Что такое сінтаксічныя сінонімы прывядзіце прыклады сінтаксічны сінонімаў
Сінанімія. Сінанімічны рад. Паняцце пра дамінанту.
Сінонімы-словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце маюць аднолькавыя або блізкія значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнемі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі, або стылістычным выкарыстаннем. Сінонімамі могуць быць слова, словазлучэнне, фразеалагізм. Шматзначныя словы могуць утвараць некалькі сінанімічных шэрагаў, у залежнасці ад таго, колькі варыянтаў: свежы-халаднаваты, свежы-новы
Роля сінонімаў: 1)Робяць мову больш багатай, больш выразнай,
2) дазваляюць выказаць думку дакладна ўлічыць пэўныя адцэнні
3) дазваляюць пазбегнуць паўтораў,
4) замяшчэнне, удакладненне,
Сінаніміч.словы,абазнач. тое ж самае паняцце,утвараюць групу слоў-сінаніміч.рад(гэта не толькі асоб.словы,але і фразеалагізмы(многа-шмат-хоць касой касі), дзе адно з іх выступае як асноўнае-семантычна найбольш простае, стылістыч.нейтральнае і найбольш свабоднае ў выкарыстанні і спалучальнасці,яно ўзнач.гэтую групу і назыв.дамінантай: рэха-водгук-водгулле-водгалас—розгалас-пошчак-рэзананс
39.Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы.
Сінонімы паводле ўзнікнення і ўжывання:
· стылістычныя-адрозніваюцца стылевай афарбоўкай:гаварыць,балбатаць, тачыць лясы і інш. Іх найбольшая колькасць.
· Кантэкстуальныя(аўтарскія) сінонімы-словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі,дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні: Кляны палалі, зіхацелі, гарэлі пад промнямі сонца.
У сучаснай беларускай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы-апісальны выраз, які раскрывае значэнне якога-небудзь слова: другі хлеб=бульба
· абсалютныя сінонімы(сінонімы-дублеты)-словы, якія не адрозніваюцца ні значэннем, ні стылевай афарбоўкай. Часцей заўсе гэта словы спрадвечнай мовы і запазычаныя словы з такім жа значэннем: арфаграфія і правапіс, бегемот і гіпапатам.
Аднак існуе такое меркаванне, што абсалютна тоесных сінонімаў у мове не існуе.
Шляхі ўзнікнення сінонімаў:
· сінонімы могуць належыць да розных гістарычных эпох: ружо, стрэльба, вінтоўка
· сінонімамі могуць быць словы, якія прыйшлі з розных гаворак: калодзеж, студня
· суіснаванне беларускіх і запазычаных слоў: верталет, гелікаптар
· толькі запазычанні могуць уваходзіць у сінанімічны рад: краявід, пейзаж, ландшаф
Лекс.сiнанiмiя – сiн з адрознен.адценнем, звычайна сін.рад
Сiнтакс.сiнанiм – маюць назву параллельных сiнт.канструкцый (здаровая, прыгожая жанчына)
Эуфемiзмы – выразы, замяняюць грубае значэнне больш мяккiм (памер-зышой ад нас)
40.Антанімія. Тыпы антонімаў.
Антонімы могуць быць аднакаранёвыя(праўда-няпраўда) і рознакаранёвыя(летні-зімовы). Антонімы яркі стылістычны сродак. Яны ляжаць у аснове многіх прыказак, прымавак, загадак. Антонімы аб’ядноўваюцца ў антанімічныя пары, у якіх словы назыв.суаднос.паняцці.Антаніміч.пары найчасцей складаюць словы з семантыкай якасці, уласцівасці: добры-кепскі. Словы з прадметным значэннем не ўтвараюць антаніміч.пары.
Антан.парадыгма – аб`яднан.слоў супрацьлег.значэнняу.
· поўныя-не дапускае уключэння сяр. звяна, лімітавая супрацьлегласць
· няпоўныя-могуць мець сяр.звяно: любiмы-абыякавы-нянавiсны
· кантэкставыя-не фіксуюцца слоўнікамі, сустракаюцца ў творах пэўнага аўтара
Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, аксюмаран.
На выкарыстанні антонімаў пабудаваны стылістычны прыем антытэзы, які забяспечвае кантраснасць у выражэнні думак, апісанні з’яў.
Антытэза– стылiст.прыем, спалучае словы з супрацьлеглымі паняццямі. (Сыты галоднаму не таварыш)
Аксюмаран– стылістычная фігура, у якой абядноўваецца сэнсава-процілеглыя несумяшчальныя паняцці з мэтай стварэння экспрэсіўнага эфекту: жывы труп
Энантыясемiя – супрацьлеглыя значэнні, якія могуць развівацца ў адным і тым жа слове. Герой, праслухаць.
Тэарэтычныя аспекты з’явы сінаніміі
Найважнейшай крыніцай лексічных сродкаў з’яўляецца сінанімія. Менавіта сінанімія дае магчымасць выбраць з шэрагу варыянтных лексічных адзінак тую, якая найбольш адпавядае кантэксту.
У сучаснай беларускай мове есць лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя сінонімы:
Сярод лексічных сінонімаў вылучаюць таксама сінонімы семантычныя, стылістычная, семантыка-стылістычныя, абсалютныя. У сучаснай беларускай мове найбольш семантыка-стылістычных сінонімаў, абсалютныя сінонімы адзінкавыя.
Семантычныя сінонімы ўтвараюць сістэму адценняў аднаго паняцця, яны звычайна нейтральныя па эмацыянальна-экспрэсіўных якасцях:…., спрадвечнае, звыклае.
Ужытыя ў адным кантэксце, гэтыя семантычныя сінонімы ўдакладняюць, узбагачаюць сэнс усяго выказванняў.
Сінонімы, якія адрозніваюцца адначасова сэнсам і стылістычнай афарбоўкай, называюцца семантыка-стылістычнымі.
Кантэкстуальныя сінонімы выражаюць толькі адно паняцце метафарычна і вельмі вобразна.
2.2 Месца і роля сінонімаў у мове мастацкага твора
сінанімія твор семантычны стылістычны
Мастацкая літаратура з’яўляецца добрай глебай для развіцця і выкарыстання сінаніміі.
Літаратура не толькі ўвабрала ў сябе ўсё багацце мовы, але і ўдасканальвае яе семантыка-стылістычныя ўласцівасці, пашырае прыёмы яе ўжывання ў маўленні, таксама ўзбагачае агульнамоўную сінаніміку новымі элементамі.У творах мастацкай літаратуры сінонімы актыўна выкарыстоўваюцца для дасягнення поўнай характарыстыкі апісванння з’явы для ўзмацнення выяўленчых і выразных магчымасцяў тэксту.
Пры дапамозе сінонімаў паэт пазбягае лексічных паўтораў, моўнай аднастайнасці, перадае неабходнае сэнсавае адценне, інтанацыю. Маўленчая творчасць, асабліва ў пісьмовай форме, заўсёды звязана з працай над сінонімамі:выбар такога слова, якое найбольш дакладна, выразна, стылістычна ўдала перадае канкрэтную думку.
Калі больш дакладна казаць пра ужыванне сінонімаў, то семантычныя сінонімы ажыццяўляюць камунікатыўную функцыю мовы, што выяўляецца ў дыферэнцыяцыі адценняў значэння, дэталізацыі, выдзялення і актуалізацыі таго ці іншага паняцця.
Звычайна сінонімы сумяшчаюць абедзве функцыі.
Сінонімы ўзбагачаюць нашу родную мову, робяць яе больш дакладнай, вобразнай, яркай, непаўторнай. Няправільнае выкарыстанне сінонімаў выклікае грубыя моўныя памылкі ў маўленні і не дае поўнай асэнсаванасці твора.
3. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі
Семантычныя сінонімы
Сінонімы з’яўляюцца ўвасабленнем народнага слова і дасціпнасці, адлюстроўваюць непаўторнасць вобразнага мыслення беларусаў.
Іван Мележ шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасці сінонімы, якія з’яўляюцца яркім стылістычным сродкам, надаюць экспрэсіўна-эмацыянальную выразнасць мове твораў пісьменніка. Пры дапамозе іх І. Мележ ствараў удалыя вобразы, раскрываў асаблівасці характару чалавека, маляваў выразныя партрэты герояў.Сінонімы, такім чынам, спрыяюць стварэнню своеасаблівага пісьменніцкага стылю.
Наша задача-раскрыць сэнсавую і стылістычную вартасць сінонімаў, а таксама спосабы і прыёмы перадачы дадзеных адзінак ў мове. У мове часцей усяго выкарыстоўваюцца семантычныя сінонімы.
У нашай працы ўсяго налічваецца 26 сінанімічных радоў, у якія уваходціць ад 2 да 42 кампанентаў.
Семантычныя сінонімы ўтвараюць сістэму адценняў аднаго паняцця, яны звычайна нейтральныя па эмацыянальна-экспрэсіўных якасцях.
Значэнні слоў падаюцца паводле «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы».
Увайсці-уступіць, ступіць, узысці, уваліцца, укаціцца, уплысці, уступаць, ступаць, узыходзіць, увальвацца, укочвацца, уплываць
Ступаць. Крочыць, ісці. // рабіць апору на што-небудзь пры хадзьбе.
(Яна з кімсьці ўзрадавана прывіталася, разам з ім ступіла ў свой пакой. [3; ст. 30]).
(…пазнала-перад калёсамі ступаў сівы конь. [3. c т 12] )
(Той ужо ступіў к хаце… [2. c т.8])
(Ганна ступіла крок да акна… [1.ст. 58])
Увайсці. Зайсці ўнутр чаго-небудзь, уступіць куды-небудзь.
(Неўзабаве Васіль ўжо ўвайшоў у ваду. [1. c т27])
Убегчы. Увайсці куды-небудзь бягом.
(Ускочыла на ганак, убегла ў пакой, нецярпліва развязала хустку, кудлатая:… [3. ст 27])
*§ 3-3. Сінаніміка словазлучэнняў, яе роля ў стварэнні тэкстаў рознай жанрава-стылістычнай прыналежнасці
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 11 клас |
Книга: | *§ 3-3. Сінаніміка словазлучэнняў, яе роля ў стварэнні тэкстаў рознай жанрава-стылістычнай прыналежнасці |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Вторник, 21 Декабрь 2021, 22:49 |
Оглавление
Сінаніміка словазлучэнняў
Практыкаванне 34-19
Прачытайце тэкст.
Развіццё сінанімікі прыназоўнікава-склонавых спалучэнняў адлюстроўвае працэс узбагачэння мовы граматычнымі рэсурсамі і найбольш дакладнымі сродкамі перадачы сэнсу выказвання.
Суіснаванне сінанімічных канструкцый у сістэме літаратурнай мовы трэба разглядаць як заканамерную з’яву, як фактар, які дэманструе багацце мовы. Суіснаванне сінанімічных варыянтаў не азначае выцяснення адной канструкцыі другой.
Члены сінанімічнага рада, як правіла, не з’яўляюцца тоеснымі ўтварэннямі. Сінанімічныя адпаведнікі ў тых ці іншых адносінах адрозніваюцца між сабой. Гэтым і тлумачыцца іх паралельнае ўжыванне.
Пры выдзяленні сінанімічных канструкцый ёсць пэўныя цяжкасці. У адным выпадку сінанімічная пара не выклікае сумнення (паехаць у горад і паехаць да горада, збірацца ў хаце і збірацца па хатах, мокры да калена і мокры па калена). У другім выпадку той ці іншы сінанімічны рад «разгаліноўваецца». Таму некаторыя аднолькавыя паводле значэння прыназоўнікавыя, а таксама беспрыназоўнікавыя канструкцыі адносяцца да некалькіх сінанімічных радоў: ісці па сцежцы і ісці сцежкай; ісці па лесе, ісці лесам і ісці праз лес (М. Яўневіч).
• Пісьмова адкажыце на пытанні.
1.Пра якія працэсы ў сучаснай мове сведчыць развіццё сінанімікі прыназоўнікава-склонавых спалучэнняў?
2.Ці правамерна разглядаць суіснаванне сінанімічных варыянтаў як выцясненне адной канструкцыі другой?
3.Як можна растлумачыць узнікненне і паралельнае ўжыванне сінанімічных канструкцый?
4.Якія цяжкасці могуць узнікнуць пры выдзяленні сінанімічных канструкцый? Прывядзіце прыклады.
Практыкаванне 34-20
Уважліва прачытайце сказы. Знайдзіце і выпішыце сінтаксічныя сінонімы.
У з о р: Не спаць па начах, не спаць начамі, не спаць у (зімовыя) ночы.
1. Вечарамі разгортвалі сваю чыннасць * шматлікія гурткі, рэдкалегіі і сходы (І. Навуменка). 2. Разабралі сцяну, што падзяляла класы, і атрымаўся выдатны клуб, які рэдка калі пуставаў па вечарах сн (І. Навуменка). 3. У зорныя вечары месячны лес чула таіў галасы зімовых птушак (К. Чорны). 4. У летнія гарачыя дзянькі смалісты пах разносіцца такі, што п’еш яго ў ветравым паветры (Я. Колас). 5. Гарачым летнім днём Вол з ворыва вяртаўся (К. Крапіва). 6. Сосны гэтыя і бярозы не пыталі, хто я, адкуль, а мяне серабром і бронзай засланялі ў вайну ад куль (М. Аўрамчык). 7. Гора чорных блакад перажыў ты вайной, Ленінград, непахісны герой (П. Броўка). 8. Над зямлёю звісала яркае, зыркае неба, а пад раніцу на зямлю асядала шэрань * (Я. Колас). 9. Снег выпаў уначы. Ён ішоў некалькі гадзін перад раніцай і накрыў с усё м белай пушыстай коўдрай (І. Шамякін).
Практыкаванне 34-21
Падбярыце і запішыце да прыведзеных словазлучэнняў сінанімічныя.
Знікнуць у тумане, жыць у згодзе, вярнуцца па вясне, пачацца а трэцяй гадзіне, стаяць пры дарозе, разважаць аб жыцці, працаваць цэлыя дні, сустрэць месяц таму назад, міласэрны да хворых, чорны ад дыму, адкрыты з сябрамі, слізкі пры ўваходзе, розныя па адценнях, аднолькавыя па маштабах, ісці да возера, выбірацца праз балота, плакаць з гора, марыць аб вясне, парашкі ад кашлю, човен брата, жыць у суседстве, зрабіць пад прымýсам.
• Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
Практыкаванне 34-23
Прачытайце развагі пісьменніка Янкі Скрыгана пра сінанімічныя рэсурсы мовы. Вярніцеся да папярэдняга практыкавання. Што б вы змянілі ў ім, выкарыстоўваючы назіранні слыннага пісьменніка?
Мне хочацца падзяліцца думкамі пра некаторыя словы, якія, мне здаецца, мы непамерна «нагрузілі» работаю, зрабілі іх універсальнымі, карыстаемся імі не зусім дакладна і ў той жа час выключаем з ужытку другія словы, можа, не менш трапныя. Тым самым звужаем моўныя сродкі, абядняем саму мову. Напрыклад, слова вырашыць. У беларускай мове вы можаце знайсці мноства варыянтаў замены гэтага слова:
Была вольная часіна, і я надумаў схадзіць у тэатр. Так расхвалілі гэтую кнігу, што я захацеў пачытаць яе. Я сабраўся купіць сабе новае паліто. Цяжка быць непісьменным, і я насмеліўся вучыцца. Думаў я, думаў і намысліў заняцца пчалярствам. Доўга не было вестак ад брата, і я намерыўся з’ездзіць да яго.
Прыгледзімся да прыназоўніка для. Яго мы зрабілі ў словазлучэннях надта ўніверсальным: Ён сумленна жыў для навукі. Цяпер вядома, для чаго ён збіраў лекавыя травы. Не астаецца часу для заняткаў. Яна стала для яго за маці. Яна спявае для вас. Для свайго часу гэта было прагрэсіўнай з’явай. Я купіў для цябе кнігу. Купіў бочку для капусты. Для таго і стрэльба, каб з яе страляць. Для яго гэта пацеха. Для чаго гэта патрэбна. Усюды мы абышліся адным толькі для.
Давайце паглядзім, ці не лепш было б напісаць так, як таго патрабуе сінаніміка мовы: Цяпер вядома, навошта ён збіраў лекавыя травы. Не астаецца часу на заняткі. Яна стала мне за маці. Яна спявае дзеля вас. На свой час гэта было прагрэсіўнай з’явай. Я купіў табе кнігу. Купіў бочку пад (або на) капусту. На тое і стрэльба, каб з яе страляць. Усё робіцца дзеля карысці. Яму гэта цяжка. Навошта гэта патрэбна. Каму гэта патрэбна.
Колькі прастору і лёгкасці стала ў гэтых фразах! (Паводле Я. Скрыгана).
• Акрэсліце пазіцыю аўтара праз фармуляванне праблемы культуры беларускага слова. Абагульненне аформіце наступным чынам: Янка Скрыган лічыць, што…
Практыкаванне 34-24
Прачытайце сказы, знайдзіце памылкі, абумоўленыя нематываваным ужываннем канцылярызмаў. Запішыце сказы без стылістычных памылак.
1.Ён перажываў, бо сярод аднакласнікаў доўга яму не было даверу. 2.Многія з маіх аднакласнікаў трымаюць намер паступіць ва ўстановы вышэйшай адукацыі. 3.Жанчына павярнула на сцежку, відаць, мела намер прайсці нацянькі. 4.«Гэта наш сын», — прадставіў яго Сцяпан Раманавіч сваім калегам.
1. Ён перажываў, бо сярод аднакласнікаў доўга яму не было даверу. 2. Многія з маіх аднакласнікаў трымаюць намер паступіць ва ўстановы вышэйшай адукацыі. 3. Жанчына павярнула на сцежку, відаць, мела намер прайсці нацянькі. 4. «Гэта наш сын», — прадставіў яго Сцяпан Раманавіч сваім калегам.
Практыкаванне 34-25
Прачытайце тэкст. Прапануйце і абгрунтуйце сваю назву тэксту. Да кожнага абзаца запішыце па два-тры пытанні на беларускай мове і адрасуйце іх сваім аднакласнікам (адказы на пытанні павінны быць разгорнутыя). Запішыце частку тэксту на беларускай мове (на выбар). Пры перакладзе выкарыстоўвайце сінанімічныя словазлучэнні, уласцівыя беларускай мове.
Минский метрополитен
История метро началась давно. Уже в 1863 году поезда на паровозной тяге стали курсировать по тоннелям Лондона. Большие города начали перенимать этот опыт, удобное и недорогое средство передвижения решительно вошло в человеческую жизнь. Сегодня метрополитен — неотъемлемая часть любого мегаполиса. Его отличительными чертами являются: использование электрической тяги, высокая интенсивность и скорость движения поездов, большой пассажиропоток и полная обособленность от другого городского транспортного движения.
29 июня 1984 года первый электропоезд прошёл по подземной магистрали Минска от станции «Институт культуры» до станции «Московская». Этот день стал настоящим праздником для горожан и гостей столицы. Они оставили тома благодарственных слов метростроевцам и работникам метро.
Метрополитен сделал гораздо удобнее жизнь каждого минчанина и гостя столицы. Они могут не просто ездить в метро, но и любоваться им как произведением искусства, ведь каждая станция имеет свой неповторимый облик, своё архитектурное решение. Строительство продолжалось быстрыми темпами. Уже в 1990 году было начато движение поездов по второй линии метрополитена. Пассажиры обрели уверенность в том, что можно добраться из одного конца огромного города в другой за считанные минуты и со всеми удобствами — тепло, светло, красиво.
У Минского метрополитена масштабные планы по проектированию третьей линии протяженностью 17 км с 12 станциями. В ноябре 2020 года введены в строй четыре новые станции третьей линии столичного метро. Тем самым в центре города формируется пересадочный треугольник, что позволит пассажиру доехать до любого района столицы с одной пересадкой.
В отдалённой перспективе — создание четвёртой линии (Р. Юреня).
Спрагназуйце развіццё сталічнага метро, раскрыўшы яго перспектывы ў вусным выказванні на тэму «Мінскі метрапалітэн у 2030-м годзе». Прапануйце беларускамоўныя назвы станцый падземкі.
Практыкаванне 34-26
Прачытайце тэкст — прадмову да кнігі Ніны Гаўрош і Ніны Нямковіч «Афарыстычныя выслоўі беларускіх пісьменнікаў». Самастойна сфармулюйце і запішыце пытанні да тэксту. Звярніцеся з гэтымі пытаннямі да аднакласнікаў, ацаніце іх вусныя адказы.
Выпішыце сказы-цытаты з тэксту, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў іх. Зрабіце сінтаксічны разбор гэтых сказаў.
Цікавасць да лацінскіх і грэчаскіх прыказак, крылатых выслоўяў сл тлумачыцца не толькі тым, што яны прайшлі праз вякі, яны прынеслі нам святло мудрасці. сн Менавіта ў антычных афарызмах адлюстраваліся с душа, розум і сіла слова мінулых пакаленняў; нам і сёння блізкія многія іх маральныя, этычныя і эстэтычныя ідэалы. Афарызмы ніколі не характарызуюць аднаго чалавека, яны маюць дачыненне да многіх і многага, калі не да ўсіх і да ўсяго. Нягледзячы на сваю ўніверсальнасць даволі часта афарыстычны выраз можа падказаць, якому народу ён належыць. Прыгадаем: Навошта каласы, калі няма васількоў? (М. Багдановіч). Міхал лічыў Нясвіж Парыжам (Я. Колас). Штосьці з намі не так, калі нават буслы не вярнуліся гэтай вясной (Н. Маеўская). Беларусу і ў Парыжы сняцца белізна бяроз і сосен медзь (П. Панчанка). Мне Бацькаўшчынай — цэлы свет, ад родных ніў я адвярнуўся…Адно …не збыў яшчэ ўсіх бед: мне сняцца сны аб Беларусі! (Я. Купала). Не адрокся Бог ад Беларусі (В. Аколава). У выраі далёкім аднаго для птахаў не стае — тых дубоў, наднёманскіх, высокіх, дзе ім трэба гнёзды віць свае (М. Арочка). І хай з тысяч рэк чужых нап’юся — толькі для апошняга глытка я прыйду сюды, да Беларусі, да свайго азёрнага кутка (Г. Бураўкін). Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам (Я. Сіпакоў).
Як бачым, афарыстычныя выслоўі нашы — беларускія — па месцы нараджэння, мудрасць жа, заключаная ў іх, — сусветная (Н. Гаўрош, Н. Нямковіч).
Ці згодны вы з думкай аўтараў прыведзенага тэксту, што «беларусы — патрыёты, прычым патрыятызм наш адвечны, шчыры, не паказны́. Мы не прывучаны класці рукý на сэрца, калі чуем гімн сваёй краіны, мы не клянёмся прылюдна ў адданасці і любові сваёй Радзіме. Аднак для нас наш родны кут — гэта не прыгожыя словы, гэта зямля нашых дзядоў і прадзедаў, дзяцей і ўнукаў»? Перачытайце прыведзеныя ў тэксце афарызмы і раскажыце пра характар беларусаў.
• Знайдзіце складаныя сказы ў тэксце і дайце ім вусную характарыстыку.
• Выпішыце просты сказ, зрабіце яго сінтаксічны разбор.
Практыкаванне 34-27
Прачытайце. Выпішыце прыклады словазлучэнняў, уласцівых мове розных стыляў. Складзіце з гэтымі словазлучэннямі сказы, характэрныя для розных стыляў мовы.
Сінанімічныя формы выказнікаў браць удзел — удзельнічаць, аказваць дапамогу — дапамагаць, весці барацьбу — змагацца і да т. п. дыферэнцыруюцца стылістычна: першыя формы супастаўляльных пар маюць кніжны характар, выкарыстоўваюцца пераважна ў афіцыйным і навуковым стылях, другія — у гутарковым стылі і стылі мастацкай літаратуры.
У сінанімічныя адносіны, як вядома, уступаюць прыназоўнікавыя канструкцыі: пайсці ў грыбы і пайсці па грыбы, з мэтай і ў мэтах, лекі ад кашлю і лекі супраць кашлю і г. д. У такіх сінтаксічных канструкцыях фіксуюцца адрозныя семантычныя і стылістычныя адценні. Так, выраз у грыбы абазначае дзеянне ’ісці ў лес збіраць грыбы’, а па грыбы — ’ісці ў магазін, на базар і г. д. купляць грыбы’. Сінтаксічная канструкцыя з мэтай патрабуе інфінітыва, а ў мэтах — аддзеяслоўнага назоўніка (параўн.: з мэтай дасягнуць вынікаў і ў мэтах дасягнення вынікаў). Выраз лекі супраць кашлю мае кніжны характар, лекі ад кашлю ўжываецца ў гутарковым стылі.
Стылістычна адрозніваюцца паміж сабой сінанімічныя сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам аб (параўн.: успомніць аб адпачынку, забыцца аб папярэджанні і г. д.) і суадносныя з імі спалучэнні з іншымі прыназоўнікамі (параўн.: успомніць пра адпачынак, забыцца на папярэджанне і г. д.): канструкцыі з прыназоўнікам аб належаць да афіцыйна-дзелавога і навуковага стыляў (Б. Плотнікаў).
• Выпішыце просты сказ, ускладнены пабочнай канструкцыяй, і зрабіце яго сінтаксічны разбор.
Практыкаванне 34-28
Прачытайце, знайдзіце сінтаксічныя памылкі ў сказах. Запішыце сказы ў адпаведнасці з сінтаксічнымі нормамі беларускай мовы. Растлумачце прычыны парушэнняў.
1. Ён збіраўся прыехаць да Новага года: к трыццатаму снежню. 2. На педагагічным савеце дырэктар ахарактарызаваў аб становішчы ў школе. 3. Ветэраны на шматлікіх прыкладах расказалі аб гераізме нашых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. 4. За апошні час мы рабілі нямала, каб падрыхтавацца да алімпіяды. 5. Усе былі здзіўлены самому факту парушэнняў арфаграфічных норм у перыядычным выданні. 6. Вершы са зборніка маладога паэта — гэта заклапочанасць сучасніка над пытаннямі нашага жыцця (З вучнёўскіх сачыненняў).
Практыкаванне 34-29
Прачытайце тэкст. Што вы ведаеце пра Спірыдона Собаля? Знайдзіце дадатковую інфармацыю пра гэтую асобу праз энцыклапедыі або інтэрнэт-рэсурсы. Складзіце план і падрыхтуйце падрабязны пераказ тэксту.
Спірыдон Собаль
Беларуская мова. 10 клас
§ 1-23. Сінонімы, іх роля ў маўленні. Сінанімічны рад. Слоўнікі сінонімаў. Выкарыстанне сінонімаў як сродку выразнасці ў тэкстах мастацкага стылю
Практыкаванне 11
Прачытайце тэкст. Складзіце яго план, перакажыце змест з апорай на план.
Сінонімы — словы і выразы, якія маюць блізкае ці аднолькавае значэнне, але гучаць і пішуцца па-рознаму: бадзёры, жыццярадасны, аптымістычны, энергічны. Хоць словы-сінонімы маюць агульнае значэнне, яны абавязкова нечым адрозніваюцца. У залежнасці ад характару адрознення сінонімы падзяляюцца на:
1) сэнсавыя (семантычныя) — сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі значэнняў: рашуча катэгарычна (мае больш высокую ступень праяўлення якасці); статак, чарада (калі гавораць пра кароў), табун (пра коней), касяк (пра рыб), зграя (пра ваўкоў);
2) стылістычныя — сінонімы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай: у групе сінонімаў лёс, доля, наканаванасць, планіда першыя два — агульнаўжывальныя, а два апошнія маюць адценне кніжнасці, узвышанасці. У якасці сінонімаў да агульнаўжывальных слоў могуць выступаць запазычаныя (абыякавасць — апатычнасць), дыялектныя (бусел — бацян), спецыяльныя (падмурак — фундамент), устарэлыя (лакей — лёкай, чарніла — атрамант), жаргонныя (сустрэцца — перасячыся) словы;
3) сэнсава-стылістычныя (семантыка-стылістычныя) — адрозніваюцца сэнсам і стылістычнай афарбоўкай: скардзіцца — ныць, хныкаць; хадзіць — совацца, шлындаць, швэндацца; ісці — плесціся, сунуцца;
4) кантэкстуальныя (аўтарскія) — словы, якія не маюць агульнага значэння, але ў пэўным кантэксце збліжаюцца сэнсава: Рашучасць, з якой выходзіў з дому, слабела. Яна мякчэла, сціхала, нікла (Ф. Янкоўскі). Толькі ў гэтым кантэксце выдзеленыя словы з’яўляюцца сінонімамі, перадаюць агульнае значэнне ‘паступовае знікненне рашучасці’;
5) абсалютныя (дублеты) — словы, паміж якімі няма ніякага адрознення: мовазнаўства — лінгвістыка, правапіс — арфаграфія.
У кожным сінанімічным радзе вылучаецца адно слова, якое перадае агульнае для ўсіх значэнне, выкарыстоўваецца часцей за іншыя і не мае дадатковых адценняў. Такое слова называецца дамінантай, яно ў сінанімічным радзе стаіць на першым месцы, з’яўляецца агульнаўжывальным, стылістычна нейтральным. Так, у сінанімічным радзе памагчы, падтрымаць, падсабіць, падаць руку ролю дамінанты выконвае першае слова.