Что такое словазлучэнне у беларускай мове

Беларуская граматыка

Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!

Словазлучэнні. Тыпы словазлучэнняў

Правіла 1. Паняцце словазлучэнне

Словазлучэнне — гэта сінтаксічная адзінка, якая ўтвараецца спалучэннем двух і больш самастойных слоў на аснове падпарадкавальнай сувязі (дапасавання, кіра- вання і прымыкання). Граматычна і семантычна незалежнае слова ў словазлучэнні выступае ў ролі галоўнага (асноўнага) кампанента, а граматычна залежнае (падпарадкаванае) ад яго слова — у ролі залэжнага кампанента. Напрыклад, у сказе Дзень спякотны. і вясёлы з песняй жніўнаю прыйшоў (Бр.) выдзяляюцца словазлучэнні дзень спякотны, дзень вясёлы., дзень спякотны і вясёлы, прыйшоў з песняй, з песняй жніўнаю, з песняй жніўнаю прыйшоў. Спалучэнні спякотны. і вясёлы, дзень прыйшоў не з’яўляюцца словазлучэннямі, паколькі словы ў іх не звязаны падпарадкавальнай сувяззю: у спалучэнні аднародных азначэнняў спякотны і вясёлы рэалізавана злучальная сувязь, у спалучэнні дзень прыйшоў — прэдыкатыўная.

Правіла 2. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка

Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка характарызуецца функцыянальнай несамастойнасцю. Яно, як і слова, служыць сродкам намінацыі, абазначае прадмет, з’яву, працэс, якасць, якія называюцца галоўным кампанентам і ўдакладняюцца, канкрэтызуюцца залежным кампанентам: песня — матчына песня, дзякаваць — дзякаваць бацькам, блізка — вельмі блізка.

Здольнасць слова спалучацца з іншымі словамі залежыць не толькі ад граматычных уласцівасцей слова (ад прыналежнасці да пэўнай часціны мовы), але і ад яго лексічнага значэння. Гэтым і тлумачыцца той факт, што кампаненты словазлучэння звязаны паміж сабой і граматычна, і лексічна.

Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Картинка про Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Фото Что такое словазлучэнне у беларускай мовеСловазлучэнне як сінтаксічная адзінка істотна адрозніваецца ад сказа. Для словазлучэння не характэрны прэдыкатыўнасць, мадальнасць, сінтаксічны час, інтанацыя паведамлення. Сказ — камунікатыўная, прэдыкатыўная сінтаксічная адзінка, а словазлучэнне — намінатыўная, непрэдыкатыўная сінтаксічная адзінка. Аднак словазлучэнне цесна звязана са сказам, паколькі з’яўляецца будаўнічым матэрыялам для структуры сказа, функцыянуе ў сказе і толькі ў сказе выяўляецца структурная і семантычная разнастайнасць словазлучэнняў (прылады пісьма, прылады для пісьма, пісьмовыя прылады).

Не з’яўляюцца словазлучэннямі:

Правіла 3. Тыпы словазлучэнняў

Словазлучэнні класіфікуюцца паводле:

У залежнасці ад ступені спаянасці кампанентаў словазлучэнні бываюць:

Да сінтаксічна непадзельных словазлучэнняў адносяцца спалучэнні:

Сінтаксічна непадзельнымі з’яўляюцца словазлучэнні тыпу (чалавек) высокага росту, гадоў за пяцьдзясят, у ваеннай форме, з блакітнымі вачыма і інш.

Паводле марфалагічнага выражэння галоўнага кампанента словазлучэнні падзяляюцца на:

Паводле структуры словазлучэнні падзяляюцца на:

У склад простых словазлучэнняў могуць уваходзіць два, тры і нават чатыры самастойныя словы, звязаныя паміж сабою адным відам падпарадкавальнай сувязі: або дапасаваннем (новы дом, звонкагалосая беларуская песня), або кіраваннем (купіць кнігу, адчыніць дзверы госцю, перакласці артыкул з беларускай мовы. на рускую), або прымыканнем (хутка ісці наперад, загад наступаць, жыць душа ў душу).

Складаныя словазлучэнні ўтвараюцца на аснове розных відаў падпарадкавальнай сувязі галоўнага кампанента з некалькімі залежнымі: дапасавання і прымыкання (ковы сусед справа, вялікае жаданне вучыцца); кіравання і прымыкання (хутка выканаць заданне, добра выступіць на сходзе); дапасавання і кіравання (доўгачаканая сустрэча з сябрам, прыгожы дом з верандай).

Паводле сэнсавых адносін паміж кампанентамі выдзяляюцца:

Источник

Урок беларускай мовы «Словазлучэнне»

Задачы: сістэматызаваць, дапоўніць і замацаваць веды вучняў пра размежаванне словазлучэнняў і спалучэнняў слоў, пра тыпы словазлучэнняў паводле выражэння галоўнага слова (дзеяслоўныя, іменныя, прыслоўныя), у адпаведнасці з граматычным значэннем (азначальныя, акалічнасныя, аб’ектныя), у залежнасці ад характару сувязі паміж кампанентамі (сінтаксічна свабодныя і несвабодныя), паводле структуры (простыя і складаныя);

удасканальваць навыкі вызначэння віду сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях (дапасаванне, кіраванне, прымыканне);

развіваць здольнасць правільнага выкарыстання словазлучэнняў у маўленні, развіваць крытычнасць, самастойнасць мыслення, звязную мову, навыкі работы з заданнямі тэставай формы;

выхоўваць паважлівае стаўленне да беларускай мовы.

Тып урока: камбінаваны (можна зрабіць мультымедыйную прэзентацыю)

Тэхналогія: праблемнае навучанне.

Эпіграф: Толькі тады веды робяцца нашым сталым набыткам, калі мы прыходзім да іх, здабываем іх самі. Я. Колас

І. Арганізацыйны момант

Неяк у адно паселішча прыйшоў і застаўся жыць стары мудры чалавек. Ён любіў дзяцей і бавіў з імі шмат часу. Яшчэ ён любіў рабіць ім падарункі, але дарыў толькі крохкія рэчы. Як ні стараліся дзеці быць акуратнымі, але падарункі старога часта ламаліся. Дзеці расстройваліся і горка плакалі. Праходзіла шмат часу, мудры чалавек зноў і зноў дарыў падарункі, але яшчэ больш крохкія за папярэднія.

Аднойчы бацькі не вытрымалі і прыйшлі да яго:

— Ты мудры і жадаеш нашым дзецям толькі дабра. Але навошта ты робіш ім такія падарункі? Яны стараюцца, як могуць, але цацкі ўсё роўна ламаюцца, і дзеці плачуць. А твае цацкі такія цудоўныя, што не гуляць у іх проста немагчыма.

— Канешне, сэрца чалавека –крохкае і параніць яго вельмі проста. Трэба заўжды помніць пра гэта і абыходзіцца з ім вельмі акуратна. Такой жа крохкай можа быць і мова. Адно няправільна сказанае слова мяняе сэнс выразу ці паказвае на агульны ўзровень чалавека. Згадзіцеся, гэта вельмі важка.

ІІ. Матывацыйны этап урока

Як вы думаеце, сёння на ўроку мы будзем

а) паўтарыць, сістэматызаваць, замацаваць і паглыбіць веды па канкрэтнай тэме “Сінтаксічныя нормы. Словазлучэнне”;

б) пазнаёміцца з пэўным новым паняццем, тэмай.

1. Вызначэнне мэты ўрока (а)

 Што такое словазлучэнне?

 Ці дастаткова тэарэтычных звестак у школьным падручніку?

3. Выканаем тэставыя заданні па тэме “Словазлучэнне”.

Мэта: праверыць узровень засваення матэрыялу па дадзенай тэме. Гэта заданне можа выконвацца самастойна кожным вучнем з паслядоўнай праверкай па ключы або калектыўнай з паслядоўным тлумачэннем кожнага задання. ( Дадатак №1)

1) з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся?

2) што трэба зрабіць, каб пазбегнуць гэтых цяжкасцей? (Вучні аналізуюць свой узровень ведаў па тэме і сваю дзейнасць на першым этапе ўрока)

ІІІ. Падрыхтоўка да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, актуалізацыя набытых ведаў, сфарміраваных уменняў і навыкаў.

1. Зварот да эпіграфа

выкарыстоўвае дыялог, які пабуджае да вырашэння праблемы

фармулююць тэму, вывад па тэме

Знайдзіце і выпішыце словазлучэнні (можна дыктаваць, можа быць запіс на дошцы, можна прапанаваць ліст з надрукаваным практыкаваннем) : няхай растуць, шырокае поле, пяцьсот сорак другі, працаваць старанна, хадзіць па вуліцы, для таго каб, найбольш прыгожа, луг квяцісты, самы цёплы, поруч з домам, парассыпала пялёсткі, ідзе дождж, давайце друкаваць, разбегліся наўкол, мароз і вецер, пісьмо брата.

Шырокае поле, працаваць старанна, хадзіць па вуліцы, парассыпала пялёсткі, разбегліся наўкол, мароз і вецер, пісьмо брата.

 Чым кіраваліся пры вызначэнні словазлучэнняў?

 Ці ўсе згодны?( Пабуджэнне да праверкі)

1. Словазлучэнне складаецца з двух ці больш самастойных слоў, якія звязаны падпарадкавальнай сувяззю.

2. Словазлучэнне мае галоўнае і залежнае словы (кампаненты). 3. Пры дапасаванні і кіраванні паміж кампанентамі словазлучэння ёсць граматычная сувязь (залежнае слова стаіць у пэўнай форме пры галоўным: пры дапасаванні – у той жа самай форме роду, ліку і склону, што і галоўнае; пры кіраванні – у пэўным ускосным склоне).

 Чаму астатнія прыклады не з’яўляюцца словазлучэннямі?

Не з’яўляюцца словазлучэннямі:

1) няхай растуць, давайце друкаваць – формы загаднага і ўмоўнага ладоў дзеяслова ;

2) пяцьсот сорак другі – састаўны лічэбнік ;

3) для таго каб – састаўны злучнік ;

4) найбольш прыгожа, самы цёплы – формы параўнання прыметніка і прыслоўя ;

5) луг квяцісты, ідзе дождж – спалучэнне дзейніка і выказніка ;

6) поруч з домам – самастойнае слова са службовым ;

 А якія яшчэ спалучэнні слоў не з’яўляюцца словазлучэннямі?

(Вучні самі павінны назваць, бо паўтаралі, калі рыхтаваліся да ўрока. У слабым класе трэба прапанаваць памяткі на гэты пункт правіла).

8) ускладненыя простыя дзеяслоўныя выказнікі – пайду пагляджу, схадзі папытайся;

9) формы будучага часу дзеяслова – не буду чытаць, будзем пісаць;

10) спалучэнне з адасобленымі членамі сказа – свята, поўнае ўражанняў; ісці, абмінаючы глухія мясціны;

11) фразеалагізмы (яны не з’яўляюцца прадметам сінтаксісу і вывучаюцца ў фразеалогіі) – сядзець склаўшы рукі, лебядзіная песня, ахілесава пята, зорка першай велічыні.

3. Як класіфікуюць словазлучэнні? (Паводле выражэння галоўнага слова, сэнсавых адносін, характару сувязі слоў (кампанентаў) і структуры).

Звярніцеся да матэрыялу памятак № 1, № 2 ”Класіфікацыя словазлучэнняў”, “ Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях”:

а) прачытаць і зрабіць вывады для сябе (памяткі павінны быць у кожнага вучня на парце, а потым і ў канспекце);

б) што можаце дапоўніць да сказанага пра словазлучэнне?

 У залежнасці ад чаго падзяляюць словазлучэнні на дзеяслоўныя, іменныя, прыслоўныя?

 Як вызначыць сінтаксічна свабодныя і сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні?

 Чым адрозніваюцца простыя і складаныя словазлучэнні?

 Як выяўляецца тып сінтаксічных адносін у словазлучэнні?

ІV. Этап замацавання набытых ведаў, уменняў і навыкаў.

1. Выберыце з тэксту ( тэкст запісаны на дошцы або на асобных лістках, якія знаходзяцца на парце кожнага вучня ) і запішыце словазлучэнні, што адпавядаюць наступнай характарыстыцы:

а) словазлучэнне простае, свабоднае, дзеяслоўнае, акалічнасныя адносіны, прымыканне;

б) словазлучэнне простае, свабоднае, іменнае, азначальныя адносіны, дапасаванне;

в) словазлучэнне простае, свабоднае, дзеяслоўнае, акалічнасныя адносіны, кіраванне;

г) словазлучэнне простае, свабоднае, дзеяслоўнае, аб’ектныя адносіны, кіраванне.

Дождж перастаў нечакана. Разарваная хмара ссоўвалася за дальні лес, і неўзабаве сонца зноў заліло поле. Яно цяпер дымілася лёгкім туманам, і пасвятлелая зеляніна ажывала, выпроствалася і прагна ўбірала вільгаць. Усё змянілася ўвачавідкі: рунь пагусцела, заблішчалі краскі на ўзмежку, а дальні ўзгорак нібы хто пафарбаваў (паводле Т. Хадкевіча).

Адказы: а) перастаў нечакана, заліло неўзабаве, заліло зноў, дымілася цяпер, убірала прагна, змянілася ўвачавідкі; б) разарваная хмара, за дальні лес, лёгкім туманам, пасвятлелая зеляніна, дальні ўзгорак; в) ссоўвалася за лес, дымілася туманам, заблішчалі на ўзмежку; г) заліло поле, убірала вільгаць.

2. Звернем увагу на памятку № 3 “Граматычныя асаблівасці словазлучэнняў у беларускай мове” . (Калектыўная праца па дадзеным матэрыяле: пераклад словазлучэнняў з асаблівасцямі кіравання. Вучні працуюць на гэтых лістах).

3. Пытанні для самаправеркі:

 Адзінкай якога раздзела мовазнаўства з’яўляецца словазлучэнне?

 Што такое словазлучэнне?

 Ці любое спалучэнне слоў з’яўляецца словазлучэннем?

 Пералічыце віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні?

 Паводле чаго адбываецца класіфікацыя словазлучэнняў?

V. Этап праверкі ведаў. Пошукавая самастойная дзейнасць: заданні тэставай формы (Дадатак 2). Магчымы варыянт: або тэматычны кантроль з праверкай настаўнікам задання ў кожнага вучня, або самаправерка па ключы і самаацэнка вучнямі сваёй дзейнасці.

VI. Падвядзенне вынікаў урока.

VIII. Дамашняе заданне. Вывучыць матэрыял параграфа №32 у падручніку і канспект (Памяткі № 1,2,3), практ. 235 ( падабраць і запісаць да прыведзеных словазлучэнняў сінанімічныя). Заўвага: астатнія практыкаванні ў падручніку па гэтай тэме можна паступова разглядаць на наступных уроках для паўтарэння дадзенай тэмы.

Тэст па тэме “Словазлучэнне”

1. Адзначце сцвярджэнні, які адпавядаюць паняццю “словазлучэнне”:

а) два ці болей слоў, якія стаяць побач;

б) два ці болей слоў, якія адносяцца да адной часціны мовы;

в) два ці болей слоў, звязаных граматычна;

г) два ці болей слоў, звязаных па сэнсе і граматычна.

2. Што з пералічанага ніжэй не адносіцца да словазлучэнняў?

а) спалучэнне дзейніка і выказніка;

б) спалучэнне аднародных членаў сказа;

в) склонавая форма назоўніка і прыназоўніка;

г) спалучэнне двух слоў, звязаных па сэнсе і граматычна;

д) складаная форма ступені параўнання прыметніка;

е) складаная форма ступені параўнання прыслоўя;

3. Завяршыце пералік часцін мовы, якія могуць ужывацца ў ролі залежных слоў пры прымыканні: дзеяслоў неазначальнай формы,…

4. Падкрэсліце словазлучэнні:

а) добрая вестка; ё) дабро і зло;

б) каля дуба; ж) паўтараць бясконца;

в) кроплі дажджу; з) няхай прыедзе;

г) нізка над лесам; і) д) будзем думаць;

к) на працягу дня; к) трава скошана

5. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай мовы:

а) выбачайце мне; д) два летніх дні;

б) дзякаваць брата; е) за пяць кіламетраў ад дома;

в) дзякаваць брату; ё) два летнія дні;

г) у пяці кіламетрах ад дома; ж) выбачайце мяне.

6. Закончыце азначэнні:

а) дапасаванне – гэта спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім….;

7. Якія словазлучэнні адпавядаюць схеме: залежнае слова+ галоўнае слова ?

а) большасць вучняў; д) крыху павесялець;

б) велічынёю з яблык; е) радавацца вясне;

в) сестрына кніга; ё) рана пасаджаны.

8. Знайдзіце памылкі ва ўказанні спосабу сувязі слоў у словазлучэннях:

а) крыўда на сябра (дапасаванне);

б) пакрыўдзіць сябра (кіраванне);

в) напісаць выразна (прымыканне);

г) напісаць выраз (кіраванне);

д) пакрыўджаны сябар (дапасаванне);

е) выразнае напісанне (прымыканне).

9. Адзначце словазлучэнні з сувяззю кіравання:

а) верыць у лепшае; д) працаваць не стамляючыся;

б) вучыцца лепш; е) уверх па цячэнні;

в) вырабіць з бярозы; ё) зроблены вучнямі.

10. Запішыце з дадзенымі словамі па тры словазлучэнні з рознымі спосабамі сувязі, укажыце від сувязі: 1в. боршч, 2в. стомлены, 3в. вільготны.

Тыпы словазлучэнняў Дадатак 2

састаўныя ўласныя імёны ( Мінскі трактарны завод, Старыя Дарогі, Вялікая Мядзведзіца) ;

састаўныя тэрміны – навуковыя паняцці з розных галін навукі і тэхнікі (галосны гук, свісцячы зычны, ядомыя грыбы, сугліністая глеба) ;

перыфразы (чорнае золата—нафта, другі хлеб –бульба, лясная вяшчуня –зязюля, цар пушчы –зубр, карычневая чума –фашызм) ;

спалучэнні тыпу падарожжа (якое?) у адзін дзень (аднадзённае),дзеці (якія?) школьнага ўзросту ;

колькасна-іменныя спалучэнні (тры алоўкі, абедзве сяброўкі, адзін са студэнтаў, сем дзён, двое дзяжурных );

састаўныя выказнікі (пачаць размаўляць, думаць будаваць, быць чулым, стаць майстрам).

займеннік+наз, займ. у Р.скл. з прыназ. з: нехта з дзяцей, кожны з нас;

няпэўны займеннік+прым., азнач.займ.: нешта важнае, хтосьці іншы;

2. Паводле марфалагічнага выражэння галоўнага кампанента словазлучэння

Источник

Беларуская граматыка

Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!

Асаблівасці будовы словазлучэнняў

Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Картинка про Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Фото Что такое словазлучэнне у беларускай мовеСловазлучэнні, якія ў беларускай і рускай мовах служаць для выражэння аднолькавых сэнсавых адносін, могуць адрознівацца граматычна. Гэта звязана з асаблівасцямі дапасавання і кіравання.

У словазлучэннях з дапасаваннем, у якіх галоўны кампанент выражаны лічэбнікамі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры, залежны кампанент ужываецца ў форме Н. склону множнага ліку (два вершы, дзве краіны, абодва падручнікі, абедзве рэчкі, тры чалавекі, чатыры інжынеры).

Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Картинка про Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове
ЗАЎВАГА. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежны кампанент стаіць у форме Р. склону адзіночнага ліку (два стихотворения, две страны, оба учебника, обе реки, три человека, четыре инженера).

У словазлучэннях з кіраваннем, у якіх галоўны кампанент выражаны дзеясловамі дзякаваць, аддзячыць, падзякаваць, выбачаць, прабачаць, дараваць, залежны кампанент мае форму Д. склону: дзякаваць настаўніку, падзякаваць бацькам, выбачаць сябру (рус. благодарить учителя – В. склон).

Пры дзеясловах руху ісці, бегчы, ехаць, плысці, ляцець і іншых у словазлучэннях з акалічнаснымі аб’ектна- мэтавымі адносінамі ўжываюцца назоўнікі, займеннікі ў В. склоне з прыназоўнікам па: пайсці па журнал, бегчы па хлеб, схадзіць па ваду, ляцець па сястру (рус. сходить за журналом — Т. склон з прыназоўнікам за).

У словазлучэннях, у якіх галоўны кампанент выражаны дзеясловамі руху і волевыяўлення тыпу выпраўляць, пасылаць, накіроўваць, адпраўляць і інш., а залежны — назоўнікамі грыбы, ягады, рыба, назвамі грыбоў, ягад, залежныя словы маюць форму В. склону з прыназоўнікам у: пайсці ў ягады, выбраліся ў маліны, адправіліся ў грыбы, паслалі ў рьібу (рус. пойти за ягодами Т. склон з прыназоўнікам за).

Пры дзеясловах жартаваць, цешыцца, дзівіцца, смяяцца, насміхацца, кпіць, пасмейвацца, здзекавацца ўжываецца форма Р. склону назоўніка, займенніка з прыназоўнікам з: жартаваць з сябра, дзівіцца з раскошы, смяяцца з іншага, здзекавацца з іх (рус. шутить над другом — Т. склон з прыназоўнікам над).

У словазлучэннях, у якіх галоўны кампанент выражаны дзеясловамі ажаніць, ажаніцца, залежны кампанент стаіць у форме Т. склону з прыназоўнікам з: ажаніць з Мікалаем, ажаніцца з суседкай, ажанілі з каханым (рус. жениться на соседке М. склон з прыназоўнікам на).

Пры словах хворы, хварэць назоўнік мае форму В. склону з прыназоўнікам на: хворы на грып, хварэць на коклюш (рус. больной гриппом Т. склон без прына- зоўніка).

Для выражэння акалічнаснага значэння адлегласці, прасторы, часу колькасна-іменнае спалучэнне ўжываецца з прыназоўнікам за: метраў за сем ад плошчы, кіламетраў за шэсць, жыў за тры кіламетры ад лесу, дзён за пяць да сустрэчы (рус. метров в семь от площади. — М. склон з прыназоўнікам в).

Для выражэння акалічнасных адносін прычыны ў беларускай мове ўжываюцца дзеяслоўныя словазлучэнні з прыназоўнікам праз і формай залежнага кампанента ў В. склоне: спазніўся праз дождж, не прыйшоў праз хваробу, не зрабіў праз ляноту, плакала праз цябе, не спаў праз гэта (рус. опоздал из-за дождя Р. склон з прыназоўнікам із-за). Прыназоўнік праз ужываецца таксама ў спалучэннях праз смех, праз слёзы, праз зубы: сказаць праз смех, шаптала праз слёзы, казаць праз зубы. (рус. сказать сквозь зубы — В. склон з прыназоўнікам сквозь).

Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Картинка про Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Фото Что такое словазлучэнне у беларускай мовеЗАЎВАГА. Для беларускай мовы характэрны словазлучэнні, у якіх галоўны кампанент выражаны формай вышэйшай ступені параўнання якаснага прыметніка або прыслоўя, а залежны — назоўнікам, займеннікам у форме В. склону з прыназоўнікам за: старэйшы за сястру, даражэйшы за ўсіх, ярчэй за святло, танней за касцюм (рус. старше сестры, дороже всех — Р. склон без прыназоўніка).

Прыватныя моманты

У сучаснай беларускай літаратурнай мове асаблівасці будовы праяўляюцца таксама ў словазлучэннях:

Структурная і семантычная разнастайнасць словазлу чэнняў садзейнічае шырокаму развіццю сінаніміі, якая дазваляе з найболыпай дакладнасцю выражаць розныя сэнсавыя адценні, параўн.:

Источник

*§ 0-3. Словазлучэнне; віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні

Сайт:Профильное обучение
Курс:Беларуская мова. 11 клас
Книга:*§ 0-3. Словазлучэнне; віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні
Напечатано::Гость
Дата:Четверг, 23 Декабрь 2021, 09:31

Оглавление

Словазлучэнне

Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Картинка про Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Фото Что такое словазлучэнне у беларускай мовеСловазлучэнне — сэнсавае і граматычнае адзінства, утворанае на аснове падпарадкавальнай сувязі двух ці больш самастойных слоў (кампанентаў). Словазлучэнне як кампанент сказа перадае разнастайныя адносіны паміж прадметамі, з’явамі, дзеяннямі, прыметамі: дасканалы праект, вяршыня дасканаласці, выканаць дасканала.

Практыкаванне 1

Асноўнымі сінтаксічнымі адзінкамі з’яўляюцца словазлучэнне і сказ. Аднак яны розныя паводле будовы, прымет і функцый. Разгледзьце табліцу. З яе дапамогай раскажыце пра характэрныя прыметы, уласцівыя словазлучэнню і сказу.

2. Не мае інтанацыйнай завершанасці

Словазлучэнне і сказ
Прыметы словазлучэнняПрыметы сказа
1. Больш дакладна, чым слова, называе прадмет, прымету, дзеянне1. Служыць для фарміравання і выказвання думкі
2. Характарызуецца інтанацыйнай і сэнсавай завершанасцю
3. Складаецца з галоўнай і залежнай частак3. Мае граматычную аснову
4. Суадносіць выказванне з асобай, ладам і часам

• З улікам інфармацыі, прыведзенай у табліцы, абгрунтуйце розніцу паміж словазлучэннямі ранняя вясна, прыгожая дзяўчына і сказамі Ранняя вясна. Прыгожая дзяўчына.

Практыкаванне 2

Прачытайце. Вызначце тэму, выпішыце асноўную думку тэксту.
Выпішыце прыклады словазлучэнняў на розныя віды і спосабы сінтаксічнай сувязі, а таксама прыклады слоў, што не з’яўляюцца словазлучэннямі. Растлумачце прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Як вы лічыце, ці стаé сучасным гараджанам часу, як герою тэксту, на «зачараванасць» прыродай — сінім небам, зялёнай травой, птушынымі галасамі?
Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Картинка про Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Фото Что такое словазлучэнне у беларускай мовеЗапішыце мастацкае апісанне (7-8 сказаў) сваёй любімай кветкі (расліны, дрэва).

Практыкаванне 3

Акрэсліце стыль тэксту з улікам лексічных, марфалагічных і сінтаксічных прымет. Выпішыце словазлучэнні з тэксту, ахарактарызуйце іх паводле лексіка-граматычнага разраду.

Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Картинка про Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Фото Что такое словазлучэнне у беларускай мовеШыпшына — расліна сямейства ружакветных.
У чэрвені-ліпені ў лясах і паблізу дарог часта сустракаецца шыпшына, ці дзікая ружа, якая цвіце буйнымі ружовымі або белымі кветкамі з моцным прыемным пахам. Сцябло шыпшыны, а таксама чаранкі і нават сярэднія жылкі лістоў пакрыты вострымі калючкамі, якія ахоўваюць расліну ад паядання яе жывёламі.
Добра прыкметна шыпшына і ўвосень, калі на ёй выспяваюць аранжавыя або чырвоныя сакавітыя плады. Сапраўдныя плады шыпшыны — гэта дробныя белаватыя арэшкі. Яны развіваюцца з зáвязі і знаходзяцца ўнутры бакалападобнага кветаложа.
Амаль усе віды шыпшыны маюць схільнасць утвараць махрыстыя, са шматлікімі пялёсткамі кветкі. Выкарыстоўваючы гэту ўласцівасць шыпшыны, чалавек атрымаў шматлікія гатункі * садовых руж: чайныя, паліянтавыя, маслічныя і іншыя. З пялёсткаў маслічных руж атрымліваюць духмянае рýжавае масла (В. Карчагіна).

Выпішыце сказ з адасобленым прыдаткам і растлумачце знакі прыпынку ў ім.
• Параўнайце ролю словазлучэнняў у гэтым і папярэднім тэкстах.
Прачытайце, пісьмова адкажыце на пытанне: Хто ў айчыннай лінгвістыцы пачынаў даследаванне словазлучэння як асноўнай адзінкі сінтаксісу?

Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Картинка про Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Фото Что такое словазлучэнне у беларускай мовеТрадыцыйна словазлучэнне лічыцца ў беларускай лінгвістыцы, побач са сказам, асноўнай адзінкай сінтаксісу. Вытокі гэтай устойлівай традыцыі ва ўсходнеславянскім мовазнаўстве звычайна знаходзілі ў «Расійскай граматыцы» М. В. Ламаносава. Аднак пазней вучоныя даказалі, што сам М. В. Ламаносаў называў «варотамі сваёй вучонасці» «Граматыку» беларускага пісьменніка, рэлігійнага і грамадска-палітычнага дзеяча, вучонага і педагога Мялеція Сматрыцкага, які адным з першых пачаў распрацоўваць пытанні стылістычнага сінтаксісу, даў падрабязнае апісанне разнастайных стылістычных фігур * (1619 год). Азначэнне словазлучэння як спалучэнне слоў разглядаецца яшчэ ў знакамітай усходнеславянскай граматыцы — «Грамматіка словенска» Лаўрэнція Зізанія (1596 год). У гэтай жа граматыцы, выдадзенай больш чым на 150 гадоў раней за «Российскую грамматику» М. В. Ламаносава, даецца і азначэнне сказа як спалучэння слоў, якое перадае завершаную думку (Л. Антанюк).

• Запішыце сучаснае азначэнне паняццяў словазлучэнне, сказ. Чым гэтыя азначэнні адрозніваюцца ад тых, што прыведзены ў тэксце?
Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Картинка про Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Фото Что такое словазлучэнне у беларускай мовеЗ дапамогай энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў «Беларуская мова» або інтэрнэт-крыніц падрыхтуйце сціслае выказванне пра дзейнасць Мялеція Сматрыцкага або Лаўрэнція Зізанія.

Практыкаванне 4

Як вядома, словазлучэнні з дзеясловам у ролі галоўнага слова з’яўляюцца самым шматлікім і разнастайным тыпам словазлучэнняў у беларускай мове. Гэта тлумачыцца багатай спалучальнасцю, разнастайнасцю значэнняў самога дзеяслова.
Прачытайце тэкст, выпішыце словазлучэнні «дзеяслоў + (прыназоўнік) + назоўнік». Вызначце від сэнсавых адносін паміж галоўным і залежным словамі: аб’ектныя, азначальныя, азначальна-акалічнасныя, акалічнасныя, прасторавыя, прычынныя, мэтавыя, часавыя, колькасныя.

Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Картинка про Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Фото Что такое словазлучэнне у беларускай мовеТураў і Полацк. Няма ім роўных сярод беларускіх гарадоў па ролі ў гісторыі Беларусі. Калі гістарычнае месца Полацка ў грамадскай свядомасці дакладна замацавана, то Тураву пашанцавала менш. Старажытны Тураў толькі цяпер пачынае аднаўляць сваю гістарычную веліч. Так, у знакавым месцы горада з’явіўся велічны помнік Кірылу Тураўскаму работы мастака Міхаіла Інькова. На думку многіх, ён найбольш адпавядае вобразу свяціцеля. Праваслаўную традыцыю прадаўжае велічны сабор, збудаваны ў цэнтры Турава.
Сённяшняя тураўская інтэлігенцыя імкнецца захаваць і перадаць моладзі духоўную спадчыну продкаў. Выдадзены «Тураўскі слоўнік». Тураўскае навукова-асветніцкае таварыства с выдала больш за 20 альманахаў і кніг, прысвечаных гісторыі роднага краю і яго людзям. Выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці ўвасабляюць мясцовы каларыт у ляльках-абярэгах з тканіны, гліняных фігурках, вывучаюць гісторыю мясцовага княжацкага воінства.
А сам гарадок з надзеяй глядзіць у будучыню. Горад імкнецца вярнуць сабе годнае месца ў гісторыі, нагадаць пра моц і сілу старажытнага княства с (У. Якаўлеў).

Назавіце сінанімічныя рады да выдзеленых слоў. Растлумачце розніцу паміж сінонімамі.
Зрабіце сінтаксічны разбор простага няўскладненага і простага ўскладненага сказаў з тэксту.
Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Картинка про Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Фото Что такое словазлучэнне у беларускай мовеЗ дапамогай інтэрнэт-матэрыялаў раскажыце пра змест, структуру і прызначэнне лексікаграфічнага выдання «Тураўскі слоўнік».

Практыкаванне 5

Прачытайце развагі мастака Міколы Купавы пра ролю мовы ў грамадстве. Наколькі блізкія (далёкія) вам гэтыя разважанні?
Выпішыце з тэксту словазлучэнні, галоўным або залежным кампанентам якіх выступаюць словы мова (родная мова).
Аформіце пісьмова свае разважанні на тэму «Роля мовы ў жыцці грамадства». Раскажыце пра сэнсава-стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці выпісаных словазлучэнняў пры разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання.

• Выпішыце з тэксту складаныя словы, растлумачце іх правапіс.
• Спішыце тры першыя сказы. Зрабіце іх сінтаксічны аналіз.
Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть фото Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Картинка про Что такое словазлучэнне у беларускай мове. Фото Что такое словазлучэнне у беларускай мовеУспомніце і запішыце прыказкі, прысвечаныя мове.

Практыкаванне 6

Прачытайце прадмову да энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў «Беларуская мова». Выпішыце апорныя словазлучэнні з тэксту. З іх дапамогай раскажыце пра змест і характар гэтага выдання.

Беларуская мова мае асаблівае значэнне ў жыцці нашай краіны. Яна валодае афіцыйным статусам дзяржаўнай мовы, які замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь». Менавіта мова адыграла вызначальную ролю ў станаўленні нацыянальнай ідэнтычнасці * беларусаў, захаванні і развіцці нацыянальнай культуры.
Сёння беларуская мова выкарыстоўваецца ў штодзённых кантактах паміж людзьмі, сродках масавай інфармацыі, сферы адукацыі, навукі, літаратуры і інш. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры (2016 год) беларуская мова прызнана нематэрыяльнай духоўнай каштоўнасцю і адным з найважнейшых фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту * (артыкул 2). Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (2011 год) дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на беларускай мове і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права, пры атрыманні агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі вывучэнне беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца абавязковым (артыкул 90).
Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў «Беларуская мова» адрасуецца найперш школьнікам, абітурыентам і студэнтам, але яна будзе карыснай самаму шырокаму колу зацікаўленых сл чытачоў, паколькі яе прызначэнне — не толькі прапанаваць інфармацыю навуковага характару, але і выпрацаваць творчы падыход да асэнсавання моўных з’яў.
Аўтарскі калектыў спадзяецца, што энцыклапедыя «Беларуская мова» паспрыяе выхаванню павагі да нацыянальнай мовы, паглыбленню лінгвістычнай падрыхтоўкі чытачоў (Д. Дзятко).

• Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
• Выпішыце з тэксту дзеепрыметнік, зрабіце яго марфемны, словаўтваральны і марфалагічны разборы.
• Выпішыце з тэксту просты, складаназалежны, складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Зрабіце іх сінтаксічны разбор.

Практыкаванне 7

Дакажыце, што мнагазначнасць слова ўплывае на яго спалучальныя магчымасці. Вызначце, у якіх сферах чалавечай дзейнасці ўжывальныя наступныя словазлучэнні са словам партыя. Складзіце па адным сказе са словазлучэннем з кожнай групы, у якім рэалізаваліся б значэнні слова партыя.

1) палітычная (грамадская) арганізацыя;
2) група асоб, якія аб’ядноўваюцца з пэўнай мэтай;
3) у некаторых гульнях: гульня ад пачатку да яе заканчэння, закончаная частка гульні;
4) асобная частка музычнага твора, якая выконваецца адным інструментам, адным спеваком;
5) пэўная колькасць тавару.

а) камуністычная партыя, дэмакратычная партыя, аграрная партыя;
б) выйграная партыя, партыя ў шахматы, закончаная партыя, партыя ў більярд;
в) пошукавая партыя, партыя выратавальнікаў, партыя геолагаў, партыя бурыльшчыкаў;
г) атрымаць новую партыю абутку, рэалізаваць партыю цацак;
д) выканаць партыю на фартэпіяна, партыя скрыпкі, выканаць партыю з оперы «Князь Ігар»

Складзіце і запішыце словазлучэнні так, каб словы армія, залаты, шмат ужываліся ў прамым і пераносным значэннях. Складзіце сказы з утворанымі словазлучэннямі.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *