная адметнасць, самабытнасць у літаратуры праяўляюцца не толькі праз адлюстраванне знешніх асаблівасцей у абліччы або побыце народа, але перш за ўсё праз аўтарскае бачанне, якое заключае ў сабе духоўныя запаветы продкаў. Мастак праз уласны светапогляд, сфарміраваны на падставе поглядаў яго нацыі, узнімаецца да ідэй, агульных для ўсяго чалавецтва, і робіць зразумелай для іншых народаў спрадвечную мудрасць свайго.

Аўтар літаратурнага твора — носьбіт пэўнай культуры, нацыянальнай мовы, традыцый, і гэта накладвае пэўны адбітак на тое, як ён бачыць наваколле і разумее яго. Напрыклад, у некаторых афрыканскіх мовах спалучэнне «ссячы дрэва» перакладаецца як «забіць дрэва», таму што дрэва — вялікая каштоўнасць: яно ўказвае, дзе ў глыбіні пяскоў ёсць вада. Светапогляд беларусаў, нацыянальны каларыт вельмі ярка праявіліся ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля» і трылогіі Івана Мележа «Палеская хроніка». Таму гэтыя творы сталі называць энцыклапедыямі беларускага жыцця.

Пры гэтым кожная нацыянальная літаратура ўвасабляе агульначалавечыя каштоўнасці, менавіта таму чытачы здольны суперажываць носьбітам іншых культур і ім добра зразумелыя думкі і пачуцці герояў, створаных іншамоўнымі аўтарамі. Так праяўляецца агульначалавечае ў літаратуры.

Сёння існуе асобная філасофская навука, якая даследуе каштоўнасці, іх прыроду, месца ў свеце, сувязь з сацыяльнымі і культурнымі фактарамі, а таксама структурай асобы. Яна называецца аксіялогія — ад грэчаскіх слоў axios — ‘каштоўнасць’ і logos — ‘слова, вучэнне’. Гэты факт пацвярджае значнасць агульначалавечага ў культуры.

Такія агульначалавечыя каштоўнасці, як безумоўная любоў да людзей, павага да асобы і прызнанне індывідуальнасці, ярка выяўляюцца ў творчасці Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага. Праз гэта адзінства духоўных памкненняў, маральных арыенціраў замежныя чытачы здольны зразумець і ацаніць пераклады з беларускай мовы, а нашы суайчыннікі — глыбока суперажываць героям перакладаў з Андрэ Маруа, Стэфана Цвейга, Гіёма Апалінэра і інш.

«Вечныя вобразы» ў літаратуры. У культуры ёсць мастацкія вобразы-персанажы, якія маюць пазачасавыя характарыстыкі і ўвасабляюць іх настолькі ярка, што набылі агульначалавечае значэнне. Яны шматразова ўзнаўляліся ў розных літаратурах свету, і праз гэта многія сюжэты нацыянальных літаратур пераклікаюцца паміж сабой. Такія вобразы называюцца вечнымі.

Напрыклад, Праметэй — адзін з самых запатрабаваных беларускай літаратурай вечных вобразаў. Паводле міфа, Праметэй стварыў людзей з зямлі і вады, навучыў іх пісьму, медыцыне, будаўніцтву, навігацыі, астраноміі. Самы папулярны сюжэт — пра тое, як герой выкраў у багоў Алімпа агонь і перадаў людзям, а ўгневаны Зеўс загадаў прыкаваць яго да скалы. Матыў ахвяравання сабой дзеля іншых, дзеля прагрэсу заўжды натхняў пісьменнікаў — Вальтэра, Іагана Вольфганга Гётэ, Джорджа Байрана, Персі Біш Шэлі, Тараса Шаўчэнку, Міхайла Ламаносава.

У беларускай літаратуры вобраз Праметэя, яго подзвіг стаў вядучым у творах Янкі Купалы («Сон на Кургане»), Анатоля Вярцінскага («Зноў шлак халодны. », «Гефест — друг Праметэя», «Непраметэі»), Уладзіміра Караткевіча («Прарок Геронім Босх», «Трызненне мужыцкага Брэйгеля»). Асабліва заўважны так званы праметэізм у творчасці Максіма Танка («Яны», «Праметэй», «Эстафета агню»).

Адным словам, нацыянальныя літаратуры, як кавалачкі мазаікі, ствараюць карціну сусветнага мастацтва. Яны могуць быць больш яркія і ўплывовыя або зусім невялікія, але без аднаго фрагмента выява будзе няпоўная. Беларуская літаратура прыўнесла ў гэта вялікае мастацкае палатно свой унікальны нацыянальны свет, які рухаецца вакол земляробчага календара, знаходкі народнай мудрасці, вобразы загадкавага князя-ваўкалака, мужнага гусляра, селяніна-гаспадара і гараджаніна ў першым пакаленні, інтэлігента і інтэлектуала, вобразы беларускай прыроды і многае іншае, што можна пазнаць, калі прачытаць творы беларускіх пісьменнікаў.

* Пытанні

*4. Ці можа літаратуразнаўства абмежавацца даследаваннем толькі гісторыі літаратуры? Толькі тэорыі? Толькі крытыкі? Чаму?

Источник

Беларуская літаратура, якую вы не ведалі. Лекцыя Віктара Марціновіча

Слухаць на «Яндекс.Музыка» | Слухаць у iTunes

Я пачну з асобы нумар адзін — чалавека-волата, які, на мой погляд, распачаў буйную беларускую літаратуру, стаў самым тыражаваным і самым вядомым беларускім аўтарам, якога чыталі ўсе. Пакаленне нашых бацькоў, генерацыя, якой зараз 60—70 гадоў, — няма сярод іх людзей, якія не ведалі б імя гэтага чалавека. Як вы ўжо, напэўна, здагадаліся, гэта Уладзімір Караткевіч. Калі мы кажам пра Караткевіча, найперш у галаву прыходзіць твор «Каласы пад сярпом тваім». Ён узначальвае спіс твораў Караткевіча, якія звычайна называюць эксперты: «Каласы» выкладаюцца ў школе, падрабязна разбіраюцца ва ўніверсітэтах. Пра гэты твор я не скажу амаль што ні слова. Чаму? Таму што штось пра гэты твор усё ж такі сказаць трэба. Гэта тая тэматыка, якая Караткевіча і пахавала.

Пры далейшым набліжэнні да Караткевіча мы пабачым, што ён знаходзіўся ў нейкіх вельмі сентыментальных стасунках з паўстанцамі 1863 года і з падзеямі тых часоў. Мы ведаем, што ягоны сваяк быў сярод інсургентаў, але я думаю, што гэтая сувязь была шчыльнейшай: ён успрымаў гэтыя падзеі як нешта вельмі асабістае — нешта, у чым удзельнічаў бы і сам. «Каласы пад сярпом тваім» — гэта спроба стварыць эпапею, у якой імкнуўся назваць усё чорнае чорным і ўсё белае белым. Гэты твор, як мы ведаем, павінен быў складацца з трох частак: з падрыхтоўкі паўстання, з самога паўстання і з Галгофы — пакарання Каліноўскага і ўсіх ягоных паплечнікаў. Задумваючы «Каласы», Караткевіч недаацаніў, што гэтая тэма з’яўляецца цалкам непраходнай: у Савецкай Беларусі немагчыма было распавядаць, як расійскія імперскія войскі каралі смерцю Кастуся Каліноўскага. Караткевіч пачынаў працаваць з гэтай тэмай, калі Каліноўскі быў «легалізаваны», калі гістарыяграфія Савецкай Беларусі ўспрымала ягонае змаганне як змаганне не з рускімі, не з імперыяй, а з царызмам, з запрыгоньваннем сялян. Але калі пісьменнік дайшоў да другой часткі ў сюжэце, то зразумеў, што тут трэба спыняцца, і развіцця і сканчэння гэтай гісторыі ніколі не напісаў.

Таму, на мой погляд, вартасць гэтага твора нават меншая, чым вартасць маленькай аповесці «Зброя», якой завяршылася гэтая вялікая Караткевічава задума. Дарэчы, «Зброя» — гэта аповесць пра беларускіх паўстанцаў, якія ў Маскве займаюцца тым, што спрабуюць прыдбаць зброю для паўстання. Гэта быў замах на вялікую тэму, які скончыўся цікавай, але не поўнай аповесцю.

Я хачу пагаварыць пра іншы твор, які лічу галоўным у Караткевіча. Гэта «Ладдзя роспачы». У кожнага з нас ёсць свой шлях да беларушчыны, у кожнага з нас адносіны да беларускай літаратуры пасля школы і ўніверсітэта выбудоўваліся неяк па-свойму, у кагосьці этап цікаўнасці да свайго дагэтуль не наступіў. У маім выпадку знаёмства з сапраўднай беларускай літаратурай пачалося з рэкамендацыі сяброўкі, сталай ужо жанчыны, пачытаць менавіта «Ладдзю роспачы». Прачытаўшы яе, я пераасэнсаваў усё, што ведаў і пра Караткевіча, і пра беларускую літаратуру.

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратура

Галоўны герой — гэта нехта, хто зусім не роўны звычайным героям беларускай літаратурнай класікі. Гервасій Выліваха, здаецца, такое дакладнае ўвасабленне самога Караткевіча ў святле XVI стагоддзя. Караткевіч піша, што Выліваха быў «хобаль, залётнік, піяка, задзіра, біток, бабздыр несамавіты» — вось гэтая характарыстыка ў маёй галаве выдатна прыстасоўваецца да вобразу таго Караткевіча, якога я шмат чытаў і якім я шмат цікавіўся.

Гісторыя апавядае пра чалавека, які вельмі любіў жыццё, які вельмі любіў жанок. Як мы прачытаем у іншым творы Караткевіча, «я люблю бабачак» — ён таксама быў знаным лавеласам. Твор пачынаецца з таго, што гэты лавелас Гервасій Выліваха сустракаецца, мабыць, з самай цікавай асобай у нашай гісторыі — каралевай Бонай Сфорцай. Падманутыя мужыкі тых жанчын, якіх звёў з розуму Выліваха, апелююць да каралевы, і тая вырашае прыкруціць Гервасію хвост. Гэта цудоўна напісана.

Цуд у тым, што ў беларускай савецкай літаратуры ўзнікае гэтая жанчына, якая некалі прыехала з Мілана і была датычная да самага магутнага клана ў Італіі. Бона Сфорца — жанчына, вобраз якой некалі адлюстраваў Леанарда да Вінчы. Жанчына, якая прыехала з самага цэнтра сусвету і мусіла праз шлюб з Жыгімонтам Старым кіраваць нашымі балотамі. За адну гэтую згадку пра Бону Сфорцу ўжо трэба любіць чытаць «Ладдзю роспачы». Але важна разумець, што Караткевіч, як і Умберта Эка, быў медыявістам і меў досвед працы з сярэдневяковымі і адраджэнскімі рукапісамі, то-бок ягоны досвед у гісторыі даволі глыбокі. Добра было б, калі б «Ладдзя роспачы» распавядала нам толькі пра гэтыя стасункі паміж Гервасіем Вылівахам і Бонай Сфорцай, але ж гэты бабздыр звёў з розуму яшчэ і каралеву. Да яго прыходзіць іншая жонка — жонка, з якой ён ужо не можа нічога зрабіць. Смерць. І далей распавядаецца гісторыя пра тое, як Гервасій круціў адносіны са смерцю. Гэта смешна, і я вельмі люблю гэты гумар — рэдкую з’яву ў беларускай літаратуры.

Другі твор Караткевіча, пра які вы, можа, чулі, можа, не, але які варта прачытаць, называецца «Леаніды не вернуцца да Зямлі». Самы галоўны раман Караткевіча, на мой погляд. Раман, які мае вельмі дзіўную, казачную структуру. Ва ўступе тут ізноў распавядаецца пра паўстанне: пра жонку інсургента, якая атрымлівае памілаванне для свайго мужа і, дзеля таго каб перадаць гэтае памілаванне, мусіць пераправіцца праз вірлівую раку. Пераправы няма, рака ўзнялася, і жанчыне дапамагае рускі афіцэр — салдат, які не мусіць дапамагаць паўстанцам. Калі гэты афіцэр прыносіць памілаванне, ён дазнаецца, што мужа гэтай жанчыны ўжо пакаралі і гэта была такая езуіцкая практыка: адной рукой даваць памілаванне, а другой — дасылаць дазорнага, каб той папрасіў прывесці прысуд у выкананне. Калі б усё гэта так і скончылася, калі б гэта было чарговае апавяданне Караткевіча пра паўстанне, было б нецікава, але самае цікавае пачынаецца далей. У той момант, як гэты дзядзька дазнаецца, што ён не здолеў дапамагчы жанчыне, над яго галавой у зорным небе расквечваецца зорны дождж, які мае назву Леаніды. Вось гэтымі Леанідамі раман і цікавы, бо ў яго структуры была выкарыстана вельмі прыгожая штука: ёсць такі метэорны паток — Леаніды, ён адзначаны смарагдава-зеленаватым колерам, адметнасць яго ў тым, што ён прыходзіць да Зямлі толькі раз на 33 гады. І ўсё, што мы чытаем далей, — гісторыя кахання нашчадкаў тых герояў, якіх мы сустракаем у пралогу, — пільна завязана на вяртанні Леанід. І гэта вельмі прыгожа, ёсць нейкая нябесная з’ява, і ёсць вельмі сумная гісторыя спачатку кахання, якое было разарванае праз пакаранне смерцю, а потым, у сучаснай частцы, гэта робіцца рэфрэнам, каб паказаць, што чалавечае каханне гэтаксама трагічнае, як незваротнасць Леанід.

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратура

Чаму гэты твор адметны? Ён вельмі асабісты, і, на мой погляд, пісьменнік набывае поўную моц тады, калі ён піша ў першую чаргу пра сябе. Чалавек можа пісаць што заўгодна пра Другую сусветную вайну, але толькі калі ён Васіль Быкаў і сам быў на той вайне, гэта варта чытання. Так і з «Леанідамі»: Караткевіч, па сутнасці, у сучаснай частцы рамана вельмі шчыра апавядае пра сваё асабістае каханне да выкладчыцы гісторыі мастацтваў літінстытута. У «Леанідах» мы бачым жаночую постаць — дзяўчыну, што выкладае тэорыю мастацтваў. Дзяўчыну, якая, падобна да ягонай каханкі, замужняя і якая ўвесь час то дае яму шанец і абяцае любоў, то адхіляе яго і кажа, што застанецца з мужам.

Самыя прыгожыя гісторыі кахання ў сусветнай літаратуры заўсёды распавядаюць пра каханне нешчаслівае. Шчаслівае ніколі не ўтварае сюжэтаў. Гэта вельмі шчырая размова пра каханне паэта — маладога героя. Ён, як і Караткевіч некалі, вучыцца ў Маскве і сустракае гэтую настаўніцу, пакутуе ад непадзеленых пачуццяў. Тут Караткевіч пайшоў далей і дазволіў сабе скарыстаць літаратуру, каб закрыць і загаіць уласныя раны, таму што ў гісторыі «Леанід» жанчына, якую кахае малады беларускі паэт, усё ж кідае мужа і вырашае застацца з ім, але хутка памірае ад няўдалай аперацыі на сэрцы. Моц, з якой апісаны гэтыя пачуцці, сапраўды незвычайная, таму што Караткевіч як бы мадэляваў свой магчымы шчаслівы лёс. Гэта цікавы трагічны твор! Уявіце сабе: ён выходзіць у 1962 годзе ў часопісе «Полымя», потым пачынаецца падрыхтоўка кніжкі — і раптам нехта з партыйных кіраўнікоў Беларусі згадвае, што кіраўніка Савецкага Саюза завуць Леанід Брэжнеў, і лічыць вельмі небяспечным выдаваць твор з назвай «Леаніды не вернуцца да Зямлі» пры жывым Брэжневе. Тады з гэтым раманам адбылася першая трагедыя: савецкая крытыка пасля публікацыі твора ў часопісе папракае Караткевіча ў абстрактным гуманізме, што б гэта ні значыла, і рассыпае друк кнігі. Раман кладзецца на палічку.

Караткевіч, напісаўшы свой самы цудоўны і пранізлівы твор, 20 гадоў чакае, пакуль гэтая кніга вернецца ў наклад. Брэжнеў памірае, гэты твор выдаюць, але пад вельмі крывой назвай: чароўныя «Леаніды не вернуцца да Зямлі» выйшлі асобнай кніжкай пад назвай «Нельга забыць». Вось дзе сапраўдны «абстрактны гуманізм».

Сярод іншых твораў Караткевіча я згадаю «Чазенію» — вельмі асабістую гісторыю Караткевіча, які ў 60-м быў выпраўлены на Далёкі Усход ва Уладзівасток, і там з ім нешта адбылося. Гэта зноўку вельмі шчыры і прыгожы расповед пра каханне, дэкарацыямі для якога з’яўляецца Далёкі Усход. Апавяданне, у якім у першы раз сустракаем гэтае цудоўнае беларускае слоўца «ізюбр». Ізюбраў з той пары ў Караткевіча будзе вельмі шмат. Больш за тое, даследчыкі Караткевіча будуць ламаць галаву, што ж такое гэты ізюбр. А пазначыў ён гэтым словам істоту, якая сапраўды жыве на Далёкім Усходзе. Гэта, як і чазенія, дрэўца, што сімвалізуе няскоранасць жыцця, нешта здольнае прарасці нават на камянях. Гэта гісторыя пра каханне беларуса, які вельмі далёка ад радзімы, у запаведным краі, у нейкім бары — на выспе, якая мае назву Тыгровая падзь, — сустракае беларуску. Праз тое, што яны беларусы, але як бы аддзеленыя ад сваёй радзімы, яны пачынаюць пазнаваць адзін аднаго і Беларусь. Самае цікавае для мяне ў Караткевіча не псеўдамедыявістыка, а вольныя ад ідэалогіі і савецкасці творы.

Я працягваю размову пра кнігі і аўтараў, якія праклалі маю сцежку да беларушчыны. Мушу згадаць чалавека, пра якога вы чулі нешта, але калі не чулі, то абавязкова звярніце ўвагу. Гаворка ідзе пра Яна Баршчэўскага і яго твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Для мяне гэта спалучэнне папяровага выдання і абсалютна выдатнага тэксту.

Гэтая кніга патрапіла да мяне ў 90-х, і тады слова «фантастыка» гучала як нешта звышактуальнае і моднае. У той час усе чыталі амерыканскіх фантастаў і дзівіліся ім, бо фантастыка раптам легалізавалася. І тут выходзіць кніга, якая ў сваёй назве змяшчала гэтае слова — і гэта было ўжо першым дзівам. Трэба сказаць, што Баршчэўскі напісаў гэты твор па-польску. Праблема мовы была вельмі актуальнай для беларускай літаратуры таго часу. Баршчэўскі — гэта з’ява першай паловы XIX стагоддзя: Беларусі як такой няма, беларускай мовы як такой няма — на ёй размаўляюць людзі ў вёсках, заўзятары ў беларускіх гуртках, але той моцы, якую яна набыла ў другой палове XX стагоддзя, яшчэ няма. Карыстаючыся іншай мовай, Баршчэўскі прапануе нам цудоўны расповед пра беларускую зямлю.

Гэтая праца шмат у чым этнаграфічная: аўтар сабраў паданні з ваколіц возера Нешчарда, на якім стаяў маёнтак яго бацькоў, і выклаў у сюжэт. У нейкім сэнсе гэты сюжэт падобны да гогалеўскага, але трэба мець на ўвазе, што нейкіх запазычанняў тут не было. Шмат хто любіць казаць, што беларуская літаратура другасная: я памятаю дыскусіі ў пачатку 90-х, калі казалі, што Караткевіч — гэта такі другасны Эка. Але трэба разумець, што ў тых аўтараў, пра якіх я кажу, ніякай другаснасці не было. Відавочна, Баршчэўскі не капіраваў Гогаля. Відавочна, што тыя гісторыі і падыходы да сюжэтаўтварэння, якія ён выкарыстоўваў, вельмі беларускія і надзвычай адметныя.

Вяртаючыся да маёй асабістай гісторыі з Баршчэўскім, скажу, што тая кніжка, пра якую я маю размову, у зялёнай вокладцы і невялічкага фармату, была аформлена адным з самых цудоўных і адметных беларускіх кніжных графікаў Валерыем Славуком. Постаці Славука, яго здані, пачвары і страшыдлы, якія мы бачым на франтоне гэтай кнігі, надалі гэтаму выданню такой чароўнасці, што, я ўпэўнены, праз сто гадоў нашы нашчадкі будуць паляваць на гэтую кнігу, шукаць яе на «Барахолцы» Onliner і набываць за велізарныя грошы. Гэтая кніжка — цуд! Прыклад абсалютна файнай гісторыі, удалага перакладу і проста фантастычнага дызайну.

Трэба нешта сказаць пра тую літаратуру, якая ішла паралельна з беларускай савецкай літаратурай. Я ўжо адзначаў, што ў Караткевіча была праблема з абранай для «Каласоў» тэмай. Ва ўсіх астатніх, у тых людзей, якія, як Янка Купала, мелі досвед допытаў у НКУС, была велізарная спакуса: ці то пачаць ухваляць катаў, ці то пачаць распавядаць пра прыгажосць беларускай зямлі, пра невыносную лёгкасць пейзажу, пра палеткі. Пакуль у другой палове ХХ стагоддзя не выпрацаваліся дзве «чыгунныя» тэмы: жыццё ў вёсцы, адраджэнне сяла і Другая сусветная вайна. Пакуль гэтых дзвюх тэм не ўзнікла, усе людзі, якія ўдзельнічалі ў беларускім літаратурным працэсе, мітусіліся і спрабавалі зразумець, пра што ж пісаць. Вы, мабыць, усе чулі пра «Ноч расстраляных паэтаў», пра тое, што тут адбывалася ў 30-я. Хутчэй за ўсё, вы чулі пра тыя нататкі аб шкоднасці беларускай мовы, якія Панамарэнка і іншыя беларускія кіраўнікі дасылалі ў Маскву.

Руская несавецкая літаратура — самая цікавая. Тое ж самае і з беларускай. Любы, хто мае доступ да інтэрнэту, можа пачытаць спіс прозвішчаў. Я назаву аднаго майго любімага пісьменніка першай паловы ХХ стагоддзя, і гэта, канешне, не Янка Купала. Гэта чалавек, якога завуць Андрэй Мрый. Ён, як і Купала, быў адным з прарокаў беларускасці і, аднойчы патрапіўшы ў вір «кипучей чекистской работы», ужо ніколі з гэтых колаў не выкараскаўся. Ён скончыў сваё жыццё ў лагеры, і менавіта таму яго проза вельмі шчырая. Калі ты хочаш паглядзець, чым жыла Савецкая Беларусь да Другой сусветнай вайны, чытай Андрэя Мрыя. Чаму я кажу пра «Запіскі Самсона Самасуя»? Гэта проста трындзец як смешна і актуальна. Гэта настолькі пра нашу штодзённасць, пра нашу будзённасць у Беларусі зараз, што чытаць твор абавязкова.

«Запіскі Самсона Самасуя» — гэта гісторыя, расказаная загадчыкам аддзела культуры райвыканкама. Яна ўвасабляе ўсё цемрашальства, усю казёншчыну, усю дубаватасць савецкага кіраўніка культуры. Ягоныя развагі пра культуру, пра спробы наладзіць асабістае жыццё ў той вёсцы, дзе ён жыве, — гэта проста топчык. Калі б нехта паспрабаваў напісаць пра кіраўніка аддзела ідэалогіі, атрымалася б абсалютна тое самае, што напісаў Андрэй Мрый у «Запісках». Гэта гісторыя пра чалавека, які не мае ніякага дачынення да культуры і ніякага ўяўлення пра тое, што такое культура, але зацята і актыўна кіруе раённай культурай.

Усё ў выніку накрываецца медным тазам, уся культура ў раёне пераўтвараецца ў суцэльныя «Дажынкі». А заканчваецца ўсё не тым, што чалавека звальняюць і адпраўляюць кіраваць кароўнікам, як гэта было б пажадана і лагічна, а тым, што яго падвышаюць на абласны ўзровень. Гэта праўдзівы разварот, і не дзіва, што Андрэя Мрыя пакаралі за ягоныя допісы.

Яшчэ адзін чалавек з гэтага перыяду (першай паловы ХХ стагоддзя), які вельмі варты нашай увагі, — гэта польска- і рускамоўны беларус Сяргей Пясецкі. Біяграфія Пясецкага настолькі ж цікавая, як і тое, што ён пісаў. У мяне наогул ёсць адчуванне, што, дзеля таго каб быць цікавым літаратарам і паэтам, трэба пражыць цікавае жыццё. Зрэдку мы бачым такіх людзей, як Хорхе Луіс Борхес, якія ўсё сваё натхненне і ўяўленне пра свет бралі не з уласнай пакручастай біяграфіі, а з неймавернай процьмы прачытаных кніг. Пясецкі, у адрозненне ад Борхеса, быў менавіта чалавекам з пакручастай біяграфіяй, настолькі пакручастай, што мне нават амаль сорамна раіць яго, бо Сяргей Пясецкі быў цудоўным літаратарам, але не дужа добрым чалавекам. Ён жыў у Ракаве да 1939 года — да той пары, пакуль паводле Рыжскай дамовы Ракаў не адышоў да Польшчы. Адразу за Ракавам была Савецкая Беларусь, і там не было анічога. Першую аповесць Пясецкі пачаў пісаць у польскай турме: яго пакаралі на 15 гадоў за бандытызм. Ён і сапраўды быў бандытам — кантрабандыстам.

Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратура

Першы напісаны ім вялікі тэкст быў канфіскаваны ў турме і не выйшаў за яе муры, а першая кніжка, якую яму дазволілі выдаць, называлася «Каханак Вялікай Мядзведзіцы». Гэта адметны твор, які паказвае, што адбывалася ў тым самым Ракаве, які быў як Лас-Вегас. Як там віравала жыццё, якая колькасць падпольных казіно і публічных дамоў там была, як весела і п’яна жылі тыя самыя ракаўскія кантрабандысты — пра гэта і распавядае Пясецкі. Тут ёсць і аповед аб тым, як, набраўшы ў Польшчы каштоўных рэчаў (губной памады, калготак, панчох), ён праходзіў праз мяжу з Саветамі і прадаваў гэта за золата, таму што да сярэдзіны 20-х гадоў у Савецкай Беларусі ўжо быў такі заняпад і такая разруха, што адэкалон, парфуму і шкарпэткі дзяўчаты мянялі на золата, срэбра, долары і ўсё, што заставалася ў іхніх куфрах. Ты бачыш знаёмыя табе мясціны, вуліцы, па якіх любы мінчанін можа прагуляцца вельмі проста, але ў тыя часы яны былі заселеныя зусім іншымі, вельмі цікавымі і каларытнымі людзьмі — такіх зараз не знойдзеш ні ў Ракаве, ні ва ўсёй Беларусі. Можа быць, гэта і добра, таму што такія людзі далёкія ад ідэалаў маралі. Але яны вельмі цікавыя. Яны як бандзюкі ў Гая Рычы — прыкладна такое адчуванне.

Другі твор Сяргея Пясецкага, які таксама варта пачытаць, — «Запіскі афіцэра Чырвонай арміі». Гэтая гісторыя падаецца ад першай асобы — ад імені афіцэра Чырвонай арміі, які быў расквартыраваны ў Вільні і праз некаторы час з’язджае ў Ліду. Ён з’яўляецца сведкам таго, як аб’ядноўвалася Савецкая Беларусь з несавецкай. Вельмі цікава і варта прачытаць хаця б пяць першых старонак твора, таму што гэта гісторыя пра тое, як у вельмі дасканалы еўрапейскі горад прыскоквае набрыдзь з сялянскім мінулым і трыма класамі школы, непісьменная, тупая, і пачынае гэты горад проста рабаваць. Памятаю момант, як гэты чырвонаармеец прыходзіць у пякарню набыць булак і, прызвычаіўшыся да чорнага хлеба з апілак, набывае віленскі белы хлеб. Як ён фігее з таго, што хлеб можа быць вось такім!

Перш за ўсё гэтая гісторыя смешная. Але і сумная, бо ты разумееш, што гэта нейкая альтэрнатыўная плынь, што ў Беларусі ўсё магло пайсці вось так, як яно ішло ў Вільні ці ў Ракаве. Скончылася б яно не той новай хваляй савецкасці, якую мы бачым вакол сябе, а нечым вытанчаным, культурным, цікавым. А можа быць, і не.

У любым выпадку «Запіскі афіцэра Чырвонай арміі» і «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» — самыя антысавецкія з усіх беларускіх твораў, напісаных у ХХ стагоддзі. Гэта вельмі смешна, гэта Гай Рычы па-беларуску, гэта альтэрнатыўная плынь гісторыі.

Нічога дагэтуль я не сказаў пра жанчын, і гэта, відавочна, дрэнна: я магу быць западозраны ў сексізме. Таму напрыканцы свайго маналогу я распавяду не проста пра пісьменніцу, але пра жанчыну, якая можа быць відавочным і яскравым адказам на пытанне аб тым, якое месца ў нашым грамадстве займала жанчына ў XVIII стагоддзі і раней. Мы можам прыгадаць Бону Сфорцу, якая не проста была каралевай, але і навучыла беларусаў есці відэльцам, піць не брагу, а вінаграднае віно, якая прывезла сюды зеляніну. Калі вы прыедзеце ў Пінск, то пабачыце сапраўдны культ Боны Сфорцы, і вельмі прыемна, што хаця б пінчукі памятаюць пра гэту старонку з нашай гісторыі.

Жанчына, пра якую я распавяду, жыла ў XVIII стагоддзі, і яе лёс вельмі складана ўявіць у іншых краінах. Гэта быў лёс менавіта феміністкі, якая займалася тым, чым ніхто з жанчын наогул займацца не мог! Саламея Пільштынова, яна ж Саламея Русецкая. Час барока ў Еўропе і Расіі, час, калі расійская імператрыца на касцях запрыгоненых сялян выбудоўвае сабе палацы, час, калі жанчына нават у Еўропе не мае права абсалютна ні на што. Наша, беларуская дзяўчына Саламея нарадзілася пад Навагрудкам, яна едзе са сваім мужам у Стамбул і вывучае там у лекара-іракца штукаванне, якое дапамагае лячыць хваробы вачэй. Яна робіцца, здаецца, першай лекаркай ва ўсёй Усходняй Еўропе, і, паколькі яна жанчына, яе запрашаюць да двара асманскага імператара, у яго гарэме яна пачынае лячыць дзяўчат. Больш за тое, паколькі мусульманскім лекаркам забаронена лячыць мужчын, а мужчынам-дактарам забаронены ўваход у гарэм, яна робіцца адзіным доктарам, які можа працаваць з каханкамі султана. Яна шмат вандруе — столькі, колькі не вандруе сучасны беларус. Саламея паспела папрацаваць у якасці лекаркі з імператарскім дваром у Расіі, у Босніі, павандраваць па ўсёй Усходняй Еўропе.

Усё гэта яна занатоўвае, і сёння мы маем яе падрабязны дзённік, названы «Авантуры майго жыцця». Гэта цудоўны захапляльны расповед пра тое, аб чым немагчыма прачытаць амаль што нідзе. Пра закуліссе гарэма з уласных назіранняў, пра тое, як правільна піць віно на вуліцы ў мусульманскай краіне. Як і ў выпадку з прыгаданымі мною творамі Сяргея Пясецкага і Андрэя Мрыя, гэта поўны гумару і прыгод твор, але напісаны жанчынай у пачатку XVIII стагоддзя.

Канешне, гэты падкаст з’яўляецца інтрадукцыйным. Калі вы зацікавіліся беларускай літаратурай і ў вас з’явілася прага чытаць болей, вам трэба браць анталогіі і энцыклапедыі і ўчытвацца ў творы перыяду, які вам найбольш цікавы.

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш Telegram-бот. Гэта ананімна і хутка

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

1. З апорай на матэрыял раздзела самастойна дайце азначэнне паняццям «літаратура», «мастацкая літаратура».
Параўнайце ваша азначэнне з трыма іншымі, прапанаванымі ў вучэбных дапаможніках, слоўніках або энцыклапедыях.
Разгледжаныя вамі азначэнні супярэчаць адно аднаму або ўзаемадапаўняюцца?
2. Назавіце асноўныя галіны літаратуразнаўства. Якія ў іх задачы?
Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть фото Что мне дала беларуская літаратура. Смотреть картинку Что мне дала беларуская літаратура. Картинка про Что мне дала беларуская літаратура. Фото Что мне дала беларуская літаратура3. На якіх мовах ствараліся тэксты беларускай літаратуры на працягу яе развіцця?
На якой падставе іншамоўныя творы далучаюць да беларускай літаратуры — паводле зместу, месца напісання, паказаных падзей беларускай гісторыі, наяўнасці персанажаў-беларусаў або інш.?