Что такое склон в белорусском языке
Что такое склон в белорусском языке
Скл о н — гэта форма, якую набывае назоўнік у залежнасьці ад пытаньня.
Склан е ньне — зьмяненьне канчаткаў назоўнікаў па склонах.
скл о н | мужч ы нскi род | жан о чы род | нi я кi род |
наз о ўны | мужч ы на (хто?) л о жак (што?) | жанч ы на (хто?) ш а фа (што?) | дзiц я (хто?) вакн о (што?) |
р о дны | мужч ы ны (каго?) л о жка (чаго?) | жанч ы ны (каго?) ш а фы (чаго?) | дзiц я цi (каго?) вакн а (чаго?) |
дав а льны | мужч ы ну (каму?) л о жку (чаму?) | жанч ы не (каму?) ш а фе (чаму?) | дзiц я цi (каму?) вакн у (чаму?) |
вiнав а льны | мужч ы ну (каго?) л о жак (што?) | жанч ы ну (каго?) ш а фу (што?) | дзiц я (каго?) вакн о (што?) |
тв о рны | мужч ы нам (кiм?) л о жкам (чым?) | жанч ы най (кiм?) ш а фай (чым?) | дз і цем (кiм?) вакн о м (чым?) |
м е сны | мужч ы ну (-е) (пры кiм?) л о жку (пры чым?) | жанч ы не (пры кiм?) ш а фе (пры чым?) | дзiц я цi (пры кiм?) вакн е (пры чым?) |
Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)
Склон в белорусском языке что такое
Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
Склон – граматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны назоўніка да іншых слоў у словазлучэннях і сказах. У сучаснай беларускай мове шэсць склонаў: назоўны (адказвае на пытанні хто?, што?) родны (каго?, чаго?), давальны (каму?, чаму?), вінавальны (каго?, што?), творны (кім?, чым?), месны (па кім?, на чым?, аб чым?). Назоўны склон прамы, астатнія – ускосныя. Назоўны склон ніколі не ўжываецца з прыназоўнікамі, а месны – без прыназоўнікаў. Усе астатнія склоны могуць ужывацца з прыназоўнікамі і без іх. Прыназоўнікі ўдакладняюць значэнне склонавай формы. Пачатковай формай назоўніка з’яўляецца форма назоўнага склону адзіночнага ліку.
У старажытнай беларускай мове быў сёмы склон – клічны. У сучаснай беларускай мове формай клічнага склону выражаецца зваротак: Паклон табе, мой беларускі краю! (Гіл.).
Назоўны склон мае значэнне суб’екта, утваральніка дзеяння. Назоўнік назоўнага склону абазначае граматычна незалежны член сказа, выступае ў ролі дзейніка двухсастаўнага і аднасастаўнага намінатыўнага сказа: Вечар зацяпліў бярозак свечы (Каратк.).
У так званых пасіўных канструкцыях назоўнік назоўнага склону можа абазначаць прадмет, на які накіравана дзеянне: Дарога сціскаецца лесам і спускаецца ў лагчыну, потым ізноў падымаецца на горку (К-с). Хмара нібы расшчапілася маланкай, прагучаў магутны ўдар грому (Хадк.).
Назоўны склон можа ўжывацца ў ролі выказніка: Парэчча – слаўная мясціна, куток прыгожы і вясёлы (К-с); прыдатка: Недзе там, у ветранай прасторы, злосна фыркаюць нябачныя чмялі-кулі (В.Б.); зваротка: Адышло ад нас ты, лета, жаўталісцем лес адзеты (К-с). Родны склон самы багаты на значэнні; ён можа абазначаць:
частку ад цэлага: кавалак хлеба, шклянка малака, аркуш паперы; аб’ект дзеяння: уборка бульбы, рэцэнзаванне артыкула, ахова пры-
роды (дзеянне, накіраванае на прамы аб’ект, выражаецца аддзеяслоўнымі назоўнікамі); аб’ект пры адмаўленні: не выканаць задання, не вывучыць урока; адносіны асобы да іншай асобы або да калектыву: брат нявесткі,
сябар сям’і; аб’ект часовага карыстання: папрасіць алоўка, пазычыць грошай,
узяць нажа; прыналежнасць: словы бацькі, кніга сястры, сэрца хлопчыка; азначальнае значэнне: тэма працы, подых навальніцы, успаміны
дзяцінства; часавае значэнне: падрыхтавацца з вечара, чакаць да вясны; прасторавае значэнне: стаяць каля дарогі, ісці ўздоўж лесу; значэнне мэты: жыць для шчасця, падрыхтаваць для сустрэчы.
Давальны склон мае значэнне ўскоснага аб’екта, абазначае асобу ці прадмет, на які накіравана дзеянне: напісаць маці, дзякаваць сябру, усміхацца дзіцяці; можа мець значэнне ўскоснага суб’екта ў безасабовых сказах: маці не спіцца, хлопчыку не сядзіцца, бабулі нездаровіцца.
Вінавальны склон мае значэнні: прамога аб’екта: любіць літаратуру, пісаць пісьмо, чытаць газету, глядзець тэлевізар;
прадмета думкі, мовы, пачуцця: думаць пра бацькоў, гаварыць пра
надвор’е; прасторавае: паехаць у горад, павесіць пад столь, павярнуць на
поўдзень; часавае: вярнуцца пад вечар, не бачыцца месяц, працаваць дзень і
ноч; мэты: пайсці па ваду, збегаць па сястру, спяшацца на спатканне.
Творны склон мае значэнні: прылады дзеяння, сродку вытворчасці: пісаць ручкай, касіць касой; ускоснага аб’екта (асабліва ў безасабовых сказах): пахне сенам,
павеяла свежасцю, пацягнула дымком, напоўнілася водарам; сумеснасці: явар з калінаю, брат з сястрою, студэнты з выкла-
дчыкамі; часавае: прыйсці познім вечарам, убачыць ясным днём, пачуць лет-
няю ноччу; прасторавае (без прыназоўніка і з прыназоўнікам): прабірацца
лясамі, ехаць лугам, схавацца за дрэвамі; спосабу дзеяння і параўнання: спяваць басам, ісці хуткім крокам, сабрацца гуртам, звівацца вужакаю (як вужака), залівацца салаўём (як салавей).
Калі творны склон ужываецца ў складзе іменнага выказніка, ён мае значэнне творнага прэдыкатыўнага: Для нас бор медны, неабсяжны шчытом надзейным быў і хатай (М.Т.).
Месны склон мае значэнні: месца: працаваць у полі, адпачываць на рацэ, жыць у горадзе; часу: марыць у юнацтве, сустрэцца па вясне, сабрацца а пятай
гадзіне; прычыны: памыліцца па нявопытнасці, накрычаць са злосці; аб’ектнае: дагавор аб супрацоўніцтве, злавіць на слове, сумаваць
па волі; стану: спыніцца ў захапленні, быць у роспачы, зайсціся ў плачы.
Прэзентацыя па беларускай мове на тэму «Скланенне назоўнікаў»
специалист в области арт-терапии
Описание презентации по отдельным слайдам:
Змяненне слова па склонах называецца скланеннем. Таксама скланеннем называюцца словы, аб’яднаныя агульнасцю змянення назоўнікаў па склонах.
Узгадаем парадак склонаў у беларускай мове і пытанні да кожнага з іх. Назоўны склон: хто? што? Родны склон: каго? чаго? Давальны склон: каму? чаму? Вінавальны склон: каго? што? Творны склон: кім? чым? Месны склон: аб кім? аб чым?
У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1, 2 ці 3-га скланення.
Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. Мыш
Не адносяцца ні да аднаго з тыпаў скланення: рознаскланяльныя назоўнікі: бацька, жарабя, імя Жарабя
нескланяльныя назоўнікі: кафэ, адажыо, метро; Кафэ Метро
назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: нажніцы; назоўнікі, утвораныя з прыметнікаў: хворы.
в) некаторыя запазычаныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук: метро, радыё; Метро Радыё
г) складанаскарочаныя словы: ВДУ, БДУ.
Номер материала: ДБ-566410
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Низкие способности к самостоятельному выполнению заданий приводят к трудностям в обучении
Время чтения: 3 минуты
Итальянский учитель дал детям задание на лето и прославился
Время чтения: 4 минуты
Для школ с модульным графиком каникулы в новом учебном году сократят на неделю
Время чтения: 2 минуты
Треть россиян за полгода не прочли ни одной книги
Время чтения: 1 минута
В школах Подмосковья появятся предпринимательские классы
Время чтения: 1 минута
Минпросвещения подготовило концепцию проекта цифрового профиля учащихся
Время чтения: 1 минута
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Урок па беларускай мове на тэму «Назоўны склон» (4 клас)
специалист в области арт-терапии
Мэты: фарміраваць уменне адрозніваць назоўнікі, якія ўжыты ў назоўным склоне, ад іншых назоўнікаў у сказе, паказаць ролю назоўнікаў у сказе; развіваць пазхнавальны інтарэс, слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы.
— Усміхніцеся і пажадайце адзін аднаму прыемнага настрою і плённай працы на ўроку.
2. Праверка дамашняга задання
Вучні называюць склон выдзеленых назоўнікаў.
Мароз (Н.), на акне (М.), узоры (В.), агеньчыкі (В.), за сцяной (Т.), вецер (Н.), галінкі (В.), дрэў (Р.)
— Што такое сканенне?
3. Арфаграфічная размінка
Уставіць прапушчаныя літары, раскрыць дужкі.
Падз..мула (з)поўначы зд..ровым х..ла..ком. З..мля (па)суш..ла, (па)кр..лася цвёрдаю скар..нкаю. А (пад)но..нач (па)сыпа.. спорны сн..жок, густы і сухі. Сне.. ішо.. (у,ў)сю ноч.. і (у,ў)весь наступны (д,дз)ень. (Пад)веч..р сне.. суня(у,ў)ся. Кашлатыя лапы г..лін гнуліся пад х..лодным пластом снегу.
— Пра якую пару года ідзе гаворка ў тэксце?
— З якога гука пачынаецца слова? Як называецца літара?
-Назавіце парны глухі гук.
-Запісваем сказ пад дыктоўку.
Роўнаю пялёнкаю кладзецца снег на хаты.
-Вызначыць склон назоўнікаў.
-Які склон не сябруе з прыназоўнікамі.
5. Работа над тэмай урока
— Сёння мы працягнем працу над вывучэннем склонаў назоўніка і больш падрабязна пазнаёмімся з назоўным склонам.
-На якое пытанне адказвае назоўнік снег у сказе? Ён жывы? А калі назоўнік абазначае жывую істоту, то на якое пытанне адказвае?
Вывад: назоўнікі ў назоўным склоне адказваюць на пытанні хто? што?
-Якое слова дапамагае назоўнікам у назоўным склоне?
Прачытайце. Пастаўце пытанні да выдзеленых назоўнікаў і вызначце іх склон.
Аж вачам не верыцца.
-Падкрэсліце галоўныя члены сказа?
-Што вы заўважылі? (Калі назоўнік у сказе стаіць у назоўным склоне, то ён з’яўляецца дзейнікам, а калі назоўнік у сказе з’яўляецца дзейнікам, то ён назоўнага склона.)
Спісаць, уставіць прапушчаныя літары, падкрэсліць дзейнікі і вызначыць іх склон .
Моцна скава.. маро.. голую з..млю. Для мя..кага снегу маро.. прыгатава.. цвёрдую пасцельку.
-Назавіце астатнія назоўнікі ў сказах. Пастаўце да іх пытанні. Назоўнікі зямлю, пасцельку якога склона? Як адрозніваць назоўнікі ў назоўным склоне ад назоўнікаў ў вінавальным склоне?
Работа з дэфармаванымі сказамі па ўзроўням.
— Са слоў скласці сказы, запісаць. Падкрэсліць граматычную аснову, вызначыць склон дзейнікаў.
Спісаць, падкрэсліць дзейнікі, вызначыць іх склон.
7. Падвядзенне вынікаў урока
-На якія пытанні адказваюць назоўнікі ў назоўным склоне?
-Чым звычайна з’яўляецца ў сказе назоўнік, ужыты ў назоўным склоне7
-Як вызначыць склон назоўніка?
Номер материала: ДБ-1098634
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
В России выросло число обучающихся во вторую смену
Время чтения: 1 минута
Треть россиян за полгода не прочли ни одной книги
Время чтения: 1 минута
Итальянский учитель дал детям задание на лето и прославился
Время чтения: 4 минуты
Самарских студентов будет учить робот
Время чтения: 1 минута
Абитуриенты смогут поступить в вуз благодаря успехам вне школы
Время чтения: 2 минуты
В школах Подмосковья появятся предпринимательские классы
Время чтения: 1 минута
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Канчаткі назоўнікаў у родным склоне: моўная хвілінка са Sputnik
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – родны склон назоўнікаў другога скланення.
Скланенне ў беларускай мове досыць простае, пакуль гаворка не ідзе пра родны склон назоўнікаў другога скланення, якіх, да таго ж, у мове вельмі шмат, і яны часта ўжываюцца. Пытанне, які канчатак маюць гэтыя назоўнікі, –а/-я або –у/-ю, часам заводзіць у тупік нават спрактыкаваных лінгвістаў, але мы з вамі паспрабуем разабрацца і раскласці ўсё па палічках. На наша шчасце, навукоўцы ўжо даўно прыдумалі, як вызначыць, які канчатак мае назоўнік другога скланення ў родным склоне. Дастаткова памятаць, што гэты назоўнік абазначае.
А я пішу гэтыя словы з –а, —я
Каб лепей запомніць, паспрабуем, як раіў знакаміты сышчык Шэрлак Холмс, пабудаваць палац памяці. Карацей кажучы – давайце напішам гісторыю.
Прасцей за ўсё запомніць, што канчатак –а або –я маюць словы, якія называюць асоб і іншых жывых (ці не вельмі) істот: вучань, кот, мярцвяк, чорт – вучня, ката, мерцвяка, чорта. Лёгка запомніць, што і часткі цела гэтых істот будуць мець канчатак –а/-я: рот, хвост, рог – рота, хваста, рога. Адзінае выключэнне – слова твар, якое ў родным склоне мае канчатак –у (твару).
Уявім сабе нешта, напрыклад, чорта без хваста (нам ужо яго шкада, а вам?) і рушым далей.
Другая вялікая група аб’ядноўвае канкрэтныя прадметы, якія мы можам падлічыць: яблык, дом, стол – яблыка, дома, стала.
Так, наш чорт без хваста выйшаў з дома. Куды ж ён накіраваўся?
Назвы грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый, а таксама вайсковых падраздзяленняў таксама маюць канчаткі —а/-я: калгас, шпіталь, завод, батальён – калгаса, шпіталя, завода, батальёна.
Уявім сябе, што ў чорта без хваста, які выйшаў з дома, толькі адна мэта – гэты хвост вярнуць, а тут не абысціся без шпіталя. І вось ён ідзе, небарака, дарэчы, дзе ён знаходзіцца?
Геаграфічныя назвы і назвы мясцовасцяў, а таксама астранамічныя назвы складаюць наступную групу.
Няхай наш чорт ідзе па вуліцы горада Мінска. Колькі ж яму ісці да шпіталя?
Адзінкі вымярэнняў, такіх як час, меры вагі, грашовыя адзінкі і адлегласці, таксама маюць канчаткі –а/-я: год, кілаграм, рубель, кіламетр – года, кілаграма, рубля, кіламетра.
Злітуемся над нашым чортам, няхай да шпіталя будзе каля кіламетра. І вось, нарэшце, чорту прышылі хвост, і ён на радасцях пайшоў у скокі.
Запомнім, што назвы танцаў, а таксама гульняў і спартыўнага інвентару, які пры гульнях патрэбны, у родным склоне заканчваюцца таксама на –а/-я: вальс, тэніс, мяч – вальса, тэніса, мяча.
А мы з вамі, ужо сапраўдныя навукоўцы, усё гэта бачылі і занатавалі, а таксама запомнілі яшчэ, што навуковыя тэрміны і назвы геаметрычных фігур падпадаюць пад гэта правіла: дзейнік, куб – дзейніка, куба.
Адна абстракцыя
Калі вам спадабалася такая гульня, працягнем яе для наступнага шэрага назоўнікаў – ужо тых, што маюць у родным склоне канчаткі –у/-ю. Тут задача не знарок ускладніцца, бо гэта ў асноўным абстрактныя паняцці, зборныя прадметы або рэчывы. І ўсё ж такі паспрабуем.
Уявіце сабе карціну: вы толькі што выйшлі з залатога восеньскага лесу і перад вамі – шырокі луг.
Менавіта такія назоўнікі, якія абазначаюць зборныя прадметы, то бок такія, у якіх шмат частак, якія нам лянота лічыць, а таксама словы, якія называюць прастору, маюць у родным склоне канчаткі –у/-ю: лес, натоўп, луг, край – лесу, натоўпу, лугу, краю.
Але ўважліва са словам край! Калі не маецца на ўвазе край мой родны, край прыгожы, а празаічная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, яна будзе мець канчатак –я (края). Таксама калі вам захацелася ўтварыць слова з суфіксам –к-, то бок з памяньшальным значэннем, і ласкава назваць лес ляском, ён будзе мець таксама канчатак —а (ляска).
Вось выйшлі вы з лесу, глядзіце на луг і думаеце: толькі не хапала дажджу.
Напэўна, вы ўжо здагадаліся, на што мы намякаем: розныя прыродныя з’явы, напрыклад, град, вецер, снег – граду, ветру, снегу.
На наша шчасце, непадалёк домік паляўнічага, у якім можна схавацца ад дажджу. Гасцінны гаспадар заве вас сесці за стол і прапануе вам кубачак чаю. Возьмем кубак і звернем увагу на яго і на гэты стол: ён вельмі цёмны, напэўна, зроблены з дубу.
Запомнім, што матэрыялы, з якіх робяцца розныя прадметы, маюць канчаткі –у/-ю: стол з дубу, комін з каменю, так жа сама, як і рэчывы: кубак з алюмінію, падмурак дома з цэменту.
Вы выпілі гарачага чаю, і вас пачынае хіліць на сон.
Кажуць, у сне чалавек разкладвае па палічках інфармацыю, якую атрымаў за дзень, таму хуценька дададзім: розныя адчуванні, стан чалавека, яго дзеянні, нейкія працэсы – увогуле, абстрактныя паняцці – будуць мець канчаткі –у/ю: сон, смех, час – сну, смеху, часу.
Агонь у коміне, утульнае крэсла, дождж за акном і восеньскі лістапад – самы час пісаць вершы ў духе эпохі рамантызму.
Так, эпохі, вучэнні, аб’яднанні і сацыяльныя і палітычныя плыні таксама заканчваюцца на –у/-ю: камунізм, крэацыянізм, класіцызм – камунізму, крэацыянізму, класіцызму.
О не. Выключэнні
Так, на жаль, у гэтым правіле так шмат выключэнняў, што пералічыць іх усе нават няма магчымасці – ды і наўрад ці ўсе запомняцца. Таму – самыя галоўныя:
Чаму абітурыенты палохаюцца акання і якання? Разбіраем правапіс галосных е, ё, я на пальцах
Правапіс налосных е, ё, я выпадае на адно з трыццаці заданняў ЦТ па беларускай мове з часткі А. Можна падумаць, што веданне адметнай рысы беларускай мовы павінна передавацца з малаком маці, але некаторым абітурыентам аканне і яканне даецца не так проста. Давай паўторым да тэсціравання, як трэба рашаць заданне А3.
Што такое аканне і яканне?
Галосныя о, э ў беларускай мове звычайна пішуцца пад націскам. Не пад націскам гэтыя галосныя пераходзяць у гук [а], і адбываюцца наступныя змены:
Аканне — пераход ненаціскных гукаў [о], [э] ў першым складзе перад націскам у [а], што перадаецца ў вымаўленні і напісанні. Напрыклад: кот — кацяня, дрэва — драўляны і г. д.
Яканне — ненаціскныя гукі [о], [э] пасля мяккіх зычных змяняюцца на гук [а], які на пісьме абазначаецца літарай я. Напрыклад: лес — лясы, дзевяць — дзявяты і інш.
Алгарытм рашэння задання А3
паглядзець, якое слова перад табой: спрадвечна беларускае ці запазычанае;
успомніць выключэнні з правіла.
Перадача акання і якання ў спрадвечна беларускіх словах
1) У першым складзе перад націскам пішацца замест о, э, ё, е пішацца а (пасля цвёрдых зычных) або я (пасля мяккіх зычных): косы — каса, вёска — вясковы.
! Захоўваецца ненаціскны э ў словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, асэнсавана і інш. А таксама ў назоўным і вінавальным склонах у лічэбніках шэсцьсот, семсот, восемсот (у іншых склонах адбываецца аканне/яканне).
! Незалежна ад націску захоўваецца напісанне літары я ў некаторых каранях і суфіксах слоў: тыс я ча, я сакар, пам я ць, за я ц, я длаўцовы, я давіты, выгл я д, зав я зь, дроб я зь, бо я зь, засе я ць, се я лка, п я цібор’е, п я цітысячны.
Правапіс галосных е, ё, я ў запазычаных словах
У запазычаных словах аканне і яканне перадаюцца непаслядоўна. Таму некаторыя словы лепш завучыць.
1) Большасць даўно запазычаных слоў падпарадкоўваецца правілу акання: арандаваць, характарызаваць, біялагічны, Шаўчэнка, Арлоў, Талстой і інш. Аканне назіраецца і ў канцавых спалучэннях галосных: трыа, капрычыа, фоліа, Антарыа, Ватэрлоа, Мантэвідэа, Токіа і інш.
3) У значнай колькасці запазычаных слоў ненаціскны э захоўваецца на пачатку і ў сярэдзіне слоў пасля зацвярдзелых зычных і цвёрдых [д], [т]: эфір, эўкаліпт, эпітэт, тэатр, рэзерв, дэлегацыя, жэле, джэнтльмен, шэзлонг, чэмпіён і інш.
4) Заўсёды пішацца е ў першым складзе перад націскам пасля зычных г, к, х: герань, геолаг, генетыка, кераміка, кефір, ікебана, Геракл, Герасім, Херсон і інш.
5) Большасці запазычаных слоў неўласціва напісанне і вымаўленне я ў першым складзе перад націскам: вазелін, легенда, мелодыя, персона, семестр, бейсбол, Еўропа, Апеніны і інш.
Разабраўся ў правіле? Калі складана, то прагледзь падрабязны ўрок па гэтай тэме на Youtube-канале Адукар:
Хочаш замацаваць тэорыю на практыцы? Прайдзі невялічкі тэст.
Больш тэстаў па гэтым правіле глядзі ў раздзеле ЦТ онлайн па беларускай мове ў тэме «Арфаграфія». А таксама прыходзь 10 чэрвеня на выніковыя заняткі перад ЦТ па беларускай мове ў Адукар: выкладчыкі дапамогуць прывесці веды ў сістэму за чатыры гадзіны!
Если материал был для тебя полезен, не забудь поставить «мне нравится» в наших соцсетях ВКонтакте, Instagram, Facebook, ASKfm и поделись постом с друзьями. А мы сделаем ещё больше материалов, которые пригодятся тебе для учёбы.