Что такое сінтаксічныя сінонімы

Что такое сінтаксічныя сінонімы

Таму мэта напісання рэферата – сабраць і абагульніць матэрыял па тэме, каб вызначыць некаторыя асноўныя прынцыпы правільнага маўлення з кропкі гледжання сінтаксісу. Рэферат мае некалькі незвычайную форму: тут не сабрана вялізарная колькасць правілаў, а проста паказана як не трэба гаварыць ці пісаць. На мой погляд, гэта і зручней, і цікавей, і весялей. Што ў мяне атрымалася – вам вырашаць.

Сінтаксічныя нормы

Сінтаксічная норма вызначае межы спалучэння слоў. Аднак межы заўсёды вужэй за магчымасці: існуючыя словазлучэнні – гэта толькі частка таго, што можа рэалізавацца ў мове. Сінтаксічная норма грунтуецца на дыялектычным адзінстве таго, што замацавалася, што выпрабавана часам, і таго, што толькі нараджаецца і спрабуе замацавацца ў мове. Кансерватызм сінтаксічнай нормы мае станоўчы характар да той пары, пакуль норма спрыяе лёгкасці і натуральнасці моўнага ўзаемаразумення людзей, і шкодны, як толькі яна пераўтвараецца ў зброю барацьбы з усім новым, што нараджае жывая моўная практыка. Норма павінна пракладаць мяжу не паміж тым, што існуе і да чаго прызвычаілася моўная свядомасць людзей, і тым, што з’яўляецца новым, а паміж тым новым, што натуральна і лёгка ўліваецца ў жывую моўную плынь, і тым, што хоць і новае, але не натуральнае, або збыткоўнае, ці функцыянальна не нагружанае. Гэта мяжа – не цагляны мур, а хутчэй лёгкае збудаванне, узведзенае на падмурку моўнай адукаванасці носьбітаў мовы, іх моўнага чуцця і нават моўных густаў.

Новыя словазлучэнні – гэта, як правіла, новае лексічнае напаўненне існуючых сінтаксічных мадэлей. Сінтаксічная мадэль вызначае толькі самыя агульныя законы спалучэння – і не канкрэтных слоў, а цэлых класаў лексічных адзінак, напрыклад: дзеяслоў + назоўнік він. скл. (чытаць кнігу, выхоўваць дзяцей, вартаваць сад і г.д.). але запаўненне мадэлі рэгламентуецца мноствам семантычных, граматычных і стылістычных правіл, а таксама сэнсам выказвання, логікай разважання. Парушэнне такіх правіл вядзе да ўзнікнення словазлучэнняў, якія не адпавядаюць сінтаксічнай норме, напрыклад:

Парушэнні якіх моўных заканамернасцей прывялі да памылак у прыведзеных сказах? Тут і таўталогія (экспануецца выстаўка, уважліва прыгледзецца), і недакладнае кіраванне (нарыс пра гісторыю, падзівіцца дасягненнямі), і «скрыжаванне» двух блізкіх па сэнсу, але розных па будове словазлучэнняў (музыка Афенбаха гучыць з таго часу і сёння, ажыццявіць прынятыя мерапрыемствы), і іншыя памылкі.

Аднак усе памылковыя спалучэнні слоў маюць адну агульную рысу: яны з’яўляюцца вынікам узаемадзеяння двух ці больш словазлучэнняў, звычайна блізкіх па сэнсу, параўнайце: экспануюцца карціны, адкрыта выстаўка®экспануецца выстаўка; ажыццявіць мерапрыемствы, выканаць прынятыя рашэнні® ажыццявіць прынятыя мерапрыемствы.

Кантамінацыя і яе ўзнікненне

Узаемадзеянне двух ці болей словазлучэнняў, у выніку чаго нараджаецца трэцяе, і ёсць кантамінацыя. Вынік кантамінацыі – новае словазлучэнне – часта не адпавядае сінтаксічнай норме. Неадпаведнасць сінтаксічнай норме можа быць большай або меншай, і таму ў некаторых выпадках даволі цяжка вызначыць, ці мае новая фраза права на існаванне. Пэўная колькасць кантамінаваных выразаў з цягам часу ўспрымаецца як парушэнне сінтаксічнай нормы. Так, у прыведзеных прыкладах словазлучэнне нарыс пра гісторыю хоць і захоўвае яшчэ адценне сінтаксічнага неалагізма (параўн.: апавяданне пра гісторыю, але нарыс гісторыі), мае падставы замацавацца ў мове. Да ліку словазучэнняў, якія з’яўляюцца вынікам кантамінацыі, але ўжываюцца ў літаратурнай мове, належаць і наступныя: дубліраваць на іншую мову (з перакладаць на іншую мову і дубліраваць), адстаяць краіну (з адстаяць свабоду і абараніць краіну), уплыў усё больш узрастаў (з уплыў узрастаў і уплыў станавіўся больш моцным), адплаціць дабром на дабро (з адплаціць за дабро і адказаць на дабро дабром), аўтар паставіў свёй мэтай вызначыць ( з паставіў задачу і зрабіў сваёй мэтай), над чым думаюць фізікі ( з думаць аб чым і працаваць над чым), ад каго ты навучыўся ( з пераняць ад яго і навучыцца ў яго). Але значна часцей кантамінаванае словазлучэнне супярэчыць інснуючай сінтаксічнай норме і ўспрымаецца як адхіленне ад яе.

Чаму адбываецца кантамінацыя, якія прычыны яе выклікаюць?

Кожная мова, у тым ліку і беларуская, мае велізарныя магчымасці апісання пэўнай пазамоўнай сітуацыі. Чалавек, які карыстаецца мовай, але не цікавіцца яе будовай і магчымасцямі, нават і не падазрае, што амаль для кожнага сказа, які ён вымаўляе, ёсць дзесяткі так званых сітуацыйных сінонімаў-сказаў. Але ўжо 2-3 сінонімы, якімі ён прызвычыўся карыстацца, заўсёды ставяць яго перад выбарам: як сказаць?

Механізм кантамінацыі грунтуецца на дзеянні моўнага закону аналогіі, які ў сваю чаргу з’яўляецца праяўленнем тэндэнцыі мовы да захавання і «ўдасканалення» сваёй сістэмы: словазлучэнні (як і іншыя адзінкі мовы) уваходзяць, па-першае, у пэўныя класы словазлучэнняў, а, па-другое, кожнае новае словазлучэнне будуецца ў адпаведнасці ці па аналогіі з ужо існуючым. Так, у сказе Сустрэча моладзі працягвае работу звяртае на сябе ўвагу выраз сустрэча працягвае работу. Ці можа сустрэча працягваць? Што прывяло да такога незвычайнага спалучэння слоў?

Па-першае, уключэнне слова сустрэча ў адзін сінанімічны рад са словамі з’езд, канферэнцыя, злёт (сэнсавая аналогія). Па-другое, сэнсавая блізкасць пацягнула за сабой прыпадабненне сінтаксічных уласцівасцей:

Источник

Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю

Сродкамі сувязі частак тэксту служаць пабочныя словы і сло- вазлучэнні: па-першае, з другога боку, якія ўказваюць на паслядоў- насць выкладу навуковага матэрыялу. Для аб’яднання частак тэк- сту, у прыватнасці абзацаў, якія маюць цесную лагічную сувязь адзін з адным, выкарыстоўваюцца словы і словазлучэнні, што і паказва- юць на гэту сувязь: такім чынам, у заключэнні і г.д.

3.4. Асноўныя прыметы навуковага тэксту

Навуковы тэкст уяўляе сабой разнавіднасць тэксту агульналі- таратурнай мовы, які выдзяляецца шэрагам граматычных, лексіч- ных, структурна-семантычных і логіка-кампазіцыйных асаблівас- цей. Важнейшыя прыметы тэксту з’яўляюцца агульнымі для шы- рокага набору тэкстаў, якія функцыянуюць у разнастайных сфе- рах маўленчых зносін (навуковай, справавой, сродках масавай ка- мунікацыі і інш.). Прыналежнасць да сферы навуковых зносін, навуковай дзейнасці накладвае на гэтыя прыметы тэксту пэўныя абмежаванні, якія абумоўліваюць адбор і выкарыстанне пэўных лексіка-граматычных сродкаў, выкарыстанне спецыяльных струк- турных, лагічных, кампазіцыйных схем арганізацыі тэкставага матэрыялу.

Можна выдзеліць шэраг агульнапрынятых тэкставых прымет, дастаткова поўна апісаных у літаратуры ў дачыненні да розных тыпаў тэкстаў: звязнасць, структурнасць, цэласнасць, мадальнасць, функцыянальна-сэнсавы тып. Уласцівыя навуковаму стылю лагіч- насць, дакладнасць, адцягненасць, абагульненасць, ацэначнасць знаходзяць сваё адлюстраванне практычна ва ўсіх вышэйназваных прыметах. Стыль ствараецца сістэмай узаемазвязаных сродкаў, якая надае асаблівы характар дадзенаму тыпу маўлення, стварае новую яго якасць, якая ўспрымаецца як канкрэтны стыль. Інакш кажучы, рэалізацыя прымет звязнасці, цэласнасці, мадальнасці, структур- насці, функцыянальна-сэнсавых тыпаў у навуковым тэксце такса- ма сістэмна і функцыянальна абумоўлена і падпарадкавана прын- цыпам лагічнасці,шадназначнасці і несупярэчлівасці.

Звязнасць. Прымета звязнасці тэксту з’яўляецца найбольш даследаванай. Доўгі час звязнасць разумелася як яўна выражаная сувязь паміж суседнімі сказамі ў тэксце (г.зн. звязнасць разглядала- ся як фармальна-структурная сінтаксічная арганізацыя тэксту, якая мае выразныя лексіка-граматычныя спосабы выражэння). На сучас- ным этапе развіцця лінгвістычнай навукі да звязнасці адносяць так- сама і сувязь, якая не мае выразнага фармальнага выражэння. Аналіз паказвае, што звязнасць навуковага тэксту ў многім грунтуецца на ўнутранай логіцы прадмета даследавання.

Напрыклад: Чалавек не толькі аб’ект і суб’ект сацыялізацыі. Ён можа стаць яе ахвярай. Гэта звязана з тым, што працэс і вынік сацыялізацыі заключаюць у сабе ўнутранае супрацьпастаўленне.

Такім чынам, можна канстатаваць, што ў працэсе сацыялі- зацыі закладзеныўнутраны да канца не вырашаны канфлікт паміж ступенню ідэнтыфікацыі чалавека з грамадствам і ступенню ада- саблення яго ў грамадстве. Іншымі словамі, эфектыўная сацыялі- зацыя прадвызначае пэўны баланс паміж ідэнтыфікацыяй з гра- мадствам і адасабленнем у ім (Сацыяльная педагогіка, с.22).

На сучасным этапе рэалізацыя прыметы звязнасці ў навуко- вым тэксце (у параўнанні з тэкстамі іншых стыляў агульналітара- турнай мовы) мае наступныя асаблівасці.

2. Выкарыстанне стандартызаваных моўных сродкаў для кам- пазіцыйнага афармлення зместу тэксту.

4. Спецыфічнае ўжыванне катэгорыі часу дзеяслова.

5. Звязнасць навуковага тэксту заснавана на ўнутранай логіцы прадмета даследавання.

6. У рэальных тэкстах звязнасць адначасна здзяйсняецца су- купнасцю разнастайных сістэмна арганізаваных сродкаў, якія ства- раюць семантычнае, структурна-сінтаксічнае і тэматычнае адзін- ства, што дазваляе выдзяляць розныя тыпы структурнай арганіза- цыі тэксту.

Для сувязі частак тэксту выкарыстоўваюцца спецыяльныя сродкі (словы, словазлучэнні, сказы), якія паказваюць:

• на паслядоўнасць развіцця думак (спачатку, потым, затым, перш за ўсё, першапачаткова і г.д.);

• на сувязь першаснай і другаснай інфармацыі (як указвалася, як ужо было адзначана, як гаварылася, разгледжаны і да т.п.);

• на прычынна-выніковыя адносіны (але, таму, дзякуючы таму, адпаведна, у сувязі з тым, што, у выніку гэтага і г.д.);

• на пераход да новай тэмы (разгледзі цяпер, пяройдзем дараз- гляду і да т.п.);

• на блізасць, тоеснасць прадметаў, абставін, прымет (ён, той жа, такі, так, тут, таксама і г.д.).

Структурнасць. Структурнасць выражае адносіны паміж часткамі (элементамі, адзінкамі) любога складана арганізавана- га аб’екта. Навуковы тэкст мае шматузроўневую арганізацыю, у якой можна выдзеліць розныя элементы і вызначыць адносіны паміж імі з мэтаю пабудовы разнастайных структурных схем адна- го і таго ж тэксту.

Выдзяляюць тэматычную, кампазіцыйную і змястоўную струк- туры тэксту.

2. Кампазіцыйная або логіка-кампазіцыйная структура наву- ковага тэксту (аднесенасць адзінак тэксту да яго кампазіцыі) адлю- строўвае паслядоўнасць размеркавання сэнсавых блокаў у тэксце. Навуковым тэкстам уласцівы тыпізаваныя схемы размеркавання змястоўнай інфармацыі ў залежнасці ад жанравай прыналежнасці.

З пункту гледжання характару зместу можна выдзеліць тэк- сты, якія суадносяцца з тэарэтычнымі і эмпірычнымі (заснаванымі на вопыце) ўзроўнямі навуковага пазнання.

Эмпірычныя тэксты, як правіла, маюць апісальны, канстата- вальны характар і служаць для фарміравання фрагмента канцэп- туальнай (якая датычыць паняццяў, паняційнай) карціны свету вызначанай галіны ведаў.

Тэксты, што маюць тэарэтычную накіраванасць, звычайна маюць тлумачальны, пераканальны, ацэначны характар.

Такім чынам, навуковы тэкст уяўляе сабой складане адзінства тэматычнай, кампазіцыйнай і сэнсавай арганізацыі.

Цэласнасць. Цэласнасць уяўляе сабой базавую характарыс- тыку тэксту як прадмета камунікацыі. Яна характарызуе ўнутра- нае, змястоўнае, сэнсавае адзінства тэксту, лічыцца псіхалінгвістыч- най катэгорыяй, якая непасрэдна не суадносіцца з моўнымі срод- камі і ўзнікае ў працэсе разумення тэксту ў выніку аналітыка-сінтэ- тычнай дзейнасці адрасата. Без цэласнасці фармальна звязаны тэкст губляе сэнс.

Такім чынам, цэласнасць уяўляе сабой псіхалінгвістычную катэгорыю, якая адлюстроўвае інварыянт зместу тэксту як вынік яго ўспрымання адрасатам (атрымальнікам тэксту). Цэласнасць тэк- сту можа быць усвядомлена і перададзена з рознай ступенню дэ- талізацыі. Для навуковага тэксту, у адрозненне ад мастацкага, адназначнае асэнсаванне і структураванне цэласнасці з’яўляецца асноўнай задачай, што непасрэдна абумоўлена патрэбамі і ўмовамі навуковай камунікацыі і забяспечваецца выкарыстаннем спецыяль- ных моўных сродкаў.

Мадальнасць. Прымета мадальнасці выражае характар ад- носін паведамляемага да рэчаіснасці (аб’ектыўная мадальнасць) і адносіны суб’екта (адрасанта, аўтара, адпраўніка) тэксту да прад- мета паведамлення (суб’ектыўная мадальнасць).

Прымета мадальнасці і сродкі яе выражэння ў навуковым стылі маюць спецыфічныя асаблівасці, абумоўленыя мэтамі і задачамі камунікацыі ў дадзенай сферы чалавечай дзейнасці. Комплексны ўлік галоўных кампанентаў пазнавальнага працэсу, а таксама ўсіх складальнікаў структуры свядомасці і мыслення (логіка-паняцій- ны, крытыка-рэфлексіўны і канкрэтна-вобразны кампаненты) даз- валяе разглядаць мадальнасць як неад’емную прыналежнасць на- вуковага стылю.

У навуковым тэксце, як ужо адзначалася, сустракаецца як аб’ектыўная, так і суб’ектыўная мадальнасць.

Суб’ектыўная мадальнасць выражае адносіны адрасанта (аў- тара, суб’екта) да паведамляемага: упэўненасць або няўпэўненасць, згоду ці нязгоду, магчымасць або немагчымасць.

У апісальнай (агляднай) частцы адлюстроўваецца ход навуко- вага даследавання, пры гэтым ва ўводзінах даецца абгрунтаванне актуальнасці навуковага даследавання, фармулюецца прадмет і выбраны метад даследавання, вядзецца выклад гісторыі пытання (калі неабходна) і прадвызначаемы вынік.

У асноўнай частцы навуковага твора асвятляюцца методыка і тэхніка даследавання, дасягнуты вынік.

Усе матэрыялы, якія не з’яўляюцца надзённа важнымі для ра- зумення праблемы, выносяцца ў дадатак.

Выбар кампазіцыі навуковага твора, яе дэталізацыя залежаць ад віду рашаемай навуковай задачы, выбранага метаду даследаван- ня, галіны навукі, жанра, традыцый, індывідуальнага стылю аўта- ра і да т.п.

Схема пабудовы ўводнай часткі навуковага твора (аў- тарэферата, дыпломнай работы, праблемнага артыкула і г.д.): абгрунтаванне актуальнасці навуковага даследавання (актуаль- насці праблемы); характарыстыка работ, тэорый, якія ёсць па гэтай тэме, гістарыяграфія пытання; выдзяленне канкрэтнага пы- тання (прадмета даследавання); фармулёўка гіпотэзы; абгрунта- ванне выкарыстання выбранай тэорыі (метаду); папярэдняя фар- мулёўка вывадаў.

Схема пабудовы заключнай часткі навуковага твора: ка- роткі выклад навуковага даследавання; канчатковая фармулёўка вывадаў; спіс аўтарскіх работ.

У межах навуковага стылю выдзяляюць розныя тыпы маўлен- чых выказванняў: апісанне, апавяданне, разважанне, доказ, тлума- чэнне, азначэнне, ацэнка, класіфікацыя і г.д., звязаныя з камуніка- тыўным намерам аўтара і яго адносінамі да адрасата. Яны адрозніва- юцца па сваіх змястоўных, моўных, лагічных, структурна-кампазі- цыйных характарыстыках. У розных тыпах тэкстаў пераважаюць розныя тыпы маўленчых выказванняў (камунікатыўных спосабаў).

Навуковы стыль, як вядома, рэалізуецца ў вуснай і пісьмовай формах. Гэта яшчэ адзін з крытэрыяў унутранай дыферэнцыяцыі навуковага стылю.

Традыцыйнымі жанрамі вуснага навуковага маўлення з’яўля- юцца: даклад, выступленне, лекцыя, майстар-клас, калоквіум, семі- нар, апытванне, экзамен і г.д.

Пісьмовае навуковае маўленне рэалізуецца ў навуковых арты- кулах, манаграфіях, рэфератах, рэцэнзіях, дысертацыях, анатацы- ях, інструкцыях, патэнтах, раздзелах веб-сайта і інш.

§4. Асноўныя жанры навуковай літаратуры

Галоўнай крыніцай навуковай інфармацыі і сродкам яе пера- дачы зяўляецца навуковы дакумент.

Як ужо неаднаразова адзначалася, асноўнымі жанрамі навуко- вых тэкстаў з’яўляюцца анатацыя, рэферат, водзыў, рэцэнзія, кур- савая і дыпломная работы.

Перад тэкстам анатацыі даюцца выходныя дадзеныя (аўтар, назва, месца і час выдання) у намінатыўнай форме. Гэтыя дадзе- ныя можна ўключыць і ў першую частку анатацыі.

Анатацыя звычайна складаецца з дзвюх частак.

У першай частцы фармулюецца асноўная тэма кнігі, артыку- ла: у другой частцы пералічаюцца (называюцца) асноўныя пала- жэнні. Суб’ект дзеяння ў анатацыі звычайна не называецца, таму што ён вядомы з кантэксту, больш актыўна выкарыстоўваюцца па- сіўныя канструкцыі.

Паводле розных характарыстык рэфераты можна падзяліць на наступныя групы:

• па паўнаце выкладу матэрыялу: інфарматыўныя (перадаюць усе асноўныя палажэнні першакрыніцы) і індыкатыўныя (указва- юць толькі на асноўную тэму першакрыніцы);

• па колькасці рэфераваных першакрыніц: манаграфічныя (пішуцца на аснове адной працы) і аглядныя (пішуцца на аснове некалькіх прац па адной тэме);

• па чытацкім прызначэнні: агульныя (разлічаны на шырокае кола чытачоў, таму змест перадаецца ў цэлым) і спецыялізаваныя (пераказ зместу арыентаваны на спецыялістаў);

• па складанні: аўтарамі (аўтарэферат дысертацыі), спецыял- істамі (той галіны, да якой адносіцца рэферат) і прафесіяналамі- рэферэнтамі, а таксама перакладчыкамі-рэферэнтамі.

Водзыў дае самую агульную характарыстыку работы без пад- рабязнага аналізу, але змяшчае практычныя рэкамендацыі: аналі- зуемы тэкст можа быць прыняты да работы ў выдавецтве або на саісканне вучонай ступені.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ \ /

1. Ад чаго залежыць выбар моўных сродкаў пры маўленні і чым кіруюцца пры іх адборы?

2. Што называецца «стылем»?

3. Якія функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы выдзяляюцца?

4. Што аб’ядноўвае і што адрознівае публіцыстычны і мастацкі стылі (размоўны і мастацкі, публіцыстычны і навуковы і г.д.)?

5. Якія моўныя сродкі характэрны ўсім функцыянальным стылям?

6. Якія моўныя сродкі характэрны толькі пэўнаму стылю?

7. Адзначце асаблівасці навуковага стылю мовы.

8. Назавіце асноўныя лексічныя (марфалагічныя, сінтаксічныя) асаблівасці навуковага стылю.

9. Якія асноўныя прыметы павінен утрымліваць тэкст навуко- вага стылю?

10. Ахарактарызуйце звязнасць і цэласнасць навуковага тэксту.

11. Назавіце асноўныя жанры навуковай літаратуры.

ПРАКТЫКАВАННІ

1. Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову. Зрабіце вывад пра ўжыванне моўных сродкаў у залежнасці ад стылю.

Много языков внутрн одного языка, ну, нлн, скажем мягче, много языковых сфер. Вспомннм некоторые нз ннх.

Язык технической и документальной информации. Язык судо­производства и протоколов. Язык газетной информации. Язык учё­ных докладов, популярных лекций, застольных речей, отчётных докладов. Язык, которым я пишу заявление о предоставлении мне жилплощади, и язык, которым я пишу сонет.

Нелепо выглядела бы фраза в инструкции: «Придя на своё тёп­ленькое местечко и усевшись на свой замасленный стулишко, вах­тёр обязан сверкнуть глазами во все стороны. »

Точно так же нелепо выглядела бы фраза в интимном письме: «Нижеследующим уведомляю гражданку Сидорову, что вот уже неделю я испытываю любовное томление. » (В.Солодухин).

2. Прачытацейце тэкст. Якія вобразныя сродкі і з якой мэ- тай ўжыты ў тэксце. Вызначце тып і стыль тэксту.

З самага ранняга дзяцінства і да глыбокай старасці ўсё жыццё чалавека непарыўна звязана з мовай.

Падлетак ідзе ў школу. Юнак крочыць у інстытут ці ва універ- сітэт. Цэлае мора слоў, шумлівы акіян маўлення падхапляе яго там, за шырокімі дзвярыма. Скрозь жывыя гутаркі настаўнікаў, скрозь старонкі соцень кніг упершыню бачыцца яму адлюстраваны ў сло­ве неахопна-складаны сусвет. Праз с л о в а ён упершыню даведва- ецца пра тое, чаго яшчэ не бачылі (а магчыма, і ніколі не ўбачаць!) яго вочы. У гучным слове паўстаюць перад ім льяносы Арынока, бліскаюць айсбергі Арктыкі, шумяць вадаспады Афрыкі і Амерыкі. Раскрываецца вялікі свет прастораў зорак; бачнымі становяцца мікраскапічныя космасы малекул і атамаў.

Новы чалавек родніцца са старажытнымі думкамі, з тымі, што склаліся ў галовах людзей за тысячагоддзі да яго нараджэння. Сам ён набывае магчымасць звяртацца да праўнукаў, якія будуць жыць шмат стагоддзяў пасля яго смерці. І ўсё гэта толькі дзякуючы мове. (Л.Успенскі)

3. Прачытайце тэксты. Вызначце, да якога стылю яны на- лежаць. Аргументуйце свой адказ.

І. Сярод жанок, што тоўпіліся на двары, аб уступленні ў кал- гас найбольш хваляваліся Чарнушкава Куліна і Сарока.

Сіла гука абумоўліваецца амплітудай вагання паветра, і яна будзе тым большая, чым большая яго амплітуда.

Тэмбр гука ствараецца спалучэннем ваганняў рознай частаты. (Лагапедыя, с.32)

III.На двары ля нашай маленькай, ужо струхнелай у вуглах, хаткі шаркае піла, звініць сасновае бярвенне і ўвачавідкі расце зруб. Заўчора было шэсць вянцоў, а сёння ўжо восем.

Маці ўвесь дзень на рабоце, сушыць сена. А я памагаю цесля- рам: то моху падам, то адвес ці яшчэ што-небудзь. Кручуся ля зру- ба, дабрэючы ад радасці: гэта ж мы блізкім часам ужо ў новы дом пяройдзем. Як магу, стараюся дагадзіць будаўнікам.

IV.Беларуская ССР гарантуе кожнаму жыхару рэспублікі неад’емнае права на выхаванне і атрыманне адукацыі на бела- рускай або рускай мове. Гэта права забяспечваецца сістэмай даш- кольных устаноў, агульнаадукацыйных школ, прафесіянальна- тэхнічных вучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых на- вучальных устаноў.

Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове ма- юць і грамадзяне іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспублі- цы. Дзяржава стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.

Кіраўнікі і іншыя супрацоўнікі сістэмы народнай адукацыі павін- ны валодаць мовай навучання, на якой працуе адпаведная ўстанова.

Многія рэчы, якія былі вытканы яшчэ нашымі прабабкамі, па майстэрству, разнастайнасці малюнка, каляровай гаме ўяўляюць сапраўдныя творы мастацтва.

4. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя лексічныя асаб- лівасці навуковага стылю.

5. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.

Вызначыць месца і ролю сацыяльнага выхавання ў жыцці ча- лавека можна толькі пры суаднясенні яго з такімі працэсамі, як развіццё і сацыялізацыя.

Развіццё чалавека ва ўзаемадзеянні і пад уплывам навакольна- га асяроддзя ў самым агульным плане можна вызначыць як працэс і вынік яго сацыялізацыі, г.зн. засваення і аднаўлення культурных каштоўнасцей і сацыяльных норм, а таксама самаразвіцця і сама- рэалізацыі ў тым грамадстве, у якім ён жыве.

Сацыялізацыя адбываецца: а) у працэсе стыхійнага ўзае- мадзеяння чалавека з грамадствам і стыхійнага ўплыву на яго разнастайных, іншы раз рознабакова накіраваных абставін жыцця; б) у працэсе ўплыву з боку дзяржавы на тыя ці іншыя катэгорыі людзей; в) у працэсе мэтанакіраванага стварэння ўмоў для развіцця чалавека, г.зн. выхавання; г) у працэсе самаразвіц- ця, самавыхавання чалавека.

4. Напішыце анатацыю на кнігу ці артыкул (на выбар).

5. Напішыце рэферат на тэму «Навуковы стыль беларус- кай літаратурнай мовы», карыстаючыся энцыклапедыяй «Бе- ларуская мова» (Мн., 1994, с.370-371), вучэбным дапаможнікам У.В.Анічэнкі «Асновы культуры маўлення і стылістыкі» (Мн.,1992, с.40-47).

6. Падрыхтуйце навуковы даклад на адну з наступных тэм. Звярніце ўвагу на звязнасць, структурнасць і цэласнасць ва- шага навуковага тэксту.

1. Форма, змест і прапаганда педагагічных і лагапедычных ведаў.

2. Прафілактыка маўленчых парушэнняў.

3. Асаблівасці лагапедычнага абследавання дзяцей з парушэн- нямі слыху.

4. Спецыфіка карэкцыйна-педагагічнай работы пры розных формах афазіі.

5. Сімптаматыка маторнай алаліі.

6. Формы функцыянальных і арганічных парушэнняў голасу.

7. Характарыстыка асобы лагапеда.

8. Асноўны паняційна-катэгарыяльны апарат лагапедыі як навукі.

9. Змест сацыяльнай педагогікі як галіны ведаў.

10. Аб’ектыўныя фактары пераўтварэння чалавека ў ахвяру недобразычлівых умоў сацыялізацыі.

11. Рэлігійныя арганізацыі і рэлігійнае выхаванне.

12. Сям’я і сямейнае выхаванне.

13. Паняцце і прыметы субкультуры.

14. Сродкі масавай камунікацыі і сацыялізацыя.

15. Дзяржава і дзяржаўная сістэма выхавання.

16. Сістэма спецыяльных устаноў для дзяцей з парушэннямі маўлення.

17. Рэгіён як адзін з мезафактараў, што ўплываюць на сацыялі- зацыю чалавека.

18. Фарміраванне эмоцый у дзяцей.

19. Фактар псіхічнага развіцця дзіцяці.

20. Псіхічнае развіццё дзіцяці і ўплыў асяроддзя

Дата добавления: 2018-04-15 ; просмотров: 930 ; Мы поможем в написании вашей работы!

Источник

Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення

Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення, аснова паэтычнага сінтаксісу, віды паўтору ў паэзіі. Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі. Стылістычныя фігуры, звязаныя з адхіленнямі ад пэўных камунікаты ў налагічных нормаў афармлення фраз.

РубрикаИностранные языки и языкознание
Видконтрольная работа
Языкбелорусский
Дата добавления16.03.2010
Размер файла22,8 K

Что такое сінтаксічныя сінонімы. Смотреть фото Что такое сінтаксічныя сінонімы. Смотреть картинку Что такое сінтаксічныя сінонімы. Картинка про Что такое сінтаксічныя сінонімы. Фото Что такое сінтаксічныя сінонімы

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

1. Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення

1.1 Паўтор як асаблівая стылістычная фігура. Яго віды.

1.2 Абрыў, умаўчанне, пропуск

1.3 Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі

2. Стылістычныя фігуры, звязаныя з адхіленнямі ад пэўных камунікаты ўна-лагічных нормаў афармлення фраз.

2.1 Інверсія як сродак паэтычнага сінтаксісу

1. Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення

Вялікае значэнне для стварэння інтанацыі твора, тону, для ўзмацнення яго эмацыянальнай выразнасці мае сінтаксічная характарыстыка тэксту, інакш кажучы, спалучэнні слоў. Асновай паэтычнага сінтаксісу з’яўляецца сінтаксіс агульнанацыянальнай мовы. Лексічны сродкі непасрэдна звязаны з будовай фразы, залежаць ад гэтай будовы: яны не існуюць у літаратуры без пэўнага кампазіцыйна-сінтаксічнага афармлення. Пісьменніку мала знайсці, выбраць патрэбныя для перадачы думкі словы, неабходна належным чынам спалучыць іх у сказе [4; С. 141]. Але ў літаратуры ёсць і свае, уласцівыя толькі ёй сродкі.

1.1. Паўтор як асаблівая стылістычная фігура. Яго віды.

Вельмі часта ў паэзіі сустракаюцца паўторы:

Нада мною бярозы…” (Н.Гілевіч)

“Люблю цябе, Белая, Белая Русь” (У.Карызна).

Сярод паўтораў асабліва вылучаецца анафара (паўтарэнні слоў у пачатках радкоў):

“Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем” (Р. Барадулін)

Увогуле паўторы надаюць размове самыя разнастайныя адценні: усхваляванасць, спакойную разважлівасць, лагоднасць, урачыстую ўзнёсласць. Іначай кажучы, паўторы выступаюць дзейсным сродкам выяўлення эмацыянальнага стану, настрою, калі гэтага патрабуе ідэйная задума аўтара. Іх функцыю можна ўстанавіць толькі зыходзячы з гэтай задумы, маючы на ўвазе ўвесь кантэкст твора

Супрацьлеглай фігурай з’яўляецца бяззлучнікавасць, якая надае мове большую імклівасць, паказвае на хуткую зменлівасць падзей.

Аднародная будова канцовак асобных сказаў або вершаваных радкоў называецца эпіфарай. Анафара і эпіфара, як і іншыя паўторы бяруць свій пачатак з фальклорнай паэтыкі і, натуральна, могуць сведчыць аб уплыве фальклору на творчасць таго ці іншага паэта.

З фальклорам цесна звязана і такая стылістычная фігура як паралелізм, дзе супастаўляецца дзве чым-небудзь падобныя або процілеглыя адна адной з’явы:

Ты не будзеш, крынічанька,

Ад разводдзя свайго ў вясну паўней;

І палюбіш, дзяўчынанька,

Ды не так, як любіла даўней!

(М.Багдановіч “Ой, лясы-бары…”)

1.2 Абрыў, умаўчанне, пропуск

У рамане “Трэцяе пакаленне” К. Чорны такім чынам перадае спалоханасць краўца, калі той сустрэўся ў лесе з бандытам:

— Братачка… (кравец праз сілу выгукнуў з грудзей. Я…братка… Адкуль жа вы, братачка, ведаеце, што я на тым тыдні шыў Ярмалінскага?

У вершы П.Панчанкі “Ліст у Нью-Йорк” абрыў набывае кампазіцыйнае значэнне для ўсяго твора, у якім аўтар вядзе размову са сваім аднагодкам-амерыканцам на хвалюючую тэму барацьбы за мір. Тут абрыў ужываецца з мэтай пераходу ад сяброўскага віншавання да выкрывальнай прамовы ў адрас імперыялістаў.

Умаўчанне ўжываецца ў тым выпадку, калі размова вядзецца намёкамі, калі герой па той ці іншай прычыне ўхіляецца ад поўнага і яснага выказвання думкі.

Свядомае парушэнне пісьменнікам натуральнай будовы фразы заўсёды надае ёй пэўнае эмацыянальнае адценне, своеасаблівае гучанне. У гэтым можна пераканацца параўнаўшы, напрыклад, няпоўныя сказы (назыўныя, безасабовыя) з поўнымі, разгорнутымі. Першыя выўяляюць думку хоць і не так падрабязна, як апошнія, але больш энергічна:

Хмурна. Глуха. Цьма пануе.

След у полі загубіўся.

Сцішна. Пуста. Адзінока…

Свет закрыла цьма густая

1.3 Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі

Паэты інтуітыўна адчуваюць неабходнасць перабіваў рытму, змянення інтанацыі, напрыклад з элегічнай на клічную. Ды часта гэтага патрабуе і змест. Вось чаму шырока распаўсюджаны сярод фігур паэтычнага сінтаксісу розныя рытарычныя сродкі, напрыклад звароткі, пытанні, воклічы: “О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю…” (П.Панчанка).

Па форме гэтыя сінтаксічныя сродкі нічым не адрозніваюцца ад звычайных граматычных звароткаў, пытальных і клічных сказаў. Але іх роля ў мастацкім творы іншая, чым звычайных граматычных форм.

Рытарычныя фігуры служаць каб надаць твору асаблівую экспрэсіўнасць, пранікнёнасць, лірычнасць, выклікаць у душы чытача жывы водгук на тое, пра што гаворыць пісьменнік:

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая

(Я.Колас “Родныя вобразы”)

Рытарычныя пытанні, выгукі, звароткі вельмі распаўсюджаны ў літаратуры, асабліва ў паэзіі і ў такіх яе разнавіднасцях, як паэзія лірычная і публіцыстычная, дзе аўтар імкнецца асабліва актыўна ўздзейнічаць на сваіх чытачоў [6; С. 10].

2. Стылістычныя фігуры, звязаныя з адхіленнямі ад пэўных камунікаты ў налагічных нормаў афармлення фраз

Калі ў творах вялікіх пісьменнікаў сустракаюцца асобныя “адступленні” ад агульнага правіла: стылістычныя “няправільнасці”, паўтарэнні ў будове сказаў, фраз і гэтак далей, то яны дапускаюцца і ўводзяцца свядома, з пэўнай мэтай, асабліва ў мове персанажаў.

Для ілюстрацыі гэтага факта варта прывесці дыялог з рамана К.Чорнага “Трэцяе пакаленне” паміж кулацкім сынком Ярмалінскім і краўцом. Розіца ў іх мове найбольш ярка выступае якраз у сінтаксічным афармленні фраз. Сказы ў рэпліках Ярмалінскага будуюцца правільна, яны кароткі, “рубленыя”. Кравец гаворыць даволі блытана, шматслоўна, мовай няправільнай. На пытанне, што гэта за хлопцы былі на вечарынцы, кравец адказвае:

“Яны казалі, што навабранцы нібыта, казалі, іх гоняць у армію, іх год падышоў, а то дзезянціры былі, а цяпер з’явіліся”.

Можна заўважыць, што ў гэтым сказе словы размешчаны не ў звычайным парадку, часам адсутнічае дапасаванне паміж імі і сказ у цэлым будуецца вельмі своеасабліва. К.Чорны не дае сказ у правільнай форме свядома, бо ў розных па форме моўных характарыстыках Ярмалінскага і краўца выяўляецца розніца паміж імі як прадстаўнікамі пэўнага асяроддзя, пэўнымі жыццёвымі тыпамі.

Магчымасці паэтычнага сінтаксісу эфекыўна выкарыстоўваюцца для перадачы душэўнага, псіхічнага стану чалавека. Вядома, што спакойны чалавек гаворыць інакш, чым усхваляваны, разгневаны, збянтэжаны, спалоханы. Так, чалавек усхваляваны, моцна ўзрушаны гаворыць звычайна кароткімі фразамі, перарывіста [4; С. 142].

Нязвыклая расстаноўка, салучэнне слоў у сказе надае фразе пэўную інтанацыю, дапамагае аўтару данесці да чытача жывыя адценні чалавечай размовы. Так, у вершы П.Панчанкі “Малярыя” з цыкла “Іранскі дзённік” з надзвычайнай мастацкай дакладнасцю перададзены адчуванні, перажыванні і ўвогуле блізкі да трызнення стан чалавека, савецкага салдата, які, знаходзячыся ў час вайны на іранскай зямлі, захварэў на малярыю і перанёс прыступ гэтай хваробы:

І адзін я ў пустыні,

І адзін я ў пустыні…

Кроў пачне закіпаць

Потым зноўку астыне.

Такой выразнасці ў паказе стану чалавека паэт дасягае пераважна сродкамі паэтычнага сінтаксісу: частыя паўторы цэлых фраз, асобных слоў, аднародная будова фраз, розныя па будове радкі.

2.1 Інверсія як сродак паэтычнага сінтаксісу

Інверсія часта выкарыстоўваецца для стварэння ўзвышанага тону або роздумнай, тужлівай інтанацыі:

Згорбленай, старой” (М. Танк).

Часцей за ўсё інверсія ўжываецца ў творах рамантычна-ўзнёслых, лірычных або такіх, што маюць цесную сувязь з фальклорам.

Сінтаксічныя сродкі, што выкарыстоўваюць беларускія аўтары, шматлікія, разнастайныя. Усе яны падрабязна разбіраюцца ва ўнікальным выданні В.Рагойшы “Паэтычны слоўнік”. Вершаваная мова, як правіла, ярка эмацыянальная, меладычная, яна адначасова ўплывае на свядомасць і на падсвядомасць чытача. Ён і адчувае, і разумее. Такой агульнай мэце падначалены і іншыя сродкі паэтыкі, напрыклад фоніка, гукавы склад слоў, які асацыятыўна звязаны з уўяленнем пра прадмет.

Ацэньваючы мастацкі твор, неабходна звяртаць увагу не толькі на слоўнікавае, сінанімічнае і фразеалагічнае багацце мовы пісьменніка, але і на сінтаксіс. Багацее і разнастайнасць сінтаксічных форм надае мове натуральнасць гучання, гнуткасць, выразнасць, пазбаўляе яе манатоннасці, аднастайнасці, сведчыць аб арыгінальнасці, свежасці і багацці думкі пісьменніка. Аднастайная будова фраз у мове звычайна бывае вынікам беднасці думкі [4; С. 141].

Подобные документы

Мова як дыялектычныя феномен. Стылістычнае чляненне мовы: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы стыль, мастацкай літаратуры. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.

реферат [32,5 K], добавлен 21.01.2011

Сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці, спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце. Спецыфіка ўжывання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекі.

дипломная работа [94,2 K], добавлен 20.06.2013

Роля экспрэсіўных моўных сродкаў у паэзіі як сродкі выражэння эмацыйнага стану лірычнага героя. Сцежкі як вызначальная рыса мастацкіх стыляў. Віды эпітэтаў паводле іх сувязі з паяснёным словам. Граматычнае выражэнне і стылістычныя функцыі эпітэтаў.

курсовая работа [35,1 K], добавлен 23.10.2013

реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

Структура, сэнсавыя і сінтаксічныя функцыі параўнальных зваротаў, якія выступаюць у ролі членаў сказа. Заканамернасці граматычнага выражэння галоўнага кампанента параўнальнага звароту – аб’екта параўнання. Адрозненне мадальных злучнікаў ад немадальных.

курсовая работа [52,4 K], добавлен 07.02.2013

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *