Что такое разрад лічэбнікаў

Памятка вучням па напісанні лічэбнікаў

Онлайн-конференция

«Современная профориентация педагогов
и родителей, перспективы рынка труда
и особенности личности подростка»

Свидетельство и скидка на обучение каждому участнику

Лічэбнікі “дзевяноста”, “паўтара”, “паўтары”, “паўтараста” не змяняюць сваю форму пры скланенні.

У творным склоне існуе шэсць лічэбнікаў на “ма” ( двума, дзвюма, абодвума, абедзвюма, трыма, чатырма ).

Зборныя лічэбнікі ўжываюцца:

з назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду: двое хлопцаў, трое сонь, шасцёра мужчын;

з назоўнікамі дзеці, людзі, асобы : сямёра людзей, пяцёра дзяцей, сямёра асоб ;

з назвамі маладых істот: чацвёра кацянят, пяцёра шчанят ;

з асабовымі займеннікамі мы, вы, яны : нас было трое, дайце ім дваім;

Варта адрозніваць правапіс: шэсцьдз Я сат, пяцьдз Я сят. АЛЕ : семдз Е сят, восемдз Е сят.

Лічэбнікі па значэнні падзяляюцца на:

Лічэбнікі паводле складу падзяляюцца на:

Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на:

17 – сямнаццаць
Н. сямнаццаць
Р. сямнаццаці
Д. сямнаццаці
В. сямнаццаць (сямнаццаці)
Т. сямнаццаццю
М. ( аб ) сямнаццаці

Складаныя колькасныя лічэбнікі :

50 – пяцьдзясят
Н. пяцьдзясят
Р. пяцідзесяці
Д. пяцідзесяці
В. пяцьдзясят (пяцідзесяці)
Т. пяццюдзесяццю
М. (аб) пяцідзесяці

Састаўныя колькасныя лічэбнікі :

79 – семдзесят дзевяць
Н. семдзесят дзевяць
Р. сямідзесяці дзевяці
Д. сямідзесяці дзевяці (сямідзесяці дзевяці)
В. семдзесят дзевяць
Т. сямюдзесяццю дзевяццю
М. (аб) сямідзесяці дзевяці

782 – семсот восемдзесят два
Н. семсот восемдзесят два
Р. сямісот васьмідзесяці двух
Д. сямістам васьмідзесяці двум
В. семсот восемдзесят два (сямісот васьмідзесяці двух)
Т. сямюстамі васьмюдзесяццю двума
М. (аб) сямістах васьмідзесяці двух

654 – шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
Н. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
Р. шасцісот пяцідзесяці чатырох
Д. шасцістам пяцідзесяці чатыром
В. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры (шасцісот пяцідзесяці чатырох)
Т. шасцюстамі пяццюдзесяццю чатырма
М. (аб) шасцістах пяцідзесяці чатырох

386 – трыста восемдзесят шэсць
Н. трыста восемдзесят шэсць
Р. трохсот васьмідзесяці шасці
Д. тромстам васьмідзесяці шасці
В. трыста восемдзесят шэсць (трохсот васьмідзесяці шасці)
Т. трымастамі васьмюдзесяццю шасцю
М. (аб) трохстах васьмідзесяці шасці

976 – дзевяцьсот семдзесят шэсць
Н. дзевяцьсот семдзесят шэсць
Р. дзевяцісот сямідзесяці шасці
Д. дзевяцістам сямідзесяці шасці
В. дзевяцьсот семдзесят шэсць (дзевяцісот сямідзесяці шасці)
Т. дзевяццюстамі сямюдзесяццю шасцю
М. (аб) дзевяцістах сямідзесяці шасці

231 – дзвесце трыццаць адзін
Н. дзвесце трыццаць адзін
Р. двухсот трыццаці аднаго
Д. двумстам трыццаці аднаму
В. дзвесце трыццаць адзін (двухсот трыццаці аднаго)
Т. двумастамі трыццаццю адным
М. (аб) двухстах трыццаці адным

235 – дзвесце трыццаць пяць
Н. дзвесце трыццаць пяць
Р. двухсот трыццаці пяці
Д. двумстам трыццаці пяці
В. дзвесце трыццаць пяць (двухсот трыццаці пяці)
Т. двумастамі трыццаццю пяццю
М. (аб) двухстах трыццаці пяці

Источник

Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Дробавыя лічэбнікі. Зборныя лічэбнікі. Сінтаксічная спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі. Парадкавыя лічэбнікі.

Колькасныя ліч. абазначаюць адцягненыя лікі або колькасць аднародных прадметаў: два, сорак. Яны падзяляюцца на:

· пэўнаколькасныя (чатыры, семсот) – указваюць на пэўную колькасць аднародных прадметаў або абазначаюць адцягненыя лікі. Усяго іх 36 слоў. Ад іншых разрадаў адрозневаюцца граматычнымі асаблівасцямі. Большасць з іх не змяняецца па родах і ліках (тры, дваццаць).

· Лічэбнік адзін мае формы ўсіх трох родаў у залежнасці ад назоўніка, з якім спалучаецца. Ліч. два спалучаецца з назоўнікамі мужч. і ніякага роду, дзве – жаночага. Ліч. тысяча мае форму жаночага роду, мільён, мільярд – мужчынскага. Яны маюць катэгорыю ліку (тысяча-тысячы).

Пэўнаколькасныя лічэбнікі согуць мець значэнне няпэўнай колькасці. Гэта ўласціва лічэбнікам, якія ў колькасна-іменным спалучэні стаяць пасля назоўніка або пасля прыназоўнікаў пад, з, за, каля.

· зборныя (трое) – абазначаюць пэўную колькасць прадметаў або асоб як сукупнасць. Найбольш часта ўжываюцца зборныя лічэбнікі двое, трое – да дзесяцёра. Ліч. адзінаццацёра і інш. пераважаюць у гутарковай мове. Да зборных адносяцца таксама ліч. абодва, абедзве, абое.

Большасць зборных ліч. не мае катэгорыі роду і ліку, але скланяецца. Катэгорыю роду маюць только зборныя лічэбнікі абодва, абедзве.

Зборныя ліч. уступаюць у сінтаксічную сувязь з назойнікамі: а) назвамі маладых істот; б) множналікавымі назоўнікамі; г)назвамі асоб мужч. полу; д) з наз. асобы, людзі, дзеці, коні, свінні, гусі. Ужываюцца з займеннікамі вы, мы, яны, усе.

Зб. ліч. пераважаюць у мастацкім і публітыстычным стылях.

· дробавыя (адна другая) – абазначаюць дробавыя велічыны – частку адзінкі.

Асаблівасць: здольнасць спалучацца з рэчыўнымі і зборнымі назоўнікамі (шэсць сёмых насельніцтва). Паводле структуры яны састаўныя. Утвраюцца з пэўнаколькаснага лічэбніка ў лічніку і парадкавага лічэбніка ў назоўніку (чатыры дзявятыя). Сярод дробавых ліч. выдзяляюцца словы паўтара, паўтары, якія абазначаюць колькасць, што складаецца з цэлага і яго палавіны.

Састаўному пэўнаколькаснаму лічэбніку сто пядзесят адпавядае лічэбнік паўтараста, які не мае граматычных катэгорый роду і ліку.

Др. ліч. пераважаюць у навуковым і афіцыйна-справавым стылях.

Сінтаксічная сувязь ліч. з назоўнікамі выражаецца ў формедапасавання або кіравання.

Ліч. адзін, адна, адно, адны дапасуюцца да назоўніка ў ліку, склоне, родзе. Ліч два, абодва, тры, чатыры ўжываюцца з назоўнікаміназоўнага склону множнага ліку (абодва дрэвы).

Ліч. ад пяці і далей, акрамя састаўных, якія заканчваюцца лічэбнікамі адзін, два, абодва, 3, 4, кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону мн. ліку: пяць метраў, дваццацьвосем кілаграмаў. Ва ўскосных склонах яны дапасуюцца да назоўнікаў.

Лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону мн. ліку: тысяча метраў.

Дробавыя лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі роднага склону: тры пятыя насельцтва.

Парадкавыя лічэбнікі дапсуюцца да назоўнікаў у ліку, родзе, склоне: першы семестр.

Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні (пяты паверх).

Паводле марфалагічных асаблівасцей яны набліжаюцца да прыметнікаў. Яны змяняюцца па ліках, у адзіночным ліку і па родах,

скланяюцца, як прыметнікі, дапасуюцца да назоўнікаў і ў сказе выконваюць сінтаксічную функцыю пераважна дапасаванага азначэння. Адрозненне ад прым.: яны абазначаюць не якасці, а іх парадак пры лічэнні, месца сярод аднародных прадметаў.

Источник

Лічэбнік

Як асобная часціна мовы лічэбнік у старажытнасці не існаваў. Але шырока ўжываліся словы з лікавым значэннем, якія набліжаліся да назоўнікаў ці прыметнікаў.

Колькаснылічэбнік адзіну старажытнасці меў тры родавыя формы одинъ, одьна, одьно і скланяўся так, як займеннікі цвёрдай разнавіднасці.

Колькасныялічэбнікі два, дзве ў спалучэнні з назоўнікамі і іншымі словамі выражалі катэгорыю парнасці. Яны скланяліся толькі ў парным ліку наступным чынам:

Н.-В.дъва(мужчынскі род)дъвѣ (жаночы і ніякі род)
Р.-М.дъвоюдъву
Д.-Т.дъвомадъвѣма

У сучаснай беларускай мове з назоўнікамі ніякага роду стала спалучацца форма мужчынскага роду два (два вядры).

Лічэбнікіабодва, абедзве,якія таксама маюць родавыя адрозненні, па сваім паходжанніскладаныя: оба+дъва – абодва; обѣ+дъвѣ – абедзве.

Лічэбнікі тры, чатыры скланяліся толькі ў множным ліку:

Н.трие, четыре (мужчынскі род)три, четыри (жаночы і ніякі род)
Р.трии, трьхъ, четыръ, четырьхъ
Д.трьмъ, четырьмъ
В.три, четыри
Т.трьми, четырьми
М.(у) трьхъ, четырьхъ

Лічэбнікі ад пяці да дзевяці скланяліся, як назоўнікі былога чацвёртага тыпу скланення (напрыклад, кость) у адзіночным ліку:

Н.пятьВ.пять
Р.пятиТ.пятью(-ию)
Д.пятиМ.пяти

Яны цалкам захавалі склонавыя канчаткі ў сучаснай бела­рускай мове. Лічэбнік дзесяць не мае катэгорыі ліку, а раней змяняўся ў адзіночным, множным і парным ліках, як назоўнікі былога пятага тыпу скланення (напрыклад, камень, ячмень):

Адзіночны лік

Множны лік

Парны лік
Н.десятьдесяте(-и)десяти
Р.десяте(-и)десятьдесяту
Д.десятидесятьмъдесятьма
В.десятьдесятидесяти
Т.десятью(-ию)десятьмидесятьма
М.(на) десятедесятьхъдесяту

Лічэбнікі ад адзінаццаціда дзевятнаццаці складаныя. Яны ўтварыліся ад назваў адзінак, прыназоўніка на і лічэбніка дзесяць у месным склоне адзіночнага (множнага) ліку: одинъ+на+десяте (месны склон адзіночнага ліку), дъва+на+десяте і г. д. Яны захавалі асаблівасці скланення лічэбнікаў ад пяціда дзесяці.

Лічэбнікі дваццаць, трыццаць таксама складаныя, толькі першы з іх паходзіць са спалучэння дъва (былая форма парнага ліку) + десяти (былая форма назоўнага склону парнага ліку), а другі – са спалучэння три (былая форма жаночага і ніякага роду назоўнага склону) + десяте (былая форма назоўнага склону множнага ліку). Лічэбнікі дваццаць, трыццаць скланяюцца, як лічэбнікі ад пяці да дзесяці.

Лічэбніксорак – былы назоўнік другога тыпу скланення з асновай на -ŏ (-jŏ), які скланяўся ў адзіночным, множным і парным ліках. Зараз лічэбнік ужываецца толькі ў дзвюх формах:сорак, сарака. Гэта ж уласціва і лічэбніку сто.

Лічэбнікі ад пяцідзесяці да васьмідзесяці таксама складаныя. Яны складаюцца з назваў адзінак і слова дзесяць у форме роднага склону множнага ліку: пять + десятъ – пяцьдзясят, шесть + де­сятъ – шэсцьдзясят і г. д. Згаданыя лічэбнікі не маюць роду і ліку, яны скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення ў адзіночным ліку.

Лічэбнік дзевяноста, як лічаць некаторыя даследчыкі мовы, – змененае спалучэнне девять десятъ. У сучаснай беларускай мове ён не скланяецца.

Лічэбнік дзвесце паходзіць са спалучэння дъвѣ сътѣ.

Лічэбнікітрыста, чатырыста складаныя; яны паходзяць са спалучэнняў, першая частка якіх тры, чатыры (назоўны склон) раней спалучалася з назоўнікамі множнага ліку: три съта, четыри съта, дзе съта – форма назоўнага склону множнага ліку.

Лічэбнікі паўтара, паўтары паходзяць са спалучэнняў пол + вътора (родны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду слова въторъ), пол + въторы (родны склон адзіночнага ліку жаночага роду слова въторъ).

Параўнальна рэдкія ў старабеларускай мове парадкавыя лічэбнікі ўтварыліся ад адпаведных ім колькасных. Выключэнне складаюць лічэбнікі першы, другі, утвораныя не ад лічэбнікаў адзін, два. Парадкавы лічэбнік першы паходзіць ад былога прыметніка вышэйшай ступені параўнання пьрвьшьjь. У агульна­славянскай мове са значэннем другі існавалі словы другъ (кароткая форма) і другъjь (поўная форма), въторъ і вторъи. У сучаснай беларускай мове замацавалася форма другі, у рускай – второй.

Такім чынам, старажытныя словы з лікавым значэннем істотна адрозніваліся ад сучасных лічэбнікаў як лексічным значэннем, так і граматычнымі асаблівасцямі.

1. Са сказаў выпісаць лічэбнікі, вызначыць іх склон, лік, род (калі ёсць), разрад па значэнні і структуры:

Овса дей копъ сто двадцать, гречки копъ двадцать, гороху дей копъ деветнадцать (Акты Віцебскага земскага суда. ХVІ–ХVІІ стст.). А с корчомъ хаживало платы по сороку грошей. Сто копъ широкихъ грошей в мешку черленого отласу девеносто золотых черъмныхъ. На тыхъ волокахъ дымовъ шестьдесять или шестьдесять пять (Літоўская метрыка).

2. Запісаць па-старабеларуску і растлумачыць паходжанне сучасных лічэбнікаў:

Адзін, адна, адзінаццаць, васямнаццаць, два, дванаццаць, дваццаць, дзве, дзвесце, дзевяноста, дзесяць, паўтара, паўтары, першы, пятнаццаць, пяць, пяцьдзясят, сем, сорак, соты, сто, тры, трынаццаць, трыста, тысяча, чатырнаццаць, чатыры, чатырыста, шэсцьсот.

Узор: дзевятнаццаць – лічэбнік складаны, старабеларускі девятнадцать, утвораны складаннем лічэбнікаў девять і десять у форме меснага склону множнага ліку: девять + на + десяте.

Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет

Источник

План урока па беларускай мове «Лічэбнік: складана і займальна»

Онлайн-конференция

«Современная профориентация педагогов
и родителей, перспективы рынка труда
и особенности личности подростка»

Свидетельство и скидка на обучение каждому участнику

Тэма: Лічэбнік: складана і займальна

Мэты: паглыбіць веды пра лічэбнікі, іх сэнсавыя і граматычныя прыметы, асаблівасці скланення, развіваць лагічнае мысленне, садзейнічаць выхаванню павагі да роднага края

Факультатыўныя заняткі з выкарыстаннем ЭНС

Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть фото Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть картинку Что такое разрад лічэбнікаў. Картинка про Что такое разрад лічэбнікаў. Фото Что такое разрад лічэбнікаў

Слайд 2. Мэтавызначэнне

Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть фото Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть картинку Что такое разрад лічэбнікаў. Картинка про Что такое разрад лічэбнікаў. Фото Что такое разрад лічэбнікаў

З якімі падзеямі мы можам суаднесці гэтыя лічбы?

Чаму мы пачалі ўрок з верша пра Капыль?

Арфаграфічная хвілінка Правапіс лічэбнікаў

Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть фото Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть картинку Что такое разрад лічэбнікаў. Картинка про Что такое разрад лічэбнікаў. Фото Что такое разрад лічэбнікаў

Слайд 4 Вадазварот (Колькасныя ці парадкавыя лічэбнік)

Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть фото Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть картинку Что такое разрад лічэбнікаў. Картинка про Что такое разрад лічэбнікаў. Фото Что такое разрад лічэбнікаў

Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть фото Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть картинку Что такое разрад лічэбнікаў. Картинка про Что такое разрад лічэбнікаў. Фото Что такое разрад лічэбнікаў

Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть фото Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть картинку Что такое разрад лічэбнікаў. Картинка про Что такое разрад лічэбнікаў. Фото Что такое разрад лічэбнікаў

Слайд 6 Прачытайце тэкст, запішыце лічэбнікі, адзін праскланяйце. Успомніце пра асаблівасць скланення парадкавых лічэбнікаў.

17 ліпеня 1924 года, згодна з пастановай СНК БССР, быў утвораны Капыльскі раён. 3 гэтага часу Капыль становіцца важным грамадскім цэнтрам. Бурліць таксама і культурнае жыццё. Цімкавіцкія артысты разам з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці 17-га пагранатрада заваёўваюць Крамлёўскую сцэну ў Маскве. У Капылі дзейнічае Дом культуры на 600 месц, у якім ладзяць свае спектаклі самадзейныя артысты.

тысяча дзевяцьсот дваццаць чацвёртага,

Слайд 7 Прачытайце тэкст, растлумачце правапіс выдзеленых слоў

У чэрвені 1941 года Капыль быў акупіраваны фашыстамі, але ўжо праз два месяцы партызаны завязалі бой каля в. Савічы. Менавіта з невялікіх баявых груп былі створаны атрады імя Шчорса, Чапаева, Катоўскага, Будзёнага, якія паўсюдна грамілі ворага. Пар­тызаны вызначыліся ў Старыцкім, Лаўскім, Вялікараёўскім баях.У 1943 годзе было спалена 5 вёсак у Капыльскім раёне. 1 чэрвеня 1944 го ­ да прыйшло доўгачаканае вызваленне ад фашысцкіх захопнікаў. У Капылі засталіся толькі 363 дамы.

Размяркуйце сказы так, каб атрымаўся тэкст

У красавіку 1901 года з’явілася школа.

У тыя далёкія часы яшчэ аднакласанае вучылішча.

Праз чатыры гады яго сцены пакінулі Цішка Гартны і Нічыпар Чарнушэвіч.

У 1922 годзе вучылішча ператварылася ў сямігадовую школу № 1 г. Капыля.

У 1955 годзе была пабудавана новая двухпавярховая школа.

А ў 1995 году пачалася будоўля сучаснага корпуса.

Імкліва імчалася калясніца народнай адукацыі насустрач будучыні.

У май 2001 года на светлым небасхіле адукацыі Капыльскага раёна заззяла зорка – Гімназія.

Выберыце правільна напісаныя словы

у якім годзе быў напісаны

28 лютага 2000г. Дзяржаўная геральдычная служба, згодна пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь « О гербах и матрикулах Республики Беларусь » унесла і зарэгістравала гербавы знак, герб горада Капыля 1652 г.

Сцяг Капыля і Капыльскага раёна зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2011г.

Рашэннем райвыканкама ў 2011 годзе быў аб’яўлены конкурс на напісанне тэкста і музыкі гімна г. Капыля і Капыльскага раёна. Пераможцамі прызнаны Сяргей Ждановіч (музыка і словы) і Міхаіл Кожух (словы).

Упершыню гімн прагучаў 17 лютага 2011 г. на раённым злёце перадавікоў народнай гаспадаркі г. Капыля і Капыльскага раёна.

Слайд10 з шарыкамі

Зараз вы будзеце працаваць у парах і індывідуальна

Вашы заданні размешчаны пад шарыкамі

Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть фото Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть картинку Что такое разрад лічэбнікаў. Картинка про Что такое разрад лічэбнікаў. Фото Что такое разрад лічэбнікаў

Праца з тэстамі (3 вучні)

Намалюй карціну (1 вучань)

Збяры букет для мамы

Карзіна з кветкамі

1. Слова настаўнiка:

Дзецi, вам будзе прапанаваны шэраг даволi простых пытанняў, якiя арыентаваны на праверку:

1) хуткасцi рэакцыi;

Ваша задача : як мага хутчэй даць правiльныя адказы, але майце на ўвазе, што многiя пытаннi з падвохам. Хто правільна дае адказ, кладзе кветку ў кошык.

I так, вы гатовыя пачаць?

1. Якi с ё ння дзень тыдня? (панядзелак)

2. Якая дата была ўчора? (першага)

3. Колькi вучэбных дзен засталося да канiкул? (21)

4. Назавiце 5 дз ё н тыдня, не называючы iх па iмёнах?

(пазаўчора, учора, сення, заўтра, паслязаўтра)

5. Адно яйка вараць 4 хвiлiны. Колькi часу трэба варыць 5 яек?

6. Што належыць толькi табе, а выкарыстоўваецца часцей iншымi? (iмя)

7. 24 + 46 будзе шэсцьдзесят або шэсцьдз я сят? (70)

8. У якiм месяцы людзi менш за ўс ё размаўляюць? Чаму? (у лютым)

9. 20 алоўкаў без 15, трох не далажыўшы, 2 не далiчыўшы, колькi? (0)

10. Колькi трэба лiтар “Л”, каб атрымаўся прадмет мэблi? (сто Л)

11. Што лягчэй: кiлаграм ваты цi кiлаграм жалеза? (аднолькава)

12. Што стаіць паміж мною і вамі? (літара і)

13. Пад адным капелюшом чатыры браты жывуць (стол)

14.Дзве маткі маюць па пяць сыноў, а кожны з іх імя( ркі і пальцы)

15. Колькі гадзін у сутках. (24)

17. Колькасныя лічэбнікі могуць быць якім членамі сказа(любым),

18. Парадкавыя звычайна бываюць у сказе (азначэннямі)

19 Паводле складу дробавыя лічэбнікі якія (састаўныя)

Слайд13. Развіваем памяць

Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть фото Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть картинку Что такое разрад лічэбнікаў. Картинка про Что такое разрад лічэбнікаў. Фото Что такое разрад лічэбнікаў

Вучнi 3 разы перачытваюць запiс, потым таблiца закрываецца, а настаўнiк прапаноўвае вучням адказаць на наступныя пытаннi:

1. Колькi лiтар у апошнiм слове? (тры)

2. Якi з напiсаных лiчэбнiкаў мае толькi 2-ве склонавыя формы, канчаткi а i о? (сорак)

3. Назавiце састаўны лiчэбнiк. (34)

4. Сярод лiчэбнiкаў быў адзiн назоўнiк, якi? (пяцерка)

5. Назавiце лiчэбнiкi, якiя пачынаюцца з лiтары д. (два, дзевяты)

7. Колькi лiчэбнiкаў заканчвалася на зычны? (сем, сорак)

8. Назавіце дробавы лічэбнік (адна другая)

Слайд14. Праца над фразеалагізмамі

Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть фото Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть картинку Что такое разрад лічэбнікаў. Картинка про Что такое разрад лічэбнікаў. Фото Что такое разрад лічэбнікаў

Лічэбнікі сустракаюцца і ў фразеалагізмах.

Што такое фразеалагізмы?

Навошта яны патрэбны ў нашай мове?

Для таго каб правільна ўжываць фразеалагізмы ў мове, неабходна ведаць іх значэнне.

Таму прапаную вам заданне, у якім неабходна вызначыць значэнне фразеалагізмаў, знайсці лічэбнікі і ахарактырызаваць іх паводле значэння і структуры.

Да фразеалагізмаў пабярыце тлумачэнні і запішыце. З двума фразеалагізмамі складзіце сказы.

Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть фото Что такое разрад лічэбнікаў. Смотреть картинку Что такое разрад лічэбнікаў. Картинка про Что такое разрад лічэбнікаў. Фото Что такое разрад лічэбнікаў

Слайд 16 Знайдзіце лічэбнікі ў сказах

Источник

Добры настаўнік

Напісанне лічэбнікаў, асабліва складаных і састаўных, заўсёды выклікае цяжкасці. Пры вывучэнні тэмы “Лічэбнікі”, а дакладна “Скланенне лічэбнікаў” у падручніках сустракаецца шмат практыкаванняў, у якіх трэба запісаць нейкія лічбы словамі, а потым праскляняць іх. Вось табе ў дапамогу некалькі частых прыкладаў, якія дадуць падказкі по выкананню дамашняга задання па беларускай мове. На іх аснове па аналогіі можна будзе праскланять і іншыя падобныя лічэбнікі беларускай мовы.

Праскланяць лічэбнікі, запісаўшы ix словамі.

Колькасныя лічэбнікі.

2 — два
Н. два
Р. двух
Д. двум
В. два (двух)
Т. двума
М. (аб) двух

Складаныя колькасныя лічэбнікі.

17 — семнаццаць
Н. семнаццаць
Р. семнаццаці
Д. семнаццаці
В. семнаццаць
Т. семнаццаццю
М. аб семнаццаці

Састаўныя колькасныя лічэбнікі.

79 — семдзесят дзевяць
Н. семдзесят дзевяць
Р. сямідзесяці дзевяці
Д. сямідзесяці дзевяці
В. семдзесят дзевяць
Т. сямюдзесяццю дзевяццю
М. аб сямідзесяці дзевяці

782 — семсот восемдзесят два
Н. семсот восемдзесят два
Р. сямісот васьмідзесяці двух
Д. сямістам васьмідзесяці двум
В. семсот восемдзесят два
Т. сямюстамі васьмюдзесяццю двума
М. аб сямістах васьмідзесяці двух

654 — шэсцьсот пяцьдзесят чатыры
Н. шэсцьсот пяцьдзесят чатыры
Р. шасцісот пяцідзесяці чатырох
Д. шасцістам пяцідзесяці чатыром
В. шэсцьсот пяцьдзесят чатыры (чатырох)
Т. шасцюстамі пяццюдзесяццю чатырма
М. аб шасцістах пяцідзесяці чатырох

386 — трыста восемдзесят шэсць
Н. трыста восемдзесят шэсць
Р. трохсот васьмідзесяці шасці
Д. тромстам васьмідзесяці шасці
В. трыста восемдзесят шэсць
Т. трымастамі васьмюдзесяццю шасцю
М. аб трохстах васьмідзесяці шасці

976 — дзевяцьсот семдзесят шэсць
Н. дзевяцьсот семдзесят шэсць
Р. дзевяцісот сямідзесяці шасці
Д. дзевяцістам сямідзесяці шасці
В. дзевяцьсот семдзесят шэсць
Т. дзевяццюстамі сямюдзесяццю шасцю
М. аб дзевяцістах сямідзесяці шасці

231 — дзвесце трыццаць адзін
Н. дзвесце трыццаць адзін
Р. двухсот трыццаці аднаго
Д. двумстам трыццаці аднаму
В. дзвесце трыццаць адзін
Т. двумастамі трыццаццю аднім
М. аб двухстах трыццаці адном

235 — дзвесце трыццаць пяць
Н. дзвесце трыццаць пяць
Р. двухсот трыццаці пяці
Д. двумстам трыццаці пяці
В. дзвесце трыццаць пяць
Т. двумастамі трыццаццю пяццю
М. (аб) двухстах трыццаці пяці

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *