Что такое рэчауныя назоуники
Что такое рэчауныя назоуники
У адрозненне ад рускай мовы, катэгорыя зборных назоўнікаў у нашай мове больш шырокая. У нас ёсць формы, што не маюць аналагаў у рускай: каменне, карэнне, крылле. Трэба звярнуць увагу, што гэтыя назоўнікі як зборныя не маюць множнага ліку. Таму формы каменні, карэнні, крыллі, якія даволі часта сустракаюцца ў літаратуры і ў мове СМІ, няправільныя. У множным ліку можна ўтварыць адзіную форму без падаўжэння: камяні, карані, крылы.
Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць назвы рэчываў аднароднага складу. Да іх адносяць назвы хімічных элемантаў і карысных выкапняў (кісларод, хлор, вугаль, нафта); прадуктаў харчавання (соль, цукар, гарбата); лекаў (карвалол, парацэтамол, цытрамон); сельскагаспадарчых культур (авёс, жыта, каноплі); тканін і матэрыялаў (шоўк, бавоўна, дуб, ясень). Дарэчы, трэба адрозніваць назоўнікі канкрэтныя і рэчыўныя: падысці да дуба (канкрэтны прадмет) і мэбля з дубу (матэрыял).
Як і зборныя, рэчыўныя нельга палічыць. Але іх можна вымераць пры дапамозе адзінак вымярэння: кілаграм, грам (вага), мілілітр, літр (аб’ём), сантыметр, метр (даўжыня, шырыня). Рэчыўныя назоўнікі могуць быць або толькі адзіночнага ліку (кава, проса, тлушч), або толькі множнага (кансервы, вотрубі, духі). Некаторыя рэчыўныя назоўнікі, калі гаворка ідзе пра якасці або гатункі, могуць набываць множны лік: глыбокія снягі, разнастайныя сокі, каляровыя металы, чырвоныя і белыя віны.
Заданне
УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!
Утварыце множны лік і зборную форму назоўнікаў:
Бервяно – * бярвёны, бярвенне
Корань – * карані, карэнне
Колас – * каласы, калоссе
Брус – * брусы, бруссе
Галіна – * галіны, голле
Ліст – * лісты, лісце, лістота
Волас – * валасы, валоссе
Палена – * палены, паленне
Птушка – * птушкі, птаства
Прамень – * промні, праменне
Перакладзіце назоўнікі:
Зерновые, зерно – * збожжа, збажына
Сосняк – * сасоннік, хвойнік
Голубика – * буякі, дурніцы
Заросль, кустарник – * хмызняк, зарасці, кустоўе
Заданні па тэме «Назоўнік»
Змяшчае дадатковыя заданні па тэме «Назоўнік»
Просмотр содержимого документа
«Заданні па тэме «Назоўнік»»
1. Размяжуйце зборныя і рэчыўныя назоўнікі.
Збажына, бараніна, сузор’е, трасянка, натоўп, абоз, жывіца, атара, дэсант, асака, даўгунец, макуха, ядловец, быльнёг, вецце, высеўкі, куп’ё, сечка, валакно, аб’едкі, пер’е, гліна, насенне, лубін, сыр, машкара, мох.
2. Размяжуйце канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі.
Павага, любоў, гнеў, сезон, адвага, мяцеліца, напеў, выйгрыш, сорам, выстрал, чуласць, слава, воля, захворванне, віна, напад, скачок, гуманізм, смеласць, самота, існаванне, занятак, квартал, шэфства, вярста, забыццё, размах, крок, дэкада, трывога, гонар, аргумент, адведзіны, матыў, тэорыя, рэалізм, метад, байкот, чытанне, аднаўленне, мітынг.
3. Вызначце род назоўнікаў.
Завязь, джоўль, партфель, глуш, падарожжа, бездань, ложак, мох, безліч, здароўе, птаства, дробязь, прыяцель, паляўнічы, бездараж, лісце, моц, зрэб’е, вырай, вусень, перажытае, роздум, лістота.
4. Падбярыце да рускіх слоў беларускія адпаведнікі. Укажыце род у абодвух варынтах.
5. Складзіце словазлучэнні, дапасоўваючы да назоўнікаў адпаведныя ў родзе прыметнікі.
Аташэ, вінегрэт, жабо, кашпо, кашнэ, какава, журы, пюрэ, пенснэ, камюніке, мадэмуазэль, мадам, каніфоль, меню, рагу, цюль, алібі, канферансье, маэстра, зебу, гну, кулі, лэдзі, манпансье, пано, какаду, калібры, кенгуру, дэндзі, ранцье, галіфэ, Палерма, Шпрэе, Сангмі, Перу, Місуры, Лімпапо.
6. Перакладзіце назоўнікі на беларускую мову.
Бегство, пение, земляника, крупа, калитка, кладбище, семена, фрукты, овощи, бобы, колосья.
Форма адзіночнага ліку
Форма множнага ліку
8. Запішыце назоўнікі ў форме роднага склону.
Вецер, рамантызм, узгорак, сшытак, дзень, месяц, поўдзень, вулей, торф, гушчар, азот, хлеб, леў, калгас, чмель, стог, кілаграм, прастор, вір, крок, подпіс, лагарыфм, футурызм, боль, пуд, долар, краявід, панядзелак, кажух, ячмень, авёс, глей, дрот, ручай, парог, твар, чарот, інвентар, тавар, калектыў, сыр, цэмент, ампер, катэт, прыметнік, метад, трагізм, мяшок, дым, кактэйль, сок, квартал.
Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
скланенне
Канчаткі назоўнікаў I скланення
Склон | Аснова | |||
цвёрдая | зацвярдзелая | г; к; х | мяккая | |
давальны, | -е | -ы | -е;-э;-ы | -і |
месны | вадзе плаксе Ганне | мяжы задзіры Веры | кнізе,страсе цётцы, шчацэ | песні соні Каці |
Канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў
Склон | Аснова | |||
цвёрдая | зацвярдзелая | г; к; х | мяккая | |
давальны, | -у | -ю | ||
месны | мужчыну плаксу Мікіту | творцу задзіру Мішу | дзядзьку калегу Янку | дзядулю соню Васю |
Скланенне
У назоўніках II скланення цяжкасць выклікае напісанне канчаткаў у родным і месным склонах адзіночнага ліку.
— асоб, жывых істот: настаўніка, мураўя;
— канкрэтныя прадметы: дома, вянка;
— арганізацыі, прадпрыемствы, установы: інстытута, завода;
— насельныя пункты, геаграфічныя назвы: горада, пасёлка, Магілёва;
— адзінкі вымярэння: кілаграма, месяца, рубля;
— навуковыя тэрміны: дзеяслова, электрона.
— зборныя прадметы, рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы: гароху, чаю, мёду, кіслароду, але хлеба, аўса;
— з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, змроку, цыклону;
— прасторавыя і часавыя паняцці: краю, часу, лугу, усходу;
— абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: розуму, спакою, прыезду;
— грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: феадалізму, дарвінізму.
Мнагазначныя назоўнікі могуць мець абодва канчатка ў залежнасці ад значэння: адпачынак пачаўся пятага лістапада (адзінка вымярэння) – пара залатога лістападу (абстрактны назоўнік), сядзець каля вяза (канкрэтны прадмет) – палічка з вязу (матэрыял).
У месным склоне назоўнікі адрозніваюцца канчаткамі ў залежнасці ад таго, з’яўляюцца яны назвамі асоб (асабовымі) ці не (неасабовымі), а таксама ў залежнасці ад асновы.
План-канспект урока беларускай мовы ў 6 класе «Род назоўнікаў»
узнавіць веды пра род назоўнікаў;
пазнаёміць з асаблівасцямі ўжывання ў маўленні назоўнікаў мужчынскага роду, якія абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага полу;
фарміраваць уменні вызначаць род назоўнікаў, арыентуючыся на семантычныя і марфалагічныя паказчыкі;
развіваць навыкі выкарыстання у вусным і пісьмовым маўленні назоўнікі, пры вызначэнні роду якіх нярэдка дапускаюцца парушэнні нормаў літаратурнай мовы;
выхоўваць павагу да беларускага арнаменту.
Абсталяванне: экран, камп’ютар, рабочыя лісты з заданнямі, беларускі ручнік, ілюстрацыйны матэрыял.
– Добры дзень! Я рада вітаць вас сёння на ўроку. Думаю, вы згадзіцеся са мной, што добры настрой на працу – гэта палова справы. Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму і з добрым настроем прымемся за працу.
Праверка дамашняга задання
1. Франтальнае апытванне па тэме:
– Чарговы раз мы звяртаемся да часціны мовы “Назоўнік”. Успомніце, што мы называем назоўнікам?
– Якія граматычныя катэгорыі мае назоўнік?
– Назавіце пачатковую форму назоўніка.
– Якую сінтаксічную ролю выконваюць у сказе назоўнікі?
– На папяэдніх уроках мовы мы гаварылі пра падзел назоўнікаў на розныя групы. Узгадаем зараз іх. Як адрозніць агульныя і ўласныя назоўнікі? Прывядзіце прыклады.
– Як вызначыць адушаўлёны назоўнік ці неадушаўлёны? Прывядзіце прыклады.
– Якія назоўнікі мы называем абстрактнымі? А якія канкрэтнымі? Прывядзіце прыклады.
2. Рознаўзроўневыя заданні:
Падкрэсліце ў сказе назоўнікі:
Люблю зіму з яе ўзорам, што вокны прыбярэ ва ўзор, і белы снег, што ўкрыўшы поле, ірдзіцца бляскам ясных зор. (Я.Колас)
У сказе назоўнік выконвае сінтаксічную ролю ________________
Устаўце прапушчаныя літары.
Арнамент – гэта найб..льш вяд..мы від мастацкай творчасці нашага нар. да. Ткацтва, паш..ў адзе(н/нн)я, ганчарная справа, выш..ўка – усё гэта прасякнута выкарыста(н/нн)ем спец..фічнага белару(с/сс)кага арнаменту, арнаменту, ідэнтычнага якому ў свеце няма.
Падбярыце назоўнікі, якія маюць наступную будову:
Б) корань+суфікс+ канчатак;
В) прыстаўка+корань+ канчатак;
Г) прыстаўка + корань+ суфікс+ канчатак.
Складзіце складаны сказ з наступнымі назоўнікамі:
Арнамент, народ, сімвал, творчасць.
Тлумачэнне новага матэрыялу
– Сёння на ўроку мы прадоўжым вывучаць назоўнік як часціну мовы, папоўнім скарбонку ведаў новай інфармацыяй і адновім у памяці раней набытыя звесткі. А яшчэ мы пагаворым пра беларускі арнамент.
– Ці бачылі вы раней беларускі арнамент?
– Што вам вядома пра арнамент?
– Беларускі арнамент – адзін з вядомых сімвалаў беларускага народа. Гэта наша спадчына, якую атрымалі ад продкаў, і мала хто ведае, што менавіта праз арнамент нашы прашчуры зашыфравалі мудрыя парады для наступнага пакалення. Кожны элемент арнамету мае сваё значэнне. Таму і называюць арнамент – шыфрам нацыі.
Прагляд відэароліка “Беларускі арнамент як сімвал нацыі”.
Складанне кластара “Род назоўнікаў”;
– Такая катэгорыя, як род назоўніка, вядома вам яшчэ з пачатковай школы. Давайце разам успомнім, што нам вядома.
– Як трэба вызначаць род назоўнікаў? Якія словы мы павінны выкарыстоўваць?
– А зараз, калі ласка, прывядзіце прыклады назоўнікаў кожнага роду з відэароліка, або ўласныя, толькі яны павінны адпавядаць нашай тэме гутаркі. Запішыце іх побач з кластарам.
Заданне 1. (вусна, па варыянтах)
Прачытайце сказы. Адшукайце назоўнікі і вызначце іх род.
Вобраз Зямлi набыў выгляд ромба, запоўненнага маленькiмi квадрацiкамi цi ромбiкамi. Гэта нiбы зярняткi, роўна засеяныя на полi дбайнай рукой селянiна.
Вобраз мацi характэрны для мастацтва сяго свету, але ў беларусаў карыстаецца асаблiвай любоўю. У слаўлялi нашы продкi жанчыну-мацi, упрыгожваючы яе стылiзаваным сiмвалам многiя свае вырабы.
Чалавек – основа жыцця на зямлi, аснова сям’i. Сiмвалам чалавека з’яўляецца зорка. “Нарадзiўся чалавек – на небе з’явiлася яго зорка. Добры чалавек – яго зорка гарыць ярка”, – кажуць людзi.
Намалюце вачыма элементы арнаменту, якія вам спадабаліся.
Замацаванне вывучанага матэрыялу
– Кожны назоўнік дапасуецца да іншых часцін мовы і патрабуе супадзення ў родзе, ліку і склоне.
Аўтарства і значэнне арнамента
Арнамент на сцягу Республікі Беларусь прама і непасрэдна сведчыць аб этнічнай прыналежнасці, указвае на старажытнае паходжанне беларускага народа, на традыцыі дабрасумленнай працы.
У аснову арнамента на Дзяржаўным сцягу пакладзены ўзор “Усход сонца”, вытканы на ручніку ў 1917 годзе простай сялянкай Матронаю Марковіч з Віцебскай вобласці. У арнаменце выкарыстаны сімвалы земляробства, працы, шчасця, дабрабыту,сонца.
Падбярыце да назоўнікаў прыметнікі і запішыце словазлучэнні. Абазначце галоўнае слова і род назоўнікаў.
Дэталь, жыццё, полымя, салавей, колер, ручнік, жняя, арнамент.
Заданне 4. (пісьмова)
– У нашай краіне для афіцыйных зносін выкарыстоўваецца як родная беларуская мова, так і руская. Дзве мовы маюць роўныя правы. Наша задача навучыцца дасканала валодаць кожнай мовай. Звернем увагу на асаблівасці перакладу назоўнікаў з рускай на беларускую мову.
Перакладзіце на беларускую мову дадзеныя назоўнікі. Вызначце іх род.
Выш ивка (___) – ________________ (____);
Боль (_____) – __________________ (____);
Государство (____) – ____________ (____);
Ребёнок (____) – ________________ (____);
Полотенце (____) – ______________ (____);
Вас илёк (____) – ________________ (____);
Любовь (___) – _________________ (____).
Заданне 5. (пісьмова)
Запішыце па аднаму назоўніку на кожную літару слова “АРНАМЕНТ”. І варыянт – назоўнікі мужчынскага р; ІІ варыянт – назоўнікі жаночага роду; ІІІ варыянт – назоўнікі ніякага роду.
Падагульненне вывучанага матэрыялу
– Якая інфармацыя аказалася для вас новай?
– Які матэрыял вы ўжо ведалі?
– Як вызначыць род назоўнікаў?
– Ці заўсёды супадае род назоўнікаў у рускай і беларускай мове?
Падвядзенне вынікаў урока.
Агульная ацэнка працы класа на ўроку. Выстаўленне і каменціраванне адзнак вучням.
§14 (с.55 правіла), пр. 87 (п) або пр. 88 (п) – на выбар.
– Прыклейце, калі ласка, сімвалы арнаменту да слова, якое характарызуе вашу працу на ўроку.
Курс повышения квалификации
Охрана труда
Курс профессиональной переподготовки
Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе
Курс профессиональной переподготовки
Охрана труда
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-599835
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Минпросвещения планирует выделить «Профессионалитет» в отдельный уровень образования
Время чтения: 2 минуты
Совфед отклонил закон о верифицированных онлайн-платформах и учебниках
Время чтения: 2 минуты
Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате
Время чтения: 1 минута
Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст
Время чтения: 1 минута
В России утвердили новый порядок формирования федерального перечня учебников
Время чтения: 1 минута
Росприроднадзор призвал ввести в школах курс по экологии
Время чтения: 1 минута
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.